Помнік грамадзянскай архітэктуры
Ружанская ратуша
Ружанская ратуша, малюнак XVIII ст.
Ружанская ратуша, малюнак XVIII ст.
Краіна Беларусь
Мястэчка Ружаны
Каардынаты 52°52′ пн. ш. 24°54′ у. д. / 52.867° пн. ш. 24.9° у. д. / 52.867; 24.9Каардынаты: 52°52′ пн. ш. 24°54′ у. д. / 52.867° пн. ш. 24.9° у. д. / 52.867; 24.9
Ружанская ратуша на мапе Беларусі
Ружанская ратуша
Ружанская ратуша
Ружанская ратуша
Ружанская ратуша на Вікісховішчы

Ружа́нская ра́туша — помнік архітэктуры XVIII ст. у Ружанах, адзін з сымбаляў мястэчка. Знаходзілася на Рынку, на месцы сквэру. Твор архітэктуры клясыцызму. Існавала да XIX ст.

Гісторыя

рэдагаваць

20 чэрвеня 1637 кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў Ружанам Магдэбурскае права. Неўзабаве ў мястэчку збудавалі ратушу.

Ратуша ўпамінаецца ў інвэнтары мястэчка 1728 году[1]. У XVIII ст., відаць, замест старой збудавалі новую ратушу ў стылі клясыцызму. Захаваліся яе абмеры.

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795) расейскія ўлады пазбавілі Ружаны Магдэбурскага права, а ратушу зруйнавалі.