Касьцёл Сьвятых Анёлаў-Ахоўнікаў (Раготна)

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятых Анёлаў-Ахоўнікаў
Касьцёл Сьвятых Анёлаў-Ахоўнікаў
Касьцёл Сьвятых Анёлаў-Ахоўнікаў
Краіна Беларусь
Вёска Раготна
Каардынаты 53°20′53.26″ пн. ш. 25°29′13.42″ у. д. / 53.3481278° пн. ш. 25.4870611° у. д. / 53.3481278; 25.4870611Каардынаты: 53°20′53.26″ пн. ш. 25°29′13.42″ у. д. / 53.3481278° пн. ш. 25.4870611° у. д. / 53.3481278; 25.4870611
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Гарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль клясыцызм
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Сьвятых Анёлаў-Ахоўнікаў на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятых Анёлаў-Ахоўнікаў
Касьцёл Сьвятых Анёлаў-Ахоўнікаў
Касьцёл Сьвятых Анёлаў-Ахоўнікаў
Касьцёл Сьвятых Анёлаў-Ахоўнікаў на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятых Анёлаў-Ахоўнікаў — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Раготне. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, каля гістарычнага Рынку. Дзее. Твор архітэктуры позьняга клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Касьцёл, 20.11.1915 г.
 
Касьцёл, 1915 г.

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Парафія ў Раготне існуе з 1400 году. Першы касьцёл збудавалі з дрэва.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Раготна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1840 годзе замест драўлянага ў мястэчку збудавалі мураваны касьцёл. Аднак па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1866 годзе расейскія ўлады гвалтоўна зачынілі касьцёл і перарабілі яго пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

Найноўшы час

рэдагаваць

У 1920-я гады ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі будынак касьцёла каталікам. У 1947 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак якога перарабілі пад краму.

У 1988 годзе будынак касьцёла вярнулі каталікам, пачаліся рэстаўрацыйныя працы.

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік архітэктуры позьняга клясыцызму. Гэта магутны прастакутны ў пляне аб’ём, накрытым 2-схільным дахам. З бакоў галоўнага фасаду, які вылучаецца 6-калённым портыкам зь вялізным антаблемэнтам, узвышаюцца чацьверыковыя вежы-званіцы. Фасады рытмічна падзяляюцца лучковымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасьценках. На трыкутным франтоне портыка і гранях вежаў — аркавыя нішы і аконныя праёмы[1].

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 308.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  413Г000704