Царква Сьвятых Барыса і Глеба (Віцебск)

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятых Барыса і Глеба
Царква Сьвятых Барыса і Глеба
Царква Сьвятых Барыса і Глеба
Краіна Беларусь
Места Віцебск
Каардынаты 55°12′34.2″ пн. ш. 30°11′22.6″ у. д. / 55.2095° пн. ш. 30.189611° у. д. / 55.2095; 30.189611Каардынаты: 55°12′34.2″ пн. ш. 30°11′22.6″ у. д. / 55.2095° пн. ш. 30.189611° у. д. / 55.2095; 30.189611
Дата заснаваньня XII ст.
Царква Сьвятых Барыса і Глеба на мапе Беларусі
Царква Сьвятых Барыса і Глеба
Царква Сьвятых Барыса і Глеба
Царква Сьвятых Барыса і Глеба

Царква Сьвятых Барыса і Глеба[a] — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Віцебску. Знаходзілася на левым беразе ракі Дзьвіны, на Пескаваціку. Твор архітэктуры віленскага барока. У 1888 годзе расейскія ўлады зруйнавалі царкву (імаверна, захаваліся падмуркі).

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

На думку гісторыка архітэктуры Расьціслава Баравога мураваную царкву маглі збудаваць ў XII—XIII стагодзьдзях пры замескай княскай рэзыдэнцыі. Царква Сьвятых Барыса і Глеба ўпамінаецца ў інвэнтары 1552 году.

  цэркаў сьвятога Глеба і Барыса, ку каторай зямля такжа з даўніх часоў наданая...  

У XVIII ст. царкву перабудавалі (або збудавалі наноў) у стылі віленскага барока. Яны была прыпісной да Тадулінскага манастыра.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць
 
Фрагмэнт здымка С. Юркоўскага, 1867 г.

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Віцебск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць. Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі яго Ўрадаваму сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царкве).

Пазьней царкву перарабілі пад парахавы склад. Помнік хутка прыйшоў у заняпад. У 1885 годзе царкву пастанавілі прадаць на цэглу, што зрабілі ў 1888 годзе[1].

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік архітэктуры віленскага барока. Гэта быў прастакутны будынак з паўкруглай апсыдай, ня выдзеленай ва ўнутранай прасторы. Згодна з плянам, складзеным Д. Струкавым, будынак меў тоўстыя сьцены.

  1. ^ таксама, відаць, Капліца Сьвятога Язафата
  1. ^ Баравы Р. Невядомы помнік старажытнабеларускай архітэктуры // Спадчына. № 1, 1993. С. 64—68.

Літаратура

рэдагаваць
  • Баравы Р. Невядомы помнік старажытнабеларускай архітэктуры // Спадчына. № 1, 1993. С. 64—68.