Сапоцкін

мястэчка ў Сапоцкінскім сельсавеце Гарадзенскага раёну Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Сапо́цкін[3] — мястэчка ў Беларусі, каля Аўгустоўскага каналу. Цэнтар сельсавету Гарадзенскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 977 чалавек[2]. Знаходзіцца за 21 км на паўночны захад ад Горадні, зь якой злучаецца аўтамабільнай дарогай.

Сапоцкін
лац. Sapockin
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Герб Сапоцкіна


Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Гарадзенскі
Сельсавет: Сапоцкінскі
Плошча:
  • 3,73612 км²[1]
Вышыня: 148 м н. у. м.
Насельніцтва: 977 чал. (2018)[2]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 152
Паштовы індэкс: 231733
СААТА: 4220863904
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°50′0″ пн. ш. 23°39′0″ у. д. / 53.83333° пн. ш. 23.65° у. д. / 53.83333; 23.65Каардынаты: 53°50′0″ пн. ш. 23°39′0″ у. д. / 53.83333° пн. ш. 23.65° у. д. / 53.83333; 23.65
Сапоцкін на мапе Беларусі ±
Сапоцкін
Сапоцкін
Сапоцкін
Сапоцкін
Сапоцкін
Сапоцкін
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Сапоцкін — старажытнае мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны). Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і дзьве капліцы-пахавальні, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася царква Прачыстай Багародзіцы, помнік архітэктуры XIX ст., зруйнаваны савецкімі ўладамі.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Гісторыя Сапоцкіна пачалася 10 ліпеня 1519 году, калі вялікі князь Жыгімонт Стары надаў баярыну Сапоцьку Статкевічу (Сопотку Стецковичу) прывілей на валоданьне зямлёй Раманаўшчынай у Гарадзенскім павеце Троцкага ваяводзтва[4]. Тым часам першы пісьмовы ўпамін пра само мястэчка датуецца 1550—1560-мі гадамі.

За часамі Вялікай Паўночнай вайны ў красавіку 1703 году Сапоцкін займалі швэдзкія войскі пад камандаю Карла XII. На 1704 год у мястэчку дзеяла царква, а большасьць насельніцтва былі рускай веры[5]. У 1724 годзе тут збудавалі новую драўляную царкву.

У 1786 годзе Сапоцкін атрымаў права на штогадовыя кірмашы. У 1789 годзе Антоні Валовіч і яго жонка Тэафілія заснавалі касьцёл у прадмесьці Тэаліне. У 1793 годзе Сапоцкін увайшоў у новаўтворанае Гарадзенскае ваяводзтва. У гэты час мястэчка мела ўласны герб: у блакітным полі срэбны вол з залатымі рагамі[6].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць
 
Лямус, 1878 г.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Сапоцкін апынуўся ў складзе Прусіі, з 1807 году — у Варшаўскім герцагстве. У 1815 годзе мястэчка далучылі да Царства Польскага Расейскай імпэрыі (спачатку ў Аўгустоўскай губэрні, а з 1867 году — у Аўгустоўскім павеце Сувальскай губэрні).

На 1827 год у Сапоцкіне было 98 будынкаў. У 1841 годзе ў мястэчку збудавалі новую мураваную царкву[7]. У 1858 годзе колькасьць будынкаў узрасла да 160, зь іх 3 былі мураванымі. У 1875 годзе расейскія ўлады з мэтай русіфікацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага гвалтоўна адабралі царкву ў Сьвятога Пасаду і перадалі Ўрадаваму сыноду Расейскай імпэрыі, у 1890 годзе тое ж самае зрабілі з касьцёлам. У 1893 годзе ў Тэаліне ўтварылі манастыр, а касьцёл перабудавалі ў маскоўскім стылі.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Сапоцкін занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сапоцкін абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[8]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Сапоцкін апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Валавічоўцы ў Аўгустоўскім павеце Беластоцкага ваяводзтва. На 1921 год у мястэчку было 294 будынкі.

У 1939 годзе Сапоцкін увайшоў у БССР, дзе стаў цэнтрам раёну Беластоцкай, з 1944 году — Гарадзенскай вобласьці. У Другую сусьветную вайну з 22 чэрвеня 1941 да 18 ліпеня 1944 году Сапоцкін знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1959 годзе Сапоцкінскі раён скасавалі, а мястэчка ўвайшло ў склад Гарадзенскага раёну. Каля 1970 году савецкія ўлады зруйнавалі мураваную царкву[9]. У 1978 годзе ўтварыўся Сапоцкінскі батанічны заказьнік.

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1827 год — 733 чал.; 1858 год — 1568 чал., у тым ліку 1239 юдэяў; да 1890 году — 2457 чал.[10]; 1897 год — 3900 чал.[11]; 1900 год — 6595 чал.[12]
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 1774 чал.; 2000 год — 1510 чал.[12]
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 1,5 тыс. чал.[13]; 2006 год — 1,4 тыс. чал.; 2008 год — 1,3 тыс. чал.; 2009 год — 1231 чал. (перапіс)[14]; 2015 год — 1027 чал.[15]; 2016 год — 1003 чал.[16]; 2017 год — 983 чал.[17]; 2018 год — 977 чал.[2]

Адукацыя

рэдагаваць

У Сапоцкіне працуюць сярэдняя і музычная школа, дашкольная ўстанова

Мэдыцына

рэдагаваць

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе местачковая лякарня.

Культура

рэдагаваць

Дзеюць дом культуры, 2 бібліятэкі.

Забудова

рэдагаваць

Вуліцы і пляцы

рэдагаваць
Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
Элізы Ажэшкі вуліца Васілевіцкая вуліца
Юзэфа Вільчынскага вуліца ? Кастрычніцкая вуліца
Яна Паўла II вуліца Асочніцкая вуліца Баляслава Сьмелага вуліца
Леніна вуліца

З урбананімічнай спадчыны Сапоцкіна да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Аўгустоўская, Гарадзенская, Тэалінская і Школьная. Таксама ў мястэчку існавалі вуліцы Ерусалімская (за польскім часам вуліца 3 мая) і Сынагогальная[18] , пляцы Рынак і Сынагогальны.

Мясцовасьці

рэдагаваць

Тэалін — прадмесьце Сапоцкіна, названае ў гонар жонкі Антонія Валовіча.

Эканоміка

рэдагаваць

Прадпрыемствы лясной прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Інфраструктура

рэдагаваць

У Сапоцкіне месьціцца Ўправа біялягічнага заказьніку Сапоцкінскі. Спыніцца можна ў местачковым гатэлі[19].

Славутасьці

рэдагаваць

На заходняй ускраіне мястэчка захаваўся курганны могільнік — помнік археалёгіі Х—ХІ стагодзьдзяў.

Страчаная спадчына

рэдагаваць

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ http://pravo.by/document/?guid=12551&p0=D918r0090680
  2. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 161.
  4. ^ Вашкевіч А. Паміж Ласоснай і Чорнай Ганчай: Гісторыя праваслаўных прыходаў Сапоцкінскага краю. — Менск, 2014. С. 53.
  5. ^ Вашкевіч А. Паміж Ласоснай і Чорнай Ганчай: Гісторыя праваслаўных прыходаў Сапоцкінскага краю. — Менск, 2014. С. 54.
  6. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 230.
  7. ^ Вашкевіч А. Паміж Ласоснай і Чорнай Ганчай: Гісторыя праваслаўных прыходаў Сапоцкінскага краю. — Менск, 2014. С. 55.
  8. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  9. ^ Вашкевіч А. Паміж Ласоснай і Чорнай Ганчай: Гісторыя праваслаўных прыходаў Сапоцкінскага краю. — Менск, 2014. С. 56.
  10. ^ Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 76.
  11. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 230.
  12. ^ а б Князева В. Сапоцкін // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 228.
  13. ^ БЭ. — Мн.: 2002 Т. 14. С. 172.
  14. ^ Перепись населения — 2009. Гродненская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  15. ^ Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  16. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  17. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  18. ^ Галубовіч В., Вашкевіч А. Інвэнтар мястэчка Сапоцкін 1704 года // Białoruskie Zeszyty Historyczne. Nr 37.
  19. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
  20. ^ Вандроўка па Гарадзеншчыне, www.budzma.org

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць