Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў (Берасьце)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў
| |
![]() Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Берасьце |
Каардынаты | 52°04′59.87″ пн. ш. 23°39′32.1″ у. д. / 52.0832972° пн. ш. 23.658917° у. д.Каардынаты: 52°04′59.87″ пн. ш. 23°39′32.1″ у. д. / 52.0832972° пн. ш. 23.658917° у. д. |
Канфэсія | Руская ўніяцкая царква |
Эпархія | Уладзімерская і берасьцейская япархія (уніяцкая) |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў | |
![]() |
Царква́ Сьвяты́х Апо́сталаў Пятра́ і Па́ўла і манасты́р базыля́наў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Берасьці. Знаходзіўся ў Старым Месьце[a], на Базылянскай вуліцы. Твор архітэктуры віленскага барока.
Комплекс Берасьцейскага базылянскага манастыра складаўся з царквы, манастырскага корпуса і будынка вучэльні. Пры будаваньні Берасьцейскай фартэцыі ўлады Расейскай імпэрыі сьпярша зачынілі і зруйнавалі манастыр, а ў 1835 годзе перабудавалі царкву пад афіцэрскі клюб, які атрымаў назву «Белы палац». Па 1953 годзе савецкія ўлады загадалі разабраць будынак царквы, які нязначна пацярпеў у час Другой сусьветнай вайны. Да нашага часу захаваліся падмуркі.
Гісторыя Рэдагаваць
Вялікае Княства Літоўскае Рэдагаваць
Заснаваць базылянскі манастыр у Берасьці пастанавілі ў 1629 годзе, на пятай генэральнай капітуле ордэну ў Жыровічах. Прыняты дакумэнт абавязваў протаархімандрыта базылянскага закону каб той, «усмотревши, где способное мейсце, в месте Бересцейском пляц купил и потом на нем церковь и монастырок... збудовал: ажэбы зараз, прынамней иноков два там мешкало, которые её способили на материю: цэглу, вапну и дерево до выставення парадное цэркви и монастыря...»[1]. У 1629 годзе кіеўскі ўніяцкі мітрапаліт Язэп Руцкі і харунжы берасьцейскі Габрыель Яленскі зрабілі фундуш на заснаваньне ў Берасьці манастыра базылянаў Сьвятой Тройцы. Месца для яго абралі на былым пажарышчы, непадалёку ад катэдральнай царквы Сьвятога Мікалая, дзе ў 1596 годзе абвясьцілі Берасьцейскую царкоўную унію. На момант набыцьця пляцу пад царкву і манастыр ім валодалі два берасьцейскія мытнікі — юдэі Шмуль Майжашовіч і Лейзэр Лазаровіч. Пляц абмяжоўваўся з паўднёвага боку Катэдральным пляцам, з усходняга — абарончым ровам і Віленскай брамай, з поўначы і захаду — вуліцамі Жыдоўскай і Базылянскай[1]. Да 1631 году скончылася будаваньне драўляных царквы і манастыра[2]. Манастыр увайшоў у склад Літоўскай Кангрэгацыі Сьвятой Тройцы Ордэну базылянаў.
Першапачатковы фундуш манастыра, забясьпечаны 30 тыс. злотых чынша з уладаньняў Габрыеля Яленскага, у 1687 годзе на 20 тыс. злотых павялічыў Казімер Валовіч, абозны вялікі літоўскі[1]. Пры манастыры існавалі шпіталь і рэзыдэнцыя япіскапа. У крыніцах захаваліся імёны ігуменаў манастыра: Нікадзім Кашыц (1711), Язафат Рагінскi (1712), Сьцяпан Ліцьвінка (1723), Ян Альшэўскі (1730), Дыянізі Дамброва-Остым (1757, 1759)[3].
Будаваньне новай мураваной базылянскай царквы Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла пачалося за ігуменам а. Дыянізіям Дамбровам, у 1762—1766 гадох «за кошт сродкаў і стараньняў правінцыі Літоўскай». У 1774 годзе, калі ігуменам быў а. Яўхім Кучынскі, у зьвязку з пачаткам палітычнай крызы ў Рэчы Паспалітай будоўлю незавершанай (бязь вежаў) мураванай царквы мусілі былі тэрмінова закансэрваваць да лепшых часоў і асьвяціць. Асьвячэньне царквы зьдзейсьніў кобрынскі архімандрыт Люцыд Вейрыловіч[1].
Манастыр неаднойчы абіраўся месцам правядзеньня генэральнай капітулы Ордэну базылянаў. Такія паседжаньні адбываліся ў Берасьці ў 1747, 1751, 1759, 1772 гадох[3].
Па забароне езуітаў у 1775 годзе берасьцейскім базылянам перадалі калегіюм езуітаў, таксама яны апекаваліся парафіяльнай школай, якую заклалі пры спрыяньні князя Адама Чартарыйскага і ўтрымлівалі за кошт места[3]. Школа, якая дзейнічала пры манастыры, упершыню ўпамінаецца ў 1670 годзе Пахомам Агілевічам, генэральным вікарыем протаархімандрыта Ордэну базылянаў.
Умоўныя пазначэньні: A. Castellum — Замак; B. Templum Iesuilarum — Касьцёл езуітаў; C. Templum Parochiale — Фарны касьцёл; D. Templ. Graco-rum — Грэцка-каталіцкая царква; E. Templ. Dominicanorum — Дамініканскі касьцёл; F. Coenob. Bernhardinorum — Кляштар бэрнардынаў; G. Synagogux Iudcorum — Сынагога.
Пад уладай Расейскай імпэрыі Рэдагаваць
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Берасьце апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, царква і манастыр працягвалі дзейнічаць як уніяцкія. У 1819 годзе правінцыял базылянаў Цэзары Камінскі апісваў стан сьвятыні наступным чынам: «...Фасад з муру ўзьведзены зь дзьвюмя вежамі і чатырма пілястрамі, дагэтуль няскончаны дзеля сьціплага фундушу». Аднак нават у няскончаным выглядзе царкву называюць адной з найбольш цікавых базылянскіх сьвятыняў, збудаваных на тэрыторыі Літоўскай правінцыі Ордэну базылянаў у трэцяй чвэрці XVIII стагодзьдзя[1]. У 1823 годзе ўпамінаюцца дзьве вежы над царквой.
У час будаваньня Берасьцейскай крэпасьці ў 1831 годзе расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі манастыр. У 1840 годзе будынак царквы перабудавалі пад афіцэрскі клюб, які атрымаў назву «Белы палац», будынкі манастыра — зруйнавалі.
Найноўшы час Рэдагаваць
У Другую сусьветную вайну будынак царквы нязначна пацярпеў. У 1950-я гады савецкія ўлады разабралі помнік да падмуркаў.
У 1972 годзе рэшткі падмуркаў царквы закансэрвавалі.
Архітэктура Рэдагаваць
Царква Рэдагаваць
Царква — 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з алтарнай апсыдай і вялікім прэзьбітэрыюмам. Паміж вежамі ўзвышаўся фігурны франтон. Галоўны фасад меў плястычную хвалістую паверхню, аздобленую пілястрамі з вокнамі і нішамі паміж імі. У аснове фасаду быў руставаны цокаль.
Адметна, што новую мураваную царкву, насуперак ранейшай усходняй традыцыі, арыентавалі алтаром у кірунку Ерусаліму, у бок Магілы Гасподняй[1].
Усярэдзіне галоўны нэф і апсыда перакрываліся цыліндрычнымі, бакавыя нэфы — крыжовымі на падпружных арках скляпеньнямі[4]. Кожны з апорных слупоў падзялялі 8 пілястраў складанага профіля. У нартэксе над уваходам разьмяшчаліся хоры. Інтэр’ер упрыгожваў мураваны алтар з 2-яруснай ордэрнай кампазыцыяй, а таксама 6 бакавых алтароў.
Манастыр Рэдагаваць
Манастырскі корпус — П-падобны ў пляне 1-павярховы будынак, які стаяў ззаду царквы. Меў галерэйны плян.
Побач з царквой знаходзіўся 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак школы, накрыты высокім вальмавым дахам зь нізкай дэкаратыўнай вежачкай у цэнтры.
Галерэя Рэдагаваць
Гістарычная графіка Рэдагаваць
- Старая графіка
-
1835 г.
-
М. Залескі, 1840 г.
-
1843 г.
-
1843 г.
Гістарычныя здымкі Рэдагаваць
- Старыя здымкі
-
1915 г.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1916 г.
-
1917 г.
-
18 сакавіка 1918 г.
-
1919 г.
-
1919 г.
-
1921 г.
-
1921 г.
-
1928 г.
-
1929 г.
-
1930 г.
-
1936 г.
-
1938 г.
-
1941 г.
Заўвагі Рэдагаваць
- ^ Тэрыторыя сучаснай Берасьцейскай крэпасьці
Крыніцы Рэдагаваць
- ^ а б в г д е Лавровская И. Б. Монастырь оо Базилиан и церковь сс. Петра и Павла в Бресте. Фундация. Строительство.Архитектура // Могилянські читання 2005. — Кіив, 2006, С. 294-301
- ^ Габрусь Т. Берасцейскі базыльянскі манастыр // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 318.
- ^ а б в Wereda D. Bazylianie w unickiej diecezji brzeskiej w XVIII wieku // Szkice Podlaskieh. Nr. 8, 2000. S. 213—233.
- ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 90.
Літаратура Рэдагаваць
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4