Царква Раства Хрыстова (Віцебск)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Раства Хрыстова
| |
Царква Раства Хрыстова
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Віцебск |
Каардынаты | 55°11′24.4″ пн. ш. 30°12′10.1″ у. д. / 55.190111° пн. ш. 30.202806° у. д.Каардынаты: 55°11′24.4″ пн. ш. 30°12′10.1″ у. д. / 55.190111° пн. ш. 30.202806° у. д. |
Архітэктурны стыль | клясыцыстычная архітэктура[d] |
Дата заснаваньня | XVII стагодзьдзе |
Царква Раства Хрыстова | |
Царква Раства Хрыстова на Вікісховішчы |
Царква Раства Хрыстова — помнік архітэктуры пачатку XIX стагодзьдзя ў Віцебску. Знаходзілася ў прадмесьці Заручаўі, на Раства-Набярэжнай вуліцы[a]. Твор архітэктуры клясыцызму. У 1940-я гады савецкія ўлады зруйнавалі царкву.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьДраўляную царкву Раства Багародзіцы ў Віцебску заснавалі ў XVII—XVIII стагодзьдзях.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Віцебск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. У 1810 годзе на месцы драўлянай збудавалі мураваную царкву, якую 1 кастрычніка асьвяціў полацкі архіяпіскап Ян Красоўскі.
Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі яго Ўрадаваму сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царкве). У другой палове XIX ст. да царквы прыбудавалі званіцу ў маскоўскім стылі. У пачатку XX ст. купал-баню замянілі на цыбуліну.
Найноўшы час
рэдагавацьУ Другую сусьветную вайну царква пацярпела. Да 1950 году савецкія ўлады зруйнавалі помнік архітэктуры.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры клясыцызму. Царква мела крыжова-купальны плян. На сяродкрыжжам узвышаўся купал.
Унутраныя памеры царквы: даўжыня каля 15,5 мэтраў, шырыня — каля 11.
Галерэя
рэдагавацьГістарычная графіка
рэдагаваць-
Ю. Пешка, каля 1800 г.
-
1844 г.
-
1943—1944 гг.
Гістарычныя здымкі
рэдагаваць-
Па надбудове маскоўскай званіцы, 1910 г.
-
1912 г.
-
С. Пракудзін-Горскі. 1912 г.
-
Па надбудове купала-цыбуліны, 1941 г.
-
1941—1943 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ На цяперашняй вуліцы Шчарбкова-Набярэжнай, на месцы «Дома піянэраў»
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл. ISBN 985-11-0190-7.