Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Астроўна)

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Былы касьцёл да перабудовы
Былы касьцёл да перабудовы
Краіна Беларусь
Вёска Астроўна
Каардынаты 55°07′50″ пн. ш. 29°51′51″ у. д. / 55.13056° пн. ш. 29.86417° у. д. / 55.13056; 29.86417Каардынаты: 55°07′50″ пн. ш. 29°51′51″ у. д. / 55.13056° пн. ш. 29.86417° у. д. / 55.13056; 29.86417
Канфэсія Беларуская праваслаўная царква
Эпархія Віцебская і Аршанская япархія 
Дата заснаваньня XVI ст.
Статус Ахоўная зона
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Commons-logo.svg Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на Вікісховішчы

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы — помнік архітэктуры XVI ст. у Астроўна. Знаходзіцца ў цэнтры гістарычнага мястэчка, на паўднёвым беразе возера Астроўны. У 2-й палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку перабудовы. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

У наш час у будынку касьцёла месьціцца царква Сьвятой Тройцы Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату.

ГісторыяРэдагаваць

 
Касьцёл, 1941—1944 гг.
 
Касьцёл, 1941—1944 гг.

Вялікае Княства ЛітоўскаеРэдагаваць

Касьцёл збудавалі ў 1564 годзе з фундацыі вялікага князя Жыгімонта Аўгуста. Ён жа ахвяраваў сюды цудоўны абраз Маці Божай, упрыгожаны багатым абкладам. Пазьней сродкі на аднаўленьне касьцёлам ахвяраваў ваявода віцебскі Міхал Пацей. Каля 1620 году ваявода амсьціслаўскі Аляксандар Сапега заснаваў пры касьцёле кляштар дамініканаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыіРэдагаваць

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Астроўна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзейнічаць. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1873 годзе расейскія ўлады імпэрыі гвалтоўна адабралі касьцёл у каталікоў і перарабілі яго пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскага патрыярхату).

Найноўшы часРэдагаваць

У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву, будынак касьцёла прыйшоў у заняпад.

У 1990-я гады будынак касьцёла перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату. У 2013 годзе ў выніку рэканструкцыі зьнішчылі частку будынка — франтон і частку вежы. Над дахам надбудавалі два купалы з пазалочаным пакрыцьцем, якія не адпавядаюць гістарычнамі выгляду помніка.

АрхітэктураРэдагаваць

Помнік архітэктуры барока. Гэта манумэнтальная 3-нэфавая базыліка з званіцай. Асноўны нэф — прастакутны ў пляне аб’ём, завершаны 2-схільным дахам з тонкапрафіляваным карнізам. Архітэктура фасадаў ляканічная — магутныя сьцены (таўшчыня 1 м) праразаюцца высока ўзьнятымі аконнымі праёмамі і падзяляюцца ў прасьценках шырокімі лапаткамі. З заходняга боку да аб’ёма далучаецца нартэкс і 3-ярусная званіца (1-ы ярус мае акруглы абрыс, 2-і цыліндр, 3-і — васьмярык). Галоўны ўваход вылучаецца лучковым праёмам.

Унутраная прасторая падзяляецца 4 магутнымі слупамі на 3 нэфы, перакрытыя крыжовымі скляпеньнямі з распалубкамі і падпружнымі аркамі. Цэнтральны нэф пераходзіць у прастакутную апсыду з адкрытымі ў яе аркавымі праёмамі бакавых закрысьціяў. Пры ўваходзе разьмяшчаюцца хоры, на якія вядуць 2 сходаў ў тоўшчы бакавых сьценаў[1].

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.

ЛітаратураРэдагаваць

  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  213Г000875

  Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Астроўна)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў