Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (Сноў)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
| |
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Сноў |
Каардынаты | 53°13′11″ пн. ш. 26°24′30″ у. д. / 53.21972° пн. ш. 26.40833° у. д.Каардынаты: 53°13′11″ пн. ш. 26°24′30″ у. д. / 53.21972° пн. ш. 26.40833° у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Менска-Магілёўская архідыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барока |
Першае згадваньне | 1760 |
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля | |
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля на Вікісховішчы |
Касьцёл Сьвято́га Я́на Хрысьці́целя — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Снове. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка пад адрасам вуліца Нясьвіская, 15. Дзее. Твор архітэктуры барока.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПарафія ў Снове існуе 1650 году. Мураваны касьцёл збудавалі ў 1760 годзе з фундацыі Яна Хрызастома Рдултоўскага.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Сноў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. Аднак па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1866 годзе расейскія ўлады гвалтоўна зачынілі касьцёл і перарабілі яго пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1884 годзе расейскія ўлады перабудавалі касьцёл ў маскоўскім стылі.
Найноўшы час
рэдагавацьУ 1921 годзе ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі будынак касьцёла каталікам. У 1940-я гады савецкія ўлады зачынілі касьцёл.
У 1991 годзе будынак касьцёла вярнулі каталікам, пачаліся рэстаўрацыйныя працы.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры барока. Да выцягнутага прастакутнага ў пляне аб’ёму, накрытага 2-схільным дахам, з усходу далучаецца паўцыркульная апсыда. На супрацьлеглым заходнім (галоўным) фасадзе з бакощ выступаюць прастакутныя часткі — асновы 3-ярусных чацьверыковых вежаў. Роўніца галоўнага фасаду вэртыкальна падзяляцца на тры часткі: цэнтральную і две бакавыя. Цэнтральная ў тры разы шырэйшая за бакавыя і адпавядае асноўнаму аб’ёму, вузкія бакавыя часткі адпавядаюць аб’ёмам вежаў. Цэнтральная частка фасаду вылучаецца дзьвюма пілястрамі дарычнага ордара, у цэнтры паміж якімі галоўны ўваход. Абапал уваходу дзьве нішы з скульптурнымі выявамі Сьвятых Апосталаў Яна і Паўла. Над уваходам і над нішамі — тры аконныя праёмы з лучковым завяршэньнем. Галоўным фасадам над пілястрамі праходзіць шырокі антаблемэнт, які падзяляе сьцяну фасаду на дзьве часткі. Бакавыя вэртыкальныя часткі фасаду завяршаюцца 2-яруснымі вежамі, а цэнтральная — шырокай атыкавай сьценкай. У цэнтры атыка 2-ярусны франтон з паўцыркульнымі сьценкамі. Бакавыя фасады таксама маюць 3-часткавы падзел. Дамінантай выступае бакавая частка вежы з шатровым верхам, больш нізкія сьцены асноўнага аб’ёму. Да цыліндрычнай апсыды далучаецца бакавая закрысьція. Закругленая сьцяна апсыды праразаеца двума невялікімі вокнамі[1].
Усярэдзіне высокая заля мае скляпеністае перакрыцьце на папружных арках. Над апсыдай — конхавае скляпеньне. Бакавыя сьцены інтэр’еру дэкаруюцца дарычнымі пілястрамі, што праходзяць паміж аконных праёмаў. Пры ўваходзе месьціцца галерэя хораў, якая мае драўляную агароджу. Мураваны алтар у стылі барока мае адзіную вось сымэтрыі і тры вэртыкальныя часткі. На супрацьлеглых сьценах апсыды захаваліся дзьве надмагільныя дошкі канца XVІІІ ст. (пахаваньні знаходзяцца ў крыпце). Насьценная размалёўка не захавалася[2].
Галерэя
рэдагавацьГістарычныя здымкі
рэдагаваць-
каля 1900 г.
-
1918 г.
-
1918 г.
-
1918 г.
-
8 чэрвеня 1923 г.
-
да 1939 г.
-
1930-я гг.
-
1930-я гг.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
Галоўны фасад
-
З боку апсыды
-
Уваход
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Нясьвіжскага р-на. — Мн.: БелЭн, 2001.
- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 342.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Нясьвіжскага р-на. — Мн.: БелЭн, 2001. — 628, [1] с. ISBN 985-11-0206-7.