Наваградзкая ратуша

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Наваградзкая ратуша
Наваградзкая ратуша, абмеры
Наваградзкая ратуша, абмеры
Краіна Беларусь
Места Наваградак
Каардынаты 53°35′52″ пн. ш. 25°49′32″ у. д. / 53.59778° пн. ш. 25.82556° у. д. / 53.59778; 25.82556Каардынаты: 53°35′52″ пн. ш. 25°49′32″ у. д. / 53.59778° пн. ш. 25.82556° у. д. / 53.59778; 25.82556
Наваградзкая ратуша на мапе Беларусі
Наваградзкая ратуша
Наваградзкая ратуша
Наваградзкая ратуша
Наваградзкая ратуша на Вікісховішчы

Нава́градзкая ра́туша — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Наваградку, адзін з сымбаляў места. Знаходзілася на Рынку. Твор архітэктуры барока, які набыў рысы клясыцызму ў выніку перабудовы. Існавала да другой паловы XIX ст.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

26 ліпеня 1511 году вялікі князь Жыгімонт Стары надаў Наваградку Магдэбурскае права, неўзабаве ў месьце мусіла зьявіцца ратуша. Аднак меская ратуша ўпершыню ўпамінаецца толькі ў соймавай канстытуцыі 1652 году.

Мяркуюць, што ў 1654 годзе пад ратушу прыстасавалі камяніцу на Рынку. У ХVIIІ стагоддзі ратуша набыла выразныя рысы барока, але ня мела гадзіньнікавай вежы, як і самога гадзіньніка. У час пажару 1751 году яна атрымала пашкоджаньні. Пазьней ратушу аднавілі, а на рагу будынка збудавалі вежу, завершаную фігурным купалам.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Наваградак апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, расейскія ўлады пазбавілі места Магдэбурскага права. У 1818 годзе ратушу значна рэканструявалі. У такім выглядзе яна існавала да пажару 1862 году, калі атрымала моцныя пашкоджаньні і больш не аднаўлялася.

Каля 1900 году на месцы ратушы ўзьвялі будынак магістрату (відаць, з выкарыстаньнем фундамэнтаў і часткі муру ратушы)[1].

Найноўшы час

рэдагаваць

У Другую сусьветную вайну ўзьведзены на месцы ратушы будынак цалкам зруйнавалі.

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік архітэктуры барока, які набыў рысы клясыцызму ў выніку перабудовы 1818 году. Гэта быў 2-павярховы П-падобны ў пляне будынак[2], рог якога ўпрыгожвала 2-ярусная вежа, завершаная купалам і флюгерам з выявай арханёла Міхаіла.

У выніку перабудовы 1818 году зьмяніўся агульны плян будынка, аконныя і дзьвярныя праёмы, на ўзроўні 2-га паверха галоўнага фасаду, арыентаванага на Рынак, зьявілася галерэя (апіралася на 4 калёны), на кутак будынка і на гранях вежы 1-га паверха — рустоўка, на 2-м паверсе — нішы.

  1. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 360.
  2. ^ Страчаная спадчына Навагрудчыны. Частка 9. Наваградская Ратуша, Установа культуры «Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей»

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць