Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў (Мазыр)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў
| |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў, аўтэнтычны выгляд
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Мазыр |
Каардынаты | 52°02′45.11″ пн. ш. 29°16′16.71″ у. д. / 52.0458639° пн. ш. 29.2713083° у. д.Каардынаты: 52°02′45.11″ пн. ш. 29°16′16.71″ у. д. / 52.0458639° пн. ш. 29.2713083° у. д. |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў |
Касьцёл Сьвято́га Міха́ла Арханёла і кля́штар бэрнарды́наў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Мазыры. Знаходзіцца насупраць замка, на гістарычнай Замкавай вуліцы[a]. У 2-й палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку маскоўскай перабудовы. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Комплекс складаецца з касьцёла і кляштарнага корпуса. У наш час у будынках дзее сабор Сьвятога Міхала Арханёла і манастыр Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУ 1645 годзе з фундацыі палкоўніка Стэфана Лозкі ў Мазыры збудавалі драўляныя касьцёл і кляштар бэрнардынаў. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалтіай (1654—1667) маскоўскія войскі зруйнавалі комплекс.
У 1760—1778 гадох з фундацыі Казімера Аскеркі[1] вялося будаваньне мураванага касьцёла і кляштарнага корпуса. Пры кляштары існавалі бібліятэка і пачатковая школа.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Мазыр апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар і гвалтоўна адабралі будынак у Сьвятога Пасаду. У колішнім кляштарным корпусе разьмясьціліся адміністрацыйныя ўстановы і шпіталь.
Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) маскоўскі гаспадар Аляксандар II асабістай пастановай загадаў перарабіць касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы): 5 верасьня 1865 году касьцёл пераасьвяцілі.
Найноўшы час
рэдагавацьУ 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву і разьмясьцілі ў будынку вязьніцу НКВД у Палескай вобласьці[2].
У 1990-я гады комплекс перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату.
Архітэктура
рэдагавацьКасьцёл
рэдагавацьКасьцёл — 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з 5-граннай апсыдай. Галоўны 3-часткавы фасад падзяляецца зьвязкамі пілястраў і прафіляванымі карнізамі. Уваходны партал завяршаецца фігурным шчытом зь нішай. 3-ярусныя вежы злучаюцца 3-кутным шчытом ў аснове і маюць элемэнты клясыцызму. Рытм бакавых фасадаў ствараюць лучковыя аконныя праёмы і лапаткі ў прасьценках.
Унутраная прастора падтрымліваецца 6 масіўнымі слупамі. Цэнтральны нэф перакрываецца цыліндрычнымі, бакавыя — крыжовымі скляпеньнямі на падпружных арках. У алтарнай частцы захаваўся ляпны прысьценны алтар з глёрыяй у завяршэньні. Над скляпеністым нартэскам месьцяцца хоры з плястычна ўвагнутым парапэтам, дэкараваным аркатурай. Пад апсыдай знаходзіцца скляпеністая крыпта.
Кляштар
рэдагавацьКляштарны корпус — Г-падобны ў пляне будынак, які далучаецца да касьцёла з ўсходняга боку. Плян калідорны з аднабаковым разьмяшчэньнем кельляў і заляў-трапезных у тарцы. Будынак перакрываецца крыжовымі скляпеньнямі[3].
Галерэя
рэдагавацьГістарычная графіка
рэдагаваць-
XVIII ст.
-
1842 г.
-
1865 г.
-
4.03.1865 г.
Гістарычныя здымкі
рэдагаваць-
1908 г.
-
1915 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
1918 Г.
-
да 1931 г.
-
1941—1944 гг.
-
1942 г.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
Галоўны фасад
-
Бакавы фасад
-
Інтэр’ер
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Камсамольская, 20
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Габрусь Т. Мазырскі кляштар бернардзінцаў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 260.
- ^ Асташкевіч І. За захоўваньне дробнаразьменнай манэты // «Зьвязда». — 31 траўня 2011. — № 99 (26972). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
- ^ Кулагін А. Мазырскі касцёл і кляштар бернардзінцаў // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 294.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 312Г000511 |