Янаў Падляскі

вёска ў гміне Янаў-Падляскі Бельскага павету Люблінскага ваяводзтва Польшчы
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Янава, Янаў (неадназначнасьць), Янова (неадназначнасьць).

Я́наў Падля́скі (польск. Janów Podlaski) — вёска ў Польшчы, на рацэ Крыўцы. Цэнтар сельскай гміны Бельскага павету Люблінскага ваяводзтва . Насельніцтва на 2008 год — 2655 чалавек. Знаходзіцца за 20 км на поўнач ад Белай, за 115 км на паўночны ўсход ад Любліна, каля беларуска-польскай граніцы.

Янаў Падляскі
лац. Janaŭ Padlaski
польск. Janów Podlaski
Агульны выгляд
Агульны выгляд
Герб Янава Падляскага


Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Люблінскае
Павет: Бельскі
Насельніцтва: 2720 чал. (2013)
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +48 83
Паштовы індэкс: 21-505
Геаграфічныя каардынаты: 52°10′59.9″ пн. ш. 23°12′0.0″ у. д. / 52.183306° пн. ш. 23.2° у. д. / 52.183306; 23.2Каардынаты: 52°10′59.9″ пн. ш. 23°12′0.0″ у. д. / 52.183306° пн. ш. 23.2° у. д. / 52.183306; 23.2
Янаў Падляскі на мапе Польшчы
Янаў Падляскі
Янаў Падляскі
Янаў Падляскі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

Янаў — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Берасьцейшчыны, побач зь якім праходзіць паўднёва-заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваліся замак луцкіх біскупаў, касьцёлы Найсьвяцейшай Тройцы і Сьвятога Яна Хрысьціцеля (дамініканскі), помнікі архітэктуры XV—XIX стагодзьдзяў.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Упершыню Янаў упамінаецца ў XIV ст. як вёска Порхаў[1], якую ў 1423 вялікі князь Вітаўт падараваў Луцкаму катэдральнаму касьцёлу[2]. У 1428 годзе Вітаўт заснаваў у Порхаве касьцёл. У 1465 годзе біскуп Ян Ласовіч заклаў тут мястэчка, якое атрымала Хэлмінскае права і новую назву Янаў у гонар біскупа. У 1497 годзе вялікі князь Аляксандар выдаў мястэчку прывілей на 3 кірмашы.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Янаў увайшоў у Берасьцейскі павет Берасьцейскага ваяводзтва. У XVI ст. луцкія біскупы мелі тут сваю рэзыдэнцыю, якая разьмяшчалася ў замку, умацаваным 4 бастыёнамі. На 1575 год у мястэчку было больш за 500 будынкаў[2].

У 1648 годзе ў Янаве адкрылася каталіцкая духоўная сэмінарыя, таксама ў мястэчку дзеяла драўляная царква. У 1735 годзе скончылася будаваньне мураванага касьцёла Найсьвяцейшай Тройцы. У 1788—1796 гадох у Янаве жыў і памёр Адам Нарушэвіч; тут яго пахавалі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Янаў апынуўся ў складзе Аўстрыі, з пачатку XIX ст. — у складзе Расейскай імпэрыі, у Канстантынаўскім павеце[3] Седлецкай губэрні. Гэта адарвала мястэчка ад губэрняў зь пераважна беларускім насельніцтвам. На 1827 год ў мястэчку было 228 будынкаў, на 1861 год — 217.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Янаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Кодань апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам Канстантынаўскага павету. З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў 1939 годзе Янаў занялі войскі Трэцяга Райху. У 1940 годзе ён страціў статус места.

У 1944 годзе Янаў занялі савецкія войскі, па чым яго зноў перадалі Польскай Народнай Рэспубліцы.

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1827 год — 1380 чал.; 1861 год — 1960 чал., у тым ліку 448 юдэяў[4]
  • XXI стагодзьдзе: 2008 год — 2655 чал.; 2011 год — 2720 чал.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць
 
Траецкі касьцёл

Славутасьці

рэдагаваць
  • Бэнзінавая станцыя (1928), адна з найстарэйшых у Польшчы
  • Замак луцкіх біскупаў (XV—XVIII стагодзьдзі)
  • Капліца Сьвятога Роха на могілках (XIX ст.)
  • Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1717—1735)
  • Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (1790—1801, 1874)
  • Капліца-пахавальная Адама Нарушэвіча (1796)
  • Могілкі юдэйскія
  • Стайні (XIX ст.)

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Кляштар дамініканаў
  • Сынагога
  • Царква

Літаратура

рэдагаваць