Чавусы

горад у Беларусі

Ча́вусы — места ў Беларусі, на рацэ Басі. Адміністрацыйны цэнтар Чавускага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 10 505 чалавек[1]. Знаходзяцца за 41 км на ўсход ад Магілёва, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Чавусы (лінія Магілёў — Крычаў). Вузел аўтамабільных дарог на Магілёў, Крычаў, Амсьціслаў, Чэрыкаў.

Чавусы
трансьліт. Čavusy
Воданапорная вежа каля чыгуначнай станцыі
Воданапорная вежа каля чыгуначнай станцыі
Coat of Arms of Čavusy (historical).png
Герб Чавусаў
Першыя згадкі: 1581
Магдэбурскае права: 12 жніўня 1634
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Чавускі
Плошча:
  • 1471 км²
Насельніцтва: 10 505 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2242
Паштовыя індэксы: 213204, 213206
СААТА: 7254501000
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°48′23″ пн. ш. 30°58′23″ у. д. / 53.80639° пн. ш. 30.97306° у. д. / 53.80639; 30.97306Каардынаты: 53°48′23″ пн. ш. 30°58′23″ у. д. / 53.80639° пн. ш. 30.97306° у. д. / 53.80639; 30.97306
Чавусы на мапе Беларусі ±
Чавусы
Чавусы
Чавусы
Чавусы
Чавусы
Чавусы
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://chausy.mogilev-region.by

Чавусы — магдэбурскае места гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны). Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася меская ратуша, помнік архітэктуры XVIII ст., зруйнаваны расейскімі ўладамі, а таксама збудаваны ў стылі барока комплекс кляштару кармэлітаў з касьцёлам Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнік архітэктуры XVII ст., зруйнаваны савецкімі ўладамі.

НазваРэдагаваць

На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Чавусы мае цюрскае паходжаньне: чавус — 'ніжэйшы военачальнік', часам проста 'дробнамаянтковы шляхціч'[2]. Таксама існуе меркаваньне, што паселішча заснавалі цыганы: з цыганскай чавус — гэта 'намёт'[3].

ГісторыяРэдагаваць

Асноўны артыкул: Гісторыя Чавусаў

Вялікае Княства ЛітоўскаеРэдагаваць

Першы пісьмовы ўпамін пра вёску Чавусавічы[4] датуецца 1581 годам. З 1589 году яны ўваходзілі ў склад Магілёўскай эканоміі. У 1604 годзе паселішча атрымала статус места.

12 жніўня 1634 году кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў Чавусам Магдэбурскае права і герб: «у блакітным полі на белым кані Сьв. Марцін зь мечам у руцэ, на плячах чырвоны плашч»[5]. На 1648 год тут было 176 дымоў[4].

У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) Чавусы апынуліся ў цэнтры ваенных дзеяньняў, маскоўскія войскі акупавалі і спустошылі мясьціну. Зь вясны 1656 году тут разьмяшчалася рэзылэнцыя казацкага палкоўніка Івана Нячая. 24 сьнежня 1656 году «палкоўнік Яго Царскай Вялікасьці войска Запароскага» І. Нячай выдаў тут унівэрсал з забаронай рабаваць і крыўдзіць жыхароў Наваградзкага павету[6]. Увосень 1660 году войскі Вялікага Княства Літоўскага вызвалілі Чавусы. На 1676 год тут было 109 будынкаў.

За часамі Вялікай Паўночнай вайны ў 1708 годзе Чавусы разрабавалі швэдзкія войскі. На 1737 год у месьце дзейнічалі 3 царквы, існаваў мытны пункт, дзясятую частку жыхароў складалі рамесьнікі. У 1770-я гады тут было больш за 420 дамоў, штогод праводзіўся кірмаш[4].

Пад уладай Расейскай імпэрыіРэдагаваць

 
Праект пляну Чавусаў, 1778 г.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Чавусы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам павету Магілёўскай, пазьней Беларускай губэрні. У 1778 годзе расейскія ўлады зацьвердзілі плян забудовы места і надалі яму новы герб. З 1789 году пачала працаваць 2-клясная павятовая вучэльня. На 1803 год у Чавусах быў 461 будынак, дзейнічалі касьцёл пры кляштары кармэлітаў і 4 царква. На 1825 год — 569 дамоў, 5 цэркваў, 30 крамаў, штогод праводзіліся 2 кірмашы. На 1829 год — 584 дамы, дзейнічалі касьцёл, 4 царквы, 6 сынагогаў. У 1839 годзе працавала палатняная мануфактура. На 1840 год — 4 мураваныя і 808 драўляных дамоў, працавалі 26 крамаў і 23 карчмы, штогод праводзіліся 2 кірмашы.

У 1860 годзе ў Чавусах было 676 двароў, дзейнічалі 4 царквы, 2 сынагогі і 7 юдэйскіх малітоўных дамоў, працавалі лякарня, 2-кляснае павятовая і прыходзкая вучэльні, 73 крамы, аптэка. 12 жніўня 1881 году пачала працаваць тэлеграфная станцыя. У 1901 годзе адкрылася 3-клясная меская вучэльня, на 1904 год — працавала 41 прамысловае і 41 рамеснае прадпрыемствы, лякарня на 24 ложкі, друкарня, бібліятэка-чытальня, штогод праводзілася чатыры кірмашы.

Найноўшы часРэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Чавусы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Чавусы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам раёну Магілёўскай вобласьці. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да чэрвеня 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

3 студзеня 2005 году мескія ўлады афіцыйна зацьвердзілі гербу Чавусаў[7]. Зь невядомых прычынаў яны абралі пазьнейшы расейскі, а не гістарычны герб часоў Вялікага Княства Літоўскага.

НасельніцтваРэдагаваць

ДэмаграфіяРэдагаваць

  • XVIII стагодзьдзе: 1770-я гады — 2530 чал.[4]
  • XIX стагодзьдзе: 1825 год — 4 тыс. чал.[8]; 1840 год — 5150 тыс. чал.; 1860 год — 4579 тыс. чал.[9]; 1880 год — 4167 чал.[10]; 1884 год — 2579 чал. (2332 муж. і 2247 жан.), у тым ліку праваслаўных — 960 муж. і 940 жан., каталікоў — 8 муж. і 13 жан., юдэяў — 1364 муж. і 1294 жан.[11]; 1897 год — 4690 чал., зь іх 41,1% пісьменных
  • XX стагодзьдзе: 1904 год — 6,1 тыс. чал.; 1912 год — 6991 чал.; 1926 год — 5409 чал.[12]; 1939 год — 7,2 тыс. чал.; 1959 год — 7,8 тыс. чал.; 1991 год — 12,5 тыс.[13]
  • XXI стагодзьдзе: 2002 год — 10,9 тыс. чал.[14]; 2004 год — 10,5 тыс. чал.; 2006 год — 10,5 тыс. чал.; 2008 год — 10,4 тыс. чал.[15]; 2016 год — 10 525 чал.[16]; 2017 год — 10 525 чал.[17]; 2018 год — 10 505 чал.[1]

АдукацыяРэдагаваць

У Чавусах працуюць 2 сярэднія, спартовая базавая школы, школа-інтэрнат, школа мастацтваў.

КультураРэдагаваць

Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі.

ЗабудоваРэдагаваць

ПлянРэдагаваць

У Чавусах налічваецца 94 вуліцы і 49 завулкаў. Рака і аўтамагістраль Магілёў — Чэрыкаў падзяляюць сучаснае места на 4 плянавальныя раёны. У забудове пераважаюць дамы сядзібнага тыпу, таксама ўтварыўся мікрараён з 2—5-павярховымі пабудовамі.

Вуліцы і пляцыРэдагаваць

Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
Азарава вуліца Вакзальная вуліца
Болдзіна вуліца Палявая вуліца
Карасёва вуліца Рынкавая вуліца
Кастрычніцкая вуліца Ніжняя Прапойская вуліца
Ленінская вуліца Прабойная вуліца
Паштовы тракт
Максіма Горкага вуліца Салдацкая Слабада вуліца
Маневіча вуліца Магазейная вуліца Каапэратыўная вуліца
Першамайская вуліца Магілёўскі тракт
Фрунзэ вуліца Пясковая вуліца[18]
Цэнтральная плошча Рынак пляц
? Верхнеялоўская вуліца[3]

З урбананімічнай спадчыны Чавусаў да нашага часу гістарычную назву захавала толькі вуліца Чырвоная.

ЭканомікаРэдагаваць

Прадпрыемствы харчовай, будматэрыялаў, першаснай апрацоўкі лёну прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыяРэдагаваць

ІнфраструктураРэдагаваць

Дзейнічае Чавускі гістарычна-краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў мескай гасьцініцы[19].

СлавутасьціРэдагаваць

Помнікам прыроды зьяўляецца мескі парк. Захаваліся стаянка эпохі нэаліту, 2 паселішчы, курганныя могільнікі.

  • Забудова гістарычная (ХІХ — пачатак ХХ ст.; фрагмэнты)
  • Могілкі юдэйскія

Страчаная спадчынаРэдагаваць

АсобыРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Менск: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 399.
  3. ^ а б Зубовіч Я. Невядомыя Чавусы // Туризм и отдых. № 34, 30 жніўня 2007 г.
  4. ^ а б в г ВКЛ. Энцыкл. — Менск: 2005 Т. 2. С. 735.
  5. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 251.
  6. ^ Акты, издаваемые Виленскою комиссиею для разбора древних актов. — Т. 34. Акты, относящиеся ко времени войны за Малороссию (1654—1667). — Вильна, 1909. С.95, 97, 235. [1]
  7. ^ Геральдика(недаступная спасылка) на Чаусский районный исполнительный комитет
  8. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 7. Кн. 3. — Менск, 2009. С. 237.
  9. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 7. Кн. 3. — Менск, 2009. С. 238.
  10. ^ Sulimierski F. Czausy // Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 776.
  11. ^ Опыт описания Могилевской губернии. В 3-х кн. Кн. 2. / Под ред. А. С. Дембовецкого. — Могилев на Днепре, 1884.
  12. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 7. Кн. 3. — Менск, 2009. С. 239.
  13. ^ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  14. ^ БЭ. — Менск: 2003 Т. 17. С. 203.
  15. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 7. Кн. 3. — Менск, 2009. С. 235.
  16. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  17. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  18. ^ Казакова И. Азбука истории города на chausy.info
  19. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Менск, 2007.
  20. ^ Лашкевіч К. Якіх сусьветных знакамітасьцяў варта запрасіць на гістарычную радзіму ў Беларусь, TUT.BY, 15.05.2009 г.

ЛітаратураРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць