Полацкая ратуша
Полацкая ратуша — помнік археалёгіі XVI стагодзьдзя[1] ў месце Полацку. Знаходзілася на Рынку.
Гісторыя
рэдагавацьПаводле прывілея 1498 году месту на Магдэбургскае права было загадана пабудаваць ратушу «на местцы годном». Полацкая ратуша была ўзведзена пасля 1509 году. Праіснавала да другой паловы XVIII ст. У 1780 годзе на яе месцы узведзены дом генерал-губернатара. У 1996 годзе, пад час археалагічнага нагляду за будаўніцтвам на яго тэррыторыі, П. А. Русаў зафіксаваў падмуркі трох розначасовых мураваных будынкаў, зробленыя у тэхніцы рэнесансавай муроўкі. На поўдзень ад ратушы месьціўся рынак, на поўнач — вуліца Вазнясенская, з усходу прялагала вуліца Прабойная. Каля ратушы быў гасцінны двор. Крыніцай для рэканструкцыі знешняга выгляду ратушы зьяўляецца абраз св. Мікалая з фондаў нацыянальнага полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Выява святога зьмешчана на фоне места з выразнай барочнай забудовай XVIII ст. Леваруч ад фігуры — высокая шматярусная званіца, за фігурай святога — грамадзянская забудова, праваруч — будынак, які нагадвае ратушу. Гэтыя пабудовы могуць быць суаднесены з Полацкім Сафійскім саборам, Полацкім езуіцкім калегіюмам і Полацкай ратушай. На малюнку абраза ратуша зьмешчана за муром рынку. [2][3]
«І, напэўна, найгалаўнейшае, што мы знайшлі — гэта яшчэ адзін доказ таго, што зусім недалёка ад гэтага месца знаходзілася полацкая ратуша. Як раз вось гэты мясніковы рад, дакладней, яго накірунак, быў нетыповы ў адносінах да іншых вуліц, ён знаходзіўся як бы за рогам і відавочна нешта абмінаў. Дадзеныя раскопак і крыніц, з якімі мне ўдалося папрацаваць у нацыянальным гістарычным архіве, сьцвярджаюць тое, што полацкая ратуша была на месцы сучаснага будынку „Белаграпрамбанка“. У канцы XVIII стагоддзя да прыезду Кацярыны II, калі будаваўся дом генерал-губернатара, ратуша была перабудавана ў адпаведнасці з рэаліямі таго часу. Такім чынам, у канцы XVIII стагоддзя Полацак страціў рэнесансную пабудову і набыў пабудову адміністрацыйнага тыпу, якую цяпер займае „Белаграпрамбанк“.» — Дзяніс Дук.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://archives.gov.by/home/tematicheskie-razrabotki-arhivnyh-dokumentov-i-bazy-dannyh/istoricheskie-sobytiya/arhivnye-dokumenty-i-materialy-6/yuridicheskie-osnovy-upravleniya-belorusskimi-zemlyami-v-xiv-xviii-vekah-4/otrazhenie-v-literature-iskusstve-i-geraldike-epohi-feodalizma/ratusha-v-g-poloczke// Архивы Беларуси
- ^ Дук Д. У. Полацкая ратуша // Археалогія Беларусі : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. Л — Я / рэдкал. : Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — С. 204.
- ^ https://ok.ru/kratkayais/topic/68172320082929
- ^ https://web.archive.org/web/20191120003907/http://kadet.by/news/arkheologam_otkryvajutsja_tajny_drevnego_polocka/2010-07-09-57
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|