Нясьвіская ратуша
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Нясьвіская ратуша
| |
Нясьвіская ратуша
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Нясьвіж |
Каардынаты | 53°13′8.42″ пн. ш. 26°40′52.25″ у. д. / 53.2190056° пн. ш. 26.6811806° у. д.Каардынаты: 53°13′8.42″ пн. ш. 26°40′52.25″ у. д. / 53.2190056° пн. ш. 26.6811806° у. д. |
Архітэктурны стыль | рэнэсанс, барока |
Дата заснаваньня | 1596 |
Статус | Ахоўная зона |
Нясьвіская ратуша | |
Нясьвіская ратуша на Вікісховішчы |
Нясьві́ская ра́туша — помнік архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў у Нясьвіжы, адзін з сымбаляў места. Знаходзіцца пасярод гістарычнага Рынку[a]. Будынак з трох бакоў агінаюць гандлёвыя рады, якія адкрываюцца аркадамі да пляцу. Твор архітэктуры рэнэсансу і барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Комплекс ратушы і гандлёвых радоў уваходзіць у Нацыянальны гістарычна-культурны музэй-запаведнік «Нясьвіж».
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПа атрыманьні Нясьвіжам Магдэбурскага права ў 1586 годзе прыкладна да 1596 году на галоўным пляцы места — Рынку — збудавалі мураваную ратушу. За часамі Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) пацярпела ад пажару.
У 1752 году ратушу перабудавалі ў стылі позьняга барока[1]. У 1784 годзе ў ёй правялі рамонт у зьвязку з наведваньнем места каралём і вялікім князем Станіславам Аўгустам Панятоўскім.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Нясьвіж апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у будынку праходзілі паседжаньні мескай думы. У 1806 годзе князь Дамінік Радзівіл прызначыў на ўтрыманьне ратушы і яе рамонт піцейны падатак. У 1834—1835 гадох уздымалася пытаньне рамонту будынка, які аднак не правялі.
У 1836 годзе пацярпела ад вялікага пажару. Па пажары верхнія ярусы ратушнай вежы не адбудавалі. У другой палове XIX ст. на другім паверсе праводзіліся паседжаньні мескай думы, унізе былі крамы, сьвіран, частка будынка пуставала. У 1863 годзе чарговы раз узьнялі пытаньне рамонту ратушы. У 1870 годзе адрамантавалі дах і два памяшканьні думы. У 1896—1901 гадох у час чарговага рамонту паправілі і падмацавалі сьцены, нанава атынкавалі галоўны фасад зь вежай, прывялі ў парадак скляпеньні, якія прыстасавалі пад склады, паставілі новыя аконныя рамы, унутры адрамантавалі памяшканьні і прыстасавалі пад мескую залю паседжаньняў грамадзкага сходу.
Найноўшы час
рэдагавацьУ 1990-я гады ратушу аднавілі ў аўтэнтычным выглядзе паводле праектнага пляну канца XVI ст. і гравюры Тамаша Макоўскага 1604 году.
Архітэктура
рэдагавацьВонкавы выгляд
рэдагавацьПомнік архітэктуры рэнэсансу і барока. Гэта 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак, які на тарцовым паўночным фасадзе мае высокую 6-ярусную вежу над уваходам. Чатыры ніжнія ярусы чацьверыковыя, два верхнія — васьмерыковыя ў пляне. Вежа завяршаецца гранёным купалам . Па перабудове ў сярэдзіне XVII ст. вежа стала 4-яруснай. Бакавыя часткі галоўнага фасаду завяршаюцца 3-кутнымі шчытамі. Амаль пазбаўленыя дэкору сьцены праразаюцца невялікімі прастакутнымі аконнымі праёмамі і завяршаюцца тонкім прафіляваным карнізам. Высокі двухсхільны вальмавы дах зрокава павялічвае аб’ём будынка.
Інтэр'ер
рэдагавацьБудынак мае сымэтрычны ўнутраны плян. Першапачаткова на першым паверсе знаходзіліся адміністрацыйныя памяшканьні магістрату і суду, на другім паверсе — вялікая заля для ўрачыстых грамадзянскіх актаў і тэатральных паказаў. Заля мела скляпеністае перакрыцьце; да яе з боку галоўнага ўваходу вялі шырокія 1-маршавыя сходы.
Галерэя
рэдагавацьГістарычная графіка
рэдагаваць-
У панараме места. Ю. Пешка, пач. XIX ст.
-
1822 г.
-
Да пажару 1836 г.
-
Да пажару 1836 г.
Гістарычныя здымкі
рэдагаваць-
Т. Барэці, 1894 г.
-
Т. Барэці, 1894 г.
-
1900 г.
-
1905 г.
-
1916 г.
-
1915 г.
-
1918 г.
-
1923—1934 гг.
-
А. Віслоцкі, 1925 г.
-
А. Абухоўскі, 1927 г.
-
1934 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
Я. Булгак, да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Галоўны фасад
-
Вежа
-
Уваход
-
Інтэр’ер, сходы
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 1а
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Габрусь Т. Нясвіжская ратуша // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 371.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — ISBN 985-11-0188-5
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Нясьвіжскага р-на. — Мн.: БелЭн, 2001. — 628, [1] с. ISBN 985-11-0206-7.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 611Г000474 |