Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Сапоцкін)

помнік архітэктуры канца XVIII ст. у Сапоцкіне (Беларусь)
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Краіна Беларусь
Мястэчка Сапоцкін
Каардынаты 53°49′48.35″ пн. ш. 23°38′44.7″ у. д. / 53.8300972° пн. ш. 23.64575° у. д. / 53.8300972; 23.64575Каардынаты: 53°49′48.35″ пн. ш. 23°38′44.7″ у. д. / 53.8300972° пн. ш. 23.64575° у. д. / 53.8300972; 23.64575
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Гарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль эклектыка
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі

Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры канца XVIII ст. у Сапоцкіне. Знаходзіцца ў заходняй частцы мястэчка, у прадмесьці Тэаліне пад адрасам вуліца Тэалінская, 41. Дзейнічае. Твор архітэктуры барока і эклектыкі.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Першы драўляны касьцёл ў Сапоцкіне як філію парафіі ў Гожы фундаваў ў 1612 годзе Ян Валовіч. 27 красавіка 1789 году ўтварылася асобная парафія ў Сапоцкіне, тады ж замест драўлянага збудавалі мураваны касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Сапоцкін апынуўся ў складзе Прусіі, а з 1815 году — у складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзейнічаць. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) 22 лютага 1879 году маскоўскі гаспадар Мікалай II гвалтоўна зачыніў касьцёл, які ў 1890 годзе перарабілі пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

Найноўшы час

рэдагаваць

Улады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі касьцёл каталікам. У 1935—1939 гадох праводзілася рэканструкцыя будынка касьцёла. За савецкім часам касьцёл не зачыняўся.

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік архітэктуры барокау і эклектыкі. Гэта манумэнтальная 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з трансэптам. Роўніца галоўнага фасада падзяляецца прафіляванымі карнізам на 4 ярусы і вылучаецца ў цэнтральнай частцы роўным портыкам з трыкутным франтонам і паўкруглым шчытом над ім. З бакоў фасада ўзвышаюцца чацьверыковыя ярусы званіцаў зь фігурнымі купаламі і зашклёнымі ліхтарамі над імі. Архітэктура засноўваецца на геамэтрычных падзелах фасадаў лапаткамі, нішамі, прастакутнымі і аркавымі аконнымі праёмамі ў роўных ліштвах. Сылюэт галоўнага фасада аздабляецца дэкаратыўнымі вазамі.

Унутраная прастора падзяляецца на нэфы магутнымі аркадамі на 4-гранных пілёнах, перакрываецца цыліндрычнымі скляпеньнямі на падпружных арках. У інтэр'еры вылучаецца нэабарокавы галоўны алтар, у другім ярусе якога знаходзіцца абраз Сьвятога Язафата Кунцэвіча, створаны ў пачатку XX ст.

Касьцельны пляц атачаецца мураванай агароджай з манумэнтальнай брамай[1].

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 325.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць