Лідзкая ратуша
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Лідзкая ратуша
| |
Макет Лідзкай ратушы[1]
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Ліда |
Лідзкая ратуша — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Лідзе, адзін з сымбаляў места. Знаходзілася на Рынку, яе галоўны фасад выходзіў да замка. Твор архітэктуры барока, які набыў рысы клясыцызму ў выніку перабудовы. Існавала да канца XIX ст.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагаваць17 верасьня 1590 году кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Лідзе Магдэбурскае права. Неўзабаве на Рынку збудавалі першую драўляную ратушу.
Відаць, у XVIII ст. замест драўлянага збудавалі мураваны будынак у стылі барока. Вакол новай ратушы ўзьвялі гандлёвыя рады.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Ліда апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, расейскія ўлады пазбавілі места Магдэбурскага права, а ратушу перарабілі пад прысутныя месцы. Захаваліся абмеры будынка колішняй ратушы[2], зробленыя ў 1803 годзе. Апісаньне ратушы пакінуў лідзкі гісторык Міхал Шымялевіч.
Будынак ратушы згарэў у час пажару 1891 году і больш не аднаўляўся.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры барока, які набыў рысы клясыцызму ў выніку перабудовы. Гэта прастакутны ў пляне 2-павярховы будынак, накрыты 2-схільным дахам. Бакавыя фасады ўпрыгожвалі фігурныя франтоны. На абмерах 1803 году франтоны адсутнічаюць, што можа тлумачыцца спрашчэньнем архітэктуры будынка па адным зь мескіх пажараў.
У 2015 годзе зьявіўся праект абудовы ратушы, выкананы краяўнаўцам С. Суднікам. Паводле гэтага праекту скульптар В. Вараб’ёў зрабіў макет будынка.
Галерэя
рэдагаваць-
Галоўны фасад
-
Плян 1-га паверху
-
Плян 2-га паверху
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Грынкевіч Я. Створаны макет Лідскай ратушы // «Наша Слова», 1 чэрвеня 2015
- ^ Медуніца С. Ці з’явіцца зноў у Лідзе ратуша? // Лідская газета. 2 верасьня 2015 г.