Смаргонь
Смарго́нь — места ў Беларусі, на рацэ Оксьне і яе прытоку Гервятцы. Адміністрацыйны цэнтар Смаргонскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 37 527 чалавек[1]. Знаходзіцца за 260 км на паўночны ўсход ад Горадні, за 115 км на паўночны захад ад Менску; чыгуначая станцыя на лініі Маладэчна — Вільня. Вузел аўтамабільных дарог на Маладэчна, Вільню, Крэва, Сьвір.
Смаргонь | |||||
трансьліт. Smarhoń | |||||
![]() Былы кальвінскі збор, цяпер касьцёл | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1503 | ||||
Горад з: | 6 ліпеня 1904 | ||||
Былая назва: | Смургоні | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Гарадзенская | ||||
Раён: | Смаргонскі | ||||
Вышыня: | 150 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 37 527 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1592 | ||||
Паштовыя індэксы: | 231000, 231041, 231042, 231044, 231045 | ||||
Нумарны знак: | 4 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°29′ пн. ш. 26°24′ у. д. / 54.483° пн. ш. 26.4° у. д.Каардынаты: 54°29′ пн. ш. 26°24′ у. д. / 54.483° пн. ш. 26.4° у. д. | ||||
Смаргонь на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Смаргонь | |||||
![]() | |||||
Афіцыйны сайт(рас.)(анг.) |
Смаргонь — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны). Да нашага часу тут захаваўся былы кальвінскі збор ў стылі рэнэсансу, помнік архітэктуры XVI ст.
НазваРэдагаваць
Існуе некалькі тлумачэньняў тапоніму «Смаргонь». Географ В. Жучкевіч лічыў, што назва места ўтварылася ад балцкага паняцьця, якое мае прыблізны сэнс: чаляднік, саматужнік, шорнік. Такім чынам яна адлюстроўвала род дзейнасьці жыхароў паселішча[2]. Мясцовыя краязнаўцы прытрымліваюцца іншых вэрсіяў[3]. Паводле адной зь іх, назва места пайшла ад злучэньня двух словаў — «морг» (адзінка плошчы роўная прыблізна 0,71 га) і «гоні» (дзялянка ворыва). Першыя ўладальнікі мястэчка Зяновічы нібы надзялялі сялянаў зямлёю плошчай, ня большай за адзін морг. Таму гэтыя дзялянкі пачалі зваць «з морг гоні», г. зн. гоні велічынёю з морг. Існуе таксама вэрсія, паводле якой адзін з Радзівілаў адорваў дзялянкамі зямлі памерам з морг загоньнікаў, якія мелі посьпех на княжым паляваньні. Аднак Смаргонь перайшла ў валоданьне Радзівілаў толькі ў 1628 годзе, а назва вядомая з пачатку XVI стагодзьдзя. Паводле іншай папулярнай вэрсіі першыя жыхары паселішча гналі дзёгаць з выкарчаваных пры распрацоўцы дзялянак пнёў — г. зв. смар ці смур. Адсюль назва прафэсіі мясцовых жыхароў — «смарогоны» ці «смургоні».
За часамі Вялікага Княства Літоўскага паселішча мела назву Смургоні, у ХІХ стагодзьдзі — Смаргоні[4].
ГісторыяРэдагаваць
- Асноўны артыкул: Гісторыя Смаргоні
Вялікае Княства ЛітоўскаеРэдагаваць
Упершыню Смургоні ўпамінаюцца ў XV стагодзьдзі як мястэчка, што ўваходзіла ў склад Віленскага ваяводзтва і знаходзілася ў валоданьні Зяновічаў[5]. У 1503 годзе тут збудавалі драўляны касьцёл Сьвятых Міхала і Аляксея, аднак ужо ў 1552 годзе на месцы касьцёла Ю. Зяновіч збудаваў мураваны кальвінскі збор. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыльная рэформай 1565—1566 гадоў Смургоні ўвайшлі ў склад Ашмянскага павету. У 1590 годзе ў мястэчку пачалі працаваць папяровая мануфактура, школа і шпіталь. Паперню на свае сродкі заснаваў Мікалай Багуслаў Зяновіч. На лістах прастаўляўся вадзяны знак у выглядзе гербу роду Зяновічаў — «Дэспат»[6].
У XVII—XIX стагодзьдзях вялікае пашырэньне ў Смургонях атрымала вытворчасьць абаранак («смаргонак»), радзімай якіх яны лічацца. На 1622 год у мястэчку было 139 дымоў (у 1640 годзе — 155)[5], працавалі 4 шынкі, папяровая, мукамольная і лесапільная мануфактуры. У выніку шлюбу Ганны Соф’і Зяновіч з Альбрэхтам Уладзіславам Радзівілам (1628 год) Смургоні амаль на 170 год перайшлі ў валоданьне роду Радзівілаў. Новыя ўладальнікі заснавалі ў мястэчку г. зв. «Смаргонскую акадэмію»[7] — жартоўная назва школы дрэсіроўкі мядзьведзяў. Асаблівую вядомасьць яна набыла за Каралём Станіславам Радзівілам. Акадэмія праіснавала да канца ХVII стагодзьдзя, а паводле іншых крыніцаў — да пачатку ХIХ стагодзьдзя[6].
На 1788 год у Смургонях было 393 двары[5], 22 сьвіраны; працавалі 30 крамаў, 4 карчмы, 3 вадзяныя млыны, цагельня, 2 бровары; два разы на тыдзень праводзіўся торг, а тры разы на год — вялікія кірмашы.
Пад уладай Расейскай імпэрыіРэдагаваць
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Смургоні апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі. У 1805 годзе мястэчка перайшло да Багдана Агінскага, а крыху пазьней — да Караля Празьдзецкага — кіраўніка 18-га палку ўланаў у Напалеона.
У вайну 1812 году пры адступленьні францускіх войскаў у Смаргонях спыняўся Напалеон, перадаў камандаваньне маршалу І. Мюрату і зьехаў у Парыж; з таго часу дарогу Смаргонь — Ашмяны завуць Напалеонаўскай дарогай. У 1830-я гады ў мястэчку было 11 вуліцаў, 335 двароў, 43 сьвіраны; працавалі 46 крамаў, 3 бровары, 2 цагельні, бровар, некалькі гарбарных майстэрняў, мукамольнае, лесапільнае прадпрыемствы; дзейнічалі царква, касьцёл, сынагога; дзеці навучаліся ў трох школах. У 1842 годзе Смаргоні перайшлі ў дзяржаўную ўласнасьць. У 1843 годзе тут адкрылася сельская вучэльня на 58 вучняў. У 1873 годзе празь мястэчка прайшла Лібава-Роменская чыгунка. У 1879—1904 гадох Смаргоні былі цэнтрам воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні.
6 ліпеня 1904 году Смаргонь атрымала статус места. За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915—1918 гадох места знаходзілася на лініі расейска-нямецкага фронту, у выніку чаго яго практычна поўнасьцю зруйнавалі.
- Старая графіка Смургоняў
Палац Празьдзецкіх. А. Адам, 1812 г.
Збор. К. Русецкі, 1850 г.
Найноўшы часРэдагаваць
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Смаргонь абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП (б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[8]. У 1920 годзе Смаргонь апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — міжваеннай Польскай Рэспублікі.
У верасьні 1939 году Смаргонь увайшла ў БССР, дзе ў 1940 годзе стала цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 5 ліпеня 1944 году места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
- Места на старых здымках
Збор па маскоўскай перабудове, 1916 г.
НасельніцтваРэдагаваць
ДэмаграфіяРэдагаваць

- XIX стагодзьдзе: 1859 год — 2217 чал.[9]; 1866 год — 2091 чал., у тым ліку 515 каталікоў, 369 праваслаўных, 78 эвангелістаў, 1229 юдэяў[9]; 1881 год — 6463 чал.[9]; 1897 год — 7,5 тыс. чал.[10]; 1900 год — 10,2 тыс. чал.
- XX стагодзьдзе: 1904 год — 10 733 чал. (5287 муж. і 5446 жан.), у тым ліку 58 шляхты, 11 ганаровых грамадзянаў, 12 духоўнага стану, 75 купцоў, 8990 мяшчанаў[11]; 1910 год — 16,3 тыс. чал.; 1921 год — 154 чал.[9]; 1940 год — 5,1 тыс. чал.; 1959 год — 6,5 тыс. чал.; 1970 год — 10,1 тыс. чал.; 1975 год — 12,6 тыс. чал.[12]; 1991 год — 34,8 тыс. чал.; 1999 год — 36 209 тыс. чал.
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 36,7 тыс. чал.[13]; 2004 год — 36,2 тыс. чал.; 2006 год — 36,7 тыс. чал.; 2009 год — 36 283 чал. (перапіс)[14]; 2015 год — 37 321 чал.[15]; 2016 год — 37 372 чал.[16]; 2017 год — 37 386 чал.[17]; 2018 год — 37 527 чал.[1]
РэлігіяРэдагаваць
З 1990 году дзейнічае касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла (у будынку былога збора, помніка архітэктуры рэнэсансу), з 2013 году — капліца Сьвятога Яна Паўла II. У 2000-я гады ў месьце збудавалі Спаскую царкву.
АдукацыяРэдагаваць
У Смаргоні працуюць наступныя ўстановы адукацыі:
- 8 установаў дашкольнай адукацыі (у тым ліку дзіцячыя санаторныі ясьлі-садок і дашкольны цэнтар разьвіцьця дзіцяці), навучальна-пэдагагічны комплекс дзіцячы садок — пачатковая агульнаадукацыйная школа;
- 6 агульнаадукацыйных сярэдніх школ (у тым ліку з паглыбленым вывучэньнем замежных моваў, музычным і фізкультурна-аздараўленчым ухілам), гімназія, школа-інтэрнат для дзяцей-сіротаў і дзяцей, пакінутых без апекі бацькоў, агульнаадукацыйная вячэрняя сярэдняя школа, міжшкольны навучальна-вытворчы камбінат;
- Сацыяльна-пэдагагічны цэнтар і цэнтар карэкцыйна-разьвівальнага навучаньня і рэабілітацыі;
- Смаргонская дзяржаўная прафэсійна-тэхнічная вучэльня № 128 прыборабудаваньня (навучаньне па спэцыяльнасьцях: муляр, тынкоўшчык, сьлесар мэханазборачных працаў, сьлесар-рамонтнік, прадавец харчовых тавараў, апэратар станкоў з праграмным кіраваньнем).
МэдыцынаРэдагаваць
Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць лякарня і 2 паліклінікі.
КультураРэдагаваць
Дзейнічаюць 6 бібліятэк і дом культуры.
СпортРэдагаваць
Аснову спартовай базы Смаргоні складае фізкультурна-аздараўленчы комплекс «Юнацтва», збудаваны ў 1981. У склад комплексу ўваходзіць гульнявая заля (42×18 м), плавальны басэйн (вялікая ванна — 440 м³, малая ванна — 48 м³), заля цяжкай атлетыкі, дзьве залі барацьбы, заля для гульні ў настольны тэніс і більярд, трэнажорная заля. Стадыён ФАК «Юнацтва» (3500 глядацкіх месцаў) мае ліцэнзію на правядзеньне міжнародных матчаў. Тут прайшлі некалькі матчаў моладзевай і юнацкай зборных Беларусі па футболе, рэгулярна праводзіць матчы чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе футбольны клюб «Смаргонь».
У месьце працуюць 3 дзіцяча-юнацкія спартовыя школы, у якіх займаецца 1195 чалавек (01.09.2008), зь іх 10 чалавек зьяўляюцца чальцамі Нацыянальных камандаў Рэспублікі Беларусь у розных відах спорту.
- «Смаргонская спэцыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа Алімпійскага рэзэрву» (СДЮШАР-1) — адкрылася ў 1961 годзе, ад 2001 году школе надалі цяперашні статус. Навучальна-трэнавальныя заняткі праводзяцца на базе ФАК «Юнацтва». Культывуюцца 3 віды спорту: баскетбол, дзюдо, цяжкая атлетыка. Вядомыя выхаванцы: Юлія Дурэйка, баскетбол — гулец Нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь, каманды: Надзея (Арэнбург, 2005—2008), Бярэзіна-РЦАР (Барысаў, з 2008).
- «Смаргонская дзіцяча-юнацкая спартовая школа па футболе» (ДЮСШ-2) — утварылася ў 1999 годзе на базе футбольнай сэкцыі ДЮСШ-1. Спартовая база: футбольнае поле 102×66 м, дзьве міні-футбольныя пляцоўкі 48×30 м, гульнявая заля ФАК «Юнацтва». Вядомыя выхаванцы: Леанід Ковель, футбол — гулец нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь, каманды: Дынама (Менск, 2004—2006), Карпаты (Львоў, 2006—2008), Сатурн (Раменскае, з 2008); Алег Попель, футбол — каманды: Лякаматыў (Масква, 2000—2003), Гомель (2004—2005), МТЗ-РІПА (Менск, з 2005)
- «Смаргонская раённая дзіцяча-юнацкая спартовая школа прафсаюзаў» (ДЮСШ-3) — пачала працаваць у 2005 годзе на базе лёгкаатлетычнай сэкцыі СДЮШАР-1. 651 навучэнец займаецца ў 18 навучальна-трэнавальных групах і ў 37 групах пачатковай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы. Вядомыя выхаванцы: Аляксандар Малашэвіч, кіданьне дыска — сябар Нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы, майстар спорту міжнароднай клясы, чэмпіён Эўропы сярод моладзі (1999), удзельнік Алімпійскіх гульняў у Атэнах (2004).
ЗабудоваРэдагаваць
Вуліцы і пляцыРэдагаваць
Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
Гагарына вуліца | Крэўская вуліца |
Гастэлы вуліца | Касьцельная вуліца Слабодзкая вуліца Гарбарная (Гарбарская[18]) вуліца |
Камінскага вуліца | Вялейская вуліца |
Кірава вуліца | Скупінская вуліца |
Леніна вуліца | Дворная вуліца[18] Менская вуліца |
Савецкая вуліца | Віленская вуліца |
Танкістаў вуліца | Скамарошная вуліца Мядзьведзкая вуліца[18] |
Чырвонаармейская вуліца | Дворная вуліца[19] |
ЭканомікаРэдагаваць
Прадпрыемствы машынабудаўнічай, мэталаапрацоўчай, харчовай, будаўнічых матэрыялаў, лёгкай прамысловасьці.
Пералік прамысловых прадпрыемстваў Смаргоні |
---|
|
ТранспартРэдагаваць
Праз Смаргонь праходзіць чыгунка Менск — Вільня (лінія Маладэчна — Гудагай), у межах места разьмяшчаецца прыпынкавы пункт «Моладзевы» і станцыя «Смаргонь».
У Смаргоні перасякаюцца рэспубліканскія аўтамабільныя дарогі:
- Р63 Барысаў — Вялейка — Ашмяны
- Р95 Лынтупы — Сьвір — Смаргонь — Крэва — Гальшаны
- Р106 Маладэчна — Смаргонь; пад’езд да места Смаргоні
Ад аўтавакзала места Смаргоні адпраўляюцца аўтобусныя рэйсы на 33 прымескія і 7 міжмескіх маршрутаў (Горадня, Сьвір, Камарова, Маладэчна, Менск, Баранавічы), праходзіць маршрут Паставы — Горадня. У самім месьце працуюць 12 маршрутаў пасажырскіх аўтобусаў: 9 — у рэгулярным злучэньні, 3 — у экспрэсным.
Турыстычная інфармацыяРэдагаваць
ІнфраструктураРэдагаваць
Дзейнічае Смаргонскі гістарычна-краязнаўчы музэй (выстаўная заля, у якой час ад часу праходзяць прывазныя выставы). У месьце праводзіцца Міжнародны конкурс камэрных ансамбляў імя М. К. Агінскага[20].
Спыніцца можна ў гасьцініцы «Смаргонь». Ёсьць два дзяржаўныя рэстараны — «Рэзананс» і «Вілія», сталоўка «Страўня» (прыватная), бар «Спадар», некалькі кавярняў.
СлавутасьціРэдагаваць
Найбольш вядомая славутасьць Смаргоні — колішні кальвінскі збор (цяпер касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла), помнік архітэктуры стылю рэнэсанс. Муры будынка складаюць ад 1,8 да 3,0 мэтраў у таўшчыню. Будаваньне збора вялося ў 1552—1553 гадох з фундацыі ваяводы берасьцейскага Крыштапа Зяновіча. У 1621 годзе будынак перадалі каталікам. У 1866 годзе расейскія ўлады перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскага патрыярхату). У 1921 годзе будынак зноў перадалі каталікам. У 1947 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл, па чым ён выкарыстоўваўся як крама, выстаўная заля і музэй. У 1990 годзе будынак перадалі каталікам. У наш час пры касьцёле дзейнічае Хрысьціянскі адукацыйны цэнтар.
Іншыя выдатныя мясьціны:
- Могілкі каталіцкія: капліца
- Помнік Францішку Багушэвічу
- Фартыфікацыі часоў 1-й сусьветнай вайны (1915—1918)
- Чыгуначная станцыя (1920-я)
Страчаная спадчынаРэдагаваць
- Касьцёл (1911)
- Палац Празьдзецкіх
ГалерэяРэдагаваць
- Краявіды Смаргоні
Месты-сябрыРэдагаваць
Пералік местаў-сяброў Смаргоні |
---|
АсобыРэдагаваць
УраджэнцыРэдагаваць
- Пётар Блум (1906—1992) — мастак і скульптар
- Іда Гільман (Іда Мет) (1901—1973) — дзяячка руху анархізму
- Леанід Ковель (нар. 1986) — футбаліст
- Мойша Кульбак (1896—1940) — пісьменьнік на ідыш
- Уладзімер Някляеў (нар. 1946) — беларускі паэт і палітык
- Давід Разіэль (1910—1941) — камандзір жыдоўскай падпольнай узброенай арганізацыі «Іргун цваі леумі»
- Ігар Рачкоўскі (нар. 1968) — беларускі вайсковы і дзяржаўны дзяяч
- Абрагам Суцкевэр (нар. 1913) — паэт і пісьменьнік
ЖыхарыРэдагаваць
- Расьціслаў Лапіцкі (1928—1950) — арганізатар і кіраўнік антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху на Мядзельшчыне і Смаргоншчыне ў 1948—1950 гадох
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Менск: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 353.
- ^ Шоць В. З часоў мінуўшчыны далёкай // «Светлы Шлях», 6 лістапада 1990 г.
- ^ Ганчароў А. Смаргонь // ЭГБ. Т. 6. Кн. 1. — Менск, 2001. С. 365.
- ^ а б в ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 602.
- ^ а б Алесь Дубовік (27 ліпеня 2011) Народныя 100 дарог. Паўночныя Афіны Гродзенскай вобласці. TUT.BY. Праверана 27 ліпеня 2011 г.
- ^ Кляшчонак Т. Аб заснавальніку Смаргонскай Мядзведжай Акадэміі // Рэгіянальная газета. № 5 (250), 4 лютага 2000 г.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ а б в г Krzywicki J. Smorgonie // Słownik geograficzny... T. X. — Warszawa, 1889. S. 915.
- ^ Ганчароў А. Смаргонь // ЭГБ. Т. 6. Кн. 1. — Менск, 2001. С. 366.
- ^ Район в ХХ веке, Сморгонский районнный исполнительный комитет
- ^ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ БЭ. Т. 15. — Менск, 2002. С. 51.
- ^ Перепись населения — 2009. Гродненская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ а б в Плян Смаргоні XIX ст.
- ^ Татаринов Ю. Города Беларуси в некоторых интересных исторических сведениях. Гродненщина. — Минск, 2009.
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Менск, 2007.
ЛітаратураРэдагаваць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 2002. — 552 с.: іл. ISBN 985-11-0251-2
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Смаргонскага р-на. — Менск: БелЭн, 2004. — 640 с. ISBN 985-11-0296-2.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889.
- Ковкель И. И., Мараш И. Я. Сморгонь: Историко-экономический очерк. — Минск: Беларусь, 1984. — 63 с.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Смаргонь — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў