Слонімская ратуша
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Слонімская ратуша
| |
Слонімская ратуша, 1814 г.
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Слонім |
Каардынаты | 53°05′36.36″ пн. ш. 25°19′11.32″ у. д. / 53.0934333° пн. ш. 25.3198111° у. д.Каардынаты: 53°05′36.36″ пн. ш. 25°19′11.32″ у. д. / 53.0934333° пн. ш. 25.3198111° у. д. |
Архітэктурны стыль | барока |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Слонімская ратуша |
Слонімская ратуша — помнік архітэктуры XVIII ст. у Слоніме, адзін з сымбаляў места. Знаходзіцца на гістарычным Рынку[a], замыкаючы яго паўднёва-ўсходні бок. Твор архітэктуры барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ад перабудоваў. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьМураваную ратушу ў Слоніме збудавалі ў другой палове XVIII ст.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Слонім апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, расейскія ўлады пазбавілі места Магдэбурскага права. У XIX стагодзьдзі ратушу істотна перабудавалі.
Найноўшы час
рэдагавацьПа Другой сусьветнай вайне ў будынку ратушы пэўны час разьмяшчалася меская адміністрацыя.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры барока. Гэта прастакутны ў пляне 2-павярховы будынак пад 2-схільным дахам. Разам з службовымі карпусамі ён стварае замкнёны двор. Кампазыцыя будынка адносіцца да тыпу бязьвежавых, строга сымэтрычных (не было традыцыйнай вежы — сымбалю магістрату). Падзел фасадаў роўнічны: пілястры, філёнгі, нішы.
Плян калідорна-анфіляднага тыпу з цэнтральным вэстыбюлем і міжпавярховай лесьвіцай. Апрача пакояў сябраў магістрату і залі паседжаньняў, у ратушы былі памяшканні суду, гаўптвахты, архіву[1].
Раней будынак аздабляўся 4-калённым портыкам з скульптурнай застаўкай на франтоне. Дваровы фасад дагэтуль захаваў дэкарацыю ў выглядзе пілястраў, што адносяцца да XVIII ст.
Галерэя
рэдагаваць-
Слонімская ратуша, абмер 1814 году
-
Слонімская ратуша, стан на 2021 год
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 6
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Слонімская ратуша // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 442.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Караткевіч В., Кулагін А. Помнікі Слоніма. — Менск: Навука і тэхніка, 1983.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 412Г000510 |