Сноў
Сноў[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Сноўцы. Цэнтар сельсавету Нясьвіскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 2420 чалавек. Знаходзіцца за 15 км на захад ад Нясьвіжу, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы (лінія Менск — Баранавічы); на аўтамабільнай дарозе Нясьвіж — Баранавічы.
Сноў лац. Snoŭ | |
Палац Рдултоўскіх | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Нясьвіскі |
Сельсавет: | Сноўскі |
Вышыня: | 187 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 2420 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1770 |
Паштовы індэкс: | 222615 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°15′0″ пн. ш. 26°24′0″ у. д. / 53.25° пн. ш. 26.4° у. д.Каардынаты: 53°15′0″ пн. ш. 26°24′0″ у. д. / 53.25° пн. ш. 26.4° у. д. |
± Сноў | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Сноў — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны. Да нашага часу тут захаваўся барокавы касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля, помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя, які пацярпеў ад маскоўскай перабудовы, а таксама збудаваныя ў стылі клясыцызм палац Рдултоўскіх, сядзіба «Горны Сноў» Гартынгаў і Казьмадзям’янаўская царква, помнікі архітэктуры XIX стагодзьдзя.
Гіторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы пісьмовы ўпамін пра Сноў датуецца 18 ліпеня 1478 году[2]. Пад 1529 годам ён упамінаецца як маёнтак паноў Сноўскіх. У 1564 годзе паселішча атрымала статус мястэчка.
У пачатку XVII ст. Сноў перайшоў у валоданьне Я. Пратасевіча, потым — Рдултоўскіх. У 1650 годзе тут зьявілася каталіцкая парафія, з 2 жніўня 1699 году дзеяў касьцёл.
З 1767 году у Снове дзеяла царква. За часамі Барскай канфэдэрацыі (1768—1772) мястэчка спазначала значныя разбурэньні. 15 верасьня 1785 году тут спыняўся кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Сноў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Наваградзкага павету. У вайну 1812 году 9 лістапада тут адбыўся бой францускай дывізіі Я. Дамброўскага з казакамі. У 1827 годзе ў мястэчку збудавалі палац, у 1836 годзе ў Дольным Снове — бровар.
На 1861 год у Снове было 45 двароў, царква, сынагога, цагельня, у 1865 годзе адкрылася царкоўнапрыходзкая школа. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Урадавага сыноду (Маскоўскага патрыярхату). Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Горным Снове было 19 двароў, дзеяла капліца і працаваў бровар (заснаваны ў 1891 годзе), у Дольным Снове (да 1939 году таксама называўся Сінілавам) — 16 двароў, працавалі бровар і сыраварня.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Сноў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сноў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён ўвайшоў у склад Беларускай ССР[3]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Сноў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Нясьвіскага павету.
У 1939 годзе Сноў увайшоў у склад БССР, дзе 12 сьнежня 1940 году стаў цэнтрам сельсавету Нясьвіскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. У гэты час тут было 167 двароў, крухмальны завод, 2 млыны, электрастанцыя, маслазавод, 8-гадовая школа, лякарня. У 1990-я гады Сноў і Дольны Сноў злучыліся. На 2000 год у вёсцы было 1157 двароў, на 2001 год — 1104. У 2000-я гады Сноў атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».
-
Дольны Сноў, 1894 г.
-
Царква, каля 1900 г.
-
Палац Рдултоўскіх, 1911 г.
-
Рынак, 1918 г.
-
Вуліца Хвояўская
-
Вуліца Нясьвіская
-
Горны Сноў, сядзіба Гартынгаў
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1830 год — 184 муж., зь іх шляхты 7, духоўнага стану 3, мяшчанаў-юдэяў 58, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 116[4]; 1861 год — 378 чал.[5]; 1897 год — 91 чал. у Горным Снове і 70 чал. у Дольным Снове
- XX стагодзьдзе: 1940 год — 1065 чал.; 1999 год — 2673 чал.; 2000 год — 2665 чал.[6]
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 2567 чал.[7]; 2010 год — 2420 чал.
Інфраструктура
рэдагавацьУ Снове працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта, дзіцячы цэнтар.
Забудова
рэдагавацьВуліцы і пляцы
рэдагавацьАфіцыйная назва | Гістарычная назва |
Леніна вуліца | Хвояўская вуліца |
Кірава вуліца | ? |
З урбананімічнай спадчыны Снова да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Клецкая, Нясьвіская і Сталавіцкая. У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаецца Пагарэльская вуліца[8].
Эканоміка
рэдагаваць- СВК «Агракамбінат „Сноў“»
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (1760)
- Могілкі: вайсковыя часоў IСВ, старыя хрысьціянскія
- Палацава-паркавы комплекс Рдултоўскіх (1827)
- Сядзібна-паркавы комплекс Гарцінгаў (XIX ст.)
- Царква Сьвятых Казьмы і Дзям’яна (1836, 1893)
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Сынагога
Галерэя
рэдагаваць-
Сядзіба Гартынгаў
-
Будынак школы
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 363.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wileńskiej / Wyd. J. Fijałek, W. Semkowicz. T. 1, z. 1—3. — Kraków, 1932—1948. 1939. Z. 2 [1468-1501]. (Wyd. Kom. Hist. PAU. Nr 81). Nr 311. S. 366—367, nr 311. [KDKDW]; Jasas R. Pergamentų katalogas / Parengė R. Jasas. — Vilnius, 1980. P. 46-47, nr. 88.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 413.
- ^ Jelski A. Snów // Słownik geograficzny... T. X. — Warszawa, 1889. S. 937.
- ^ Князева В. Сноў // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 373.
- ^ БЭ. — Мн.: 2002 Т. 15. С. 70.
- ^ Spis Abonentów Sieci Telefonicznej Okręgu Dyrekcji Poczt i Telegrafów w Wilnie na 1939 r. — Wilno, 1939. S. 50.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889.