Замкавая царква (Наваградак)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Прачыстай Багародзіцы
| |
Рэканструкцыя выгляду Прачысьценскай царквы
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Наваградак |
Каардынаты | 53°36′5.79″ пн. ш. 25°49′37.98″ у. д. / 53.6016083° пн. ш. 25.8272167° у. д.Каардынаты: 53°36′5.79″ пн. ш. 25°49′37.98″ у. д. / 53.6016083° пн. ш. 25.8272167° у. д. |
Канфэсія | праваслаўе |
Дата заснаваньня | XIV стагодзьдзе |
Царква Прачыстай Багародзіцы |
Царква́ Прачы́стай Багаро́дзіцы (За́мкавая) — помнік архітэктуры XIV—XVII стагодзьдзяў у Наваградку. Знаходзілася на Замкавай гары, пасярод замка. У 1870-я гады ўлады Расейскай імпэрыі зруйнавалі будынак царквы (захаваліся падмуркі). Твор архітэктуры мясцовай школы дойлідзтва і барока.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьБудаваньне царквы, відаць, пачалося яшчэ за вялікім князем Гедымінам да 1323 году, калі Наваградак быў ягонай рэзыдэнцыяй. Каля 1316 году места стала катэдрай першага літоўскага мітрапаліта Феафіла. Магчыма, збудавалі царкву трохі пазьней, за сынам Гедыміна Карыятам, якому ў сярэдзіне XIV ст. належала Наваградзкае ўдзельнае княства[1].
У другой палове XIV ст. будынак перабудавалі — дадалі чатыры слупы ў цэнтры. У 1416 годзе тут адбыўся сабор з удзелам япіскапаў полацкага, чарнігаўскага, луцкага, уладзіміра-валынскага, перамышальскага, смаленскага, тураўскага і холмскага. На прапанову вялікага князя Вітаўта сабор пасьвяціў у сан асобнага ад Масквы мітрапаліта Рыгора Цамблака і фактычна абвясьціў аўтакефалію. Пазьней царква стала катэдрай мітрапаліта Канстантынопальскага патрыярхату.
З XVI ст. у царкве захоўваўся цудоўны абраз Маці Божай Наваградзкай. У 1581—1775 гадох тут адбываліся паседжаньні Літоўскага трыбуналу.
У XVІІ ст. царкву перабудавалі ў стылі позьняга барока. У 1751 годзе яна моцна пацярпела ад пажару.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Наваградак апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква ўжо ня дзейнічала. А ў 1870-я гады помнік архітэктуры, увогуле, разабралі на цэглу.
Найноўшы час
рэдагавацьУ 1970-я гады праводзіліся археалягічныя дасьледаваньні падмуркаў царквы.
Архітэктура
рэдагавацьПершая царква была крыжападобнай у пляне і мела невялікія памеры 13,5×13,5 м. Усярэдзіне чатыры слупы падтрымлівалі барабан з купалам. Два бакавыя нэфы і апсыда мелі нэрвюрныя скляпеньні. Сьцены царквы былі з чырвонай і абпаленай цэглы, бакавыя выступы аздабляліся блёкамі жоўта-зялёнага туфа.
У выніку перабудовы XVII ст. аб’ём падоўжылі на захад, павялічылі апсыду. Над паўднёвай сьцяной збудавалі вежу складанай канфігурацыі. Фасады дэкаравалі фігурнымі атынкаванымі карнізамі, нішамі, цягамі ды іншым[2].
Галерэя
рэдагаваць-
Ю. Пешка, каля 1800 г.
-
XIX ст.
-
К. Русецкі, 1846 г.
-
1883 г.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Гайба М. Замкавая царква ў Наваградку, Radzima.org
- ^ Кушнярэвіч А., Ткачоў М. Навагрудская Замкавая царква // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 359.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.