Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Новадзявяткавічы)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
| |
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Новадзявяткавічы |
Каардынаты | 52°54′57.80″ пн. ш. 25°10′05.90″ у. д. / 52.9160556° пн. ш. 25.168306° у. д.Каардынаты: 52°54′57.80″ пн. ш. 25°10′05.90″ у. д. / 52.9160556° пн. ш. 25.168306° у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | |
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на Вікісховішчы |
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Новадзявяткавічах. Знаходзіцца ў паўночнай частцы колішняга мястэчка, на гістарычным Косаўскім тракце[a]. Дзее. Твор архітэктуры пераходнага стылю ад барока да клясыцызму, часткова зруйнаваны расейскімі ўладамі.
Утвараў адзіны ансамбль з палацам Сьлізьняў, зь якім злучаўся ліпавай алеяй.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьМураваны касьцёл у Новых Дзявяткавічах збудавалі ў 1786—1790 гадох з фундацыі Тадэвуша Сьлізьня і Соф’і з Чацьвярцінскіх. Дата сканчэньня будаваньня захавалася на камені каля званіцы: «Соф'я Чацьв. Падкаморніца Слонімская, 1790 г.».
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Новадзявяткавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. Аднак па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1866 годзе расейскія ўлады гвалтоўна зачынілі касьцёл і перарабілі яго пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1869—1872 гадох касьцёл перабудавалі ў маскоўскім стылі.
Найноўшы час
рэдагавацьУ 1920-я гады ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі будынак касьцёла каталікам. У 1950 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак якога перарабілі пад склад мінэральных угнаеньняў, а пазьней, увогуле, закінулі.
У 1990 годзе будынак касьцёла вярнулі каталікам, у 2001 годзе пачаліся рэстаўрацыйныя працы.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры пераходнага стылю ад барока да клясыцызму — «станіславаўскага стылю». Гэта 1-нэфавая базыліка з паўкруглай апсыдай і бакавымі закрысьціямі. Над портыкам франтальнага 2-яруснага фасаду ўзвышаецца шпіль званіцы, замененай у час маскоўскай перабудовы на 8-гранны барабан з купалам-цыбулінай, тады ж галоўны ўваход зрабілі праз рундук, а вуглы роўнічнага фасаду аформілі калёнкамі-бочкамі. Апроч таго, над вальмавым чарапічным дахам паставілі 8-гранны барабан з купалам-цыбулінай.
Унутраная прастора перакрываецца цыліндрычным скляпеньнем. Над уваходам на 4 слупах месьціліся хоры. Інтэр’ер вылучалі 3 алтары. Існавала крыпта.
Перад касьцёлам стаіць 2-ярусная брама-званіца: першы 4-гранны ярус руставаны, над прастакутным праездам быў гербавы картуш з Пагоняй. Другі ярус-звон меў у аснаваньні валютныя сплывы і завяршаўся фігурным купалам з гадзіньнікам-курантамі[1].
Галерэя
рэдагавацьГістарычная графіка
рэдагаваць-
1805 г.
-
1867 г.
-
Праект маскоўскай перабудовы, 1869 г.
-
1869 г.
Гістарычныя здымкі
рэдагаваць-
чэрвеня 1941 г.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1940-я гг.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
Бакавы фасад
-
З боку апсыды
-
Званіца
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Першамайская, 15Б
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 258.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.