Васілішкі

вёска ў Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Васілі́шкі[1] — вёска ў Беларусі, на левым беразе ракі Шкардзянкі пры ўтоку яе ў Лебяду. Цэнтар сельсавету Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2001 год — 1560 чалавек. Знаходзяцца за 22 км на паўночны ўсход ад Шчучына, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Скрыбаўцы.

Васілішкі
лац. Vasiliški
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Шчучынскі
Сельсавет: Васілішкаўскі
Насельніцтва: 1560 чал. (2001)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1514
Паштовы індэкс: 231522
СААТА: 4258813016
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°46′58″ пн. ш. 24°50′55″ у. д. / 53.78278° пн. ш. 24.84861° у. д. / 53.78278; 24.84861Каардынаты: 53°46′58″ пн. ш. 24°50′55″ у. д. / 53.78278° пн. ш. 24.84861° у. д. / 53.78278; 24.84861
Васілішкі на мапе Беларусі ±
Васілішкі
Васілішкі
Васілішкі
Васілішкі
Васілішкі
Васілішкі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Васілішкі — даўняе мястэчка гістарычнай Лідчыны (частка Віленшчыны). Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля ў стылі віленскага барока, помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся кляштар дамініканаў, помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя, зруйнаваны расейскімі ўладамі.

Назва рэдагаваць

Тапонім Васілішкі ўтварыўся ад імя Васіль або вытворнага ад яго прозьвішча[2].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].

Гісторыя рэдагаваць

Асноўны артыкул: Гісторыя Васілішак

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

У пісьмовых крыніцах Васілішкі ўпершыню ўпамінаюцца ў першай палове XV ст. Пад 1486 годам паселішча значыцца як мястэчка, што ў канцы XV — пачатку XVI стагодзьдзяў было сталіцай павету. У 1499—1766 гадох існавала Васілішкаўскае староства, першымі ўладальнікамі якога былі: Ян Сьцяцковіч (1499), Ян Радзівіл (1500—1501), Васіль Львовіч Глінскі (1501—1504), Станіслаў Кішка (1505—1506; відаць ад гэтага прозьвішча і паходзіць мянушка жыхароў Васілішак — «кішкары»), Ян Шчытовіч (1507—1515), Якуб Кунцэвіч (1518—1523), Ян Радзівіл (1523—1541). У 1659 годзе ў Васілішках адбыўся соймік Лідзкага павету. У другой палове XVIII ст. староства знаходзілася ў валоданьні Міхала Казімера Агінскага.

Першы драўляны касьцёл Сьвятога Апостала Пятра збудавалі ў Васілішках на загад вялікага князя Казімера ў 1489 годзе (8086 вернікаў). У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1655 годзе маскоўскія захопнікі зруйнавалі сьвятыню. У 1658 годзе Марцін Дамінік Лімонт, судзьдзя лідзкага земства і будучы кашталян віцебскі, заснаваў драўляны кляштар дамініканаў, а Кацярына Францкевіч з роду Абрахамовічаў у 1662 годзе годзе ахвяравала на яго ўладкаваньне 10 000 злотых. За часамі Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) у лютым 1706 году ў кляштары на некаторы час спыняўся кароль і вялікі князь Станіслаў Ляшчынскі (тым часам кароль швэдзкі Карл XII знаходзіўся ў мястэчку Жалудку). У 1769—1832 гадох сіламі манахаў будаваўся мураваны кляштарны корпус (у 1773 годзе тут было 11 манахаў). У 1769 годозе пачалося будаваньне мураванага касьцёла, кансэкраванага біскупам Валазіцкім у 1790 годзе.

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

 
Праект сынагогі, 1878 г.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Васілішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Лідзкага павету. На 1829 год у мястэчку было 144 будынкі (75 хрысьціянскіх і 69 юдэйскіх).

Па здушэньні вызвольнага паўстаньня ў 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар дамініканаў. На 1863 год — 88 жылых дамоў; на 1866 год — 244 будынкі, царква, касьцёл, сынагога, акруговая сядзіба паліцыі, паштовая станцыя і народная школа (86 вучняў у 1885 годзе); на 1895 год — 130 двароў. З пачаткам Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе мястэчка занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Васілішкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[6]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Васілішкі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У гэты час у мястэчку было каля 275 двароў, гмінная ўправа, касьцёл, пошта, кожны аўторак праводзіліся кірмашы.

У 1939 годзе Васілішкі ўвайшлі ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 году атрымалі афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і сталі цэнтрам раёну Баранавіцкай вобласьці. У 1940 годзе існавалі электрастанцыя (магутнасьць 17 кВт), завод вырабу фанэры, 2 паравыя млыны, амбуляторыя, вэтэрынарны пункт, клюб, лякарня (на 25 ложкаў), аптэка, пошта і тэлеграф. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да 12 ліпеня 1944 году Васілішкі знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга Райху. 3 жніўня 1954 году статус паселішча панізілі да вёскі. 20 студзеня 1960 году Васілішкаўскі раён скасавалі, вёска ўвайшла ў склад Радунскага, з 25 сьнежня 1962 году — Шчучынскага раёну. На 1970 год тут было 300 двароў, на 1995 год — 532, на 1 студзеня 2001 году — 548. У 2000-я гады Васілішкі атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва рэдагаваць

Дэмаграфія рэдагаваць

  • XIX стагодзьдзе: 1829 год — 1096 чал., у тым ліку 575 хрысьціянаў і 521 юдэй[7]; 1863 год — 1859 чал.; 1866 год — 1841 чал., зь іх каталікоў 453, праваслаўных 5, юдэяў 1383[8]; 1869 год — 1229 чал.[9]; 1886 год — 931 чал.; 1897 год — 2781 чал., у тым ліку 2081 юдэй
  • XX стагодзьдзе: 1905 год — 1983 чал.; 1919 год — 1891 чал.; 1921 год — 1874 чал., зь іх каталікоў 641, праваслаўных 9, юдэяў 1223, іншых 1; 1940 год — 2596 чал.; 1970 год — 909 чал.[10]; 1992 год — 2678 чал.[11]; 1995 год — 1395 чал.[12]
  • XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2001 году — 1560 чал.[13]

Інфраструктура рэдагаваць

У Васілішках працуюць школа, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Забудова рэдагаваць

Вуліцы і пляцы рэдагаваць

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Савецкая вуліца Віленская вуліца (паўночная частка)
Гарадзенская вуліца (паўднёвая частка)
Бяз назвы Рынак пляц

У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаюцца Школьны пляц, Беліцкая і Лідзкая вуліцы[14].

Турыстычная інфармацыя рэдагаваць

Славутасьці рэдагаваць

Страчаная спадчына рэдагаваць

Асобы рэдагаваць

Галерэя рэдагаваць

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  2. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 44.
  3. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  4. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  6. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  7. ^ Соркіна І. Мястэчкі Лідскага ўезда ў XIX — пачатку ХХ ст. // Ліда і Лідчына: да 685-годдзя з дня заснавання горада: матэрыялы рэспуб. навук.-практ. канф., (Ліда, 3 кастр. 2008 г.) / рэдкал.: Худык А. П. (гал. рэд.). — Ліда, 2008.
  8. ^ Krzywicki J. Wasiliszki // Słownik geograficzny... T. XIII. — Warszawa, 1893. S. 128.
  9. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 380.
  10. ^ Шаблюк В. Васілішкі // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 230.
  11. ^ Шаблюк В. Васілішкі // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 229.
  12. ^ БЭ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 26.
  13. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Шчучынскага р-на. — Мн., 2001.
  14. ^ Spis Abonentów Sieci Telefonicznej Okręgu Dyrekcji Poczt i Telegrafów w Wilnie na 1939 r. — Wilno, 1939. S. 53.

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць