Смаляны
Смаля́ны, Смалья́ны[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Дзярноўцы. Цэнтар сельсавету Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 593 чалавекі. Знаходзяцца за 20 км на паўночны захад ад Воршы, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Смаляны; каля аўтамабільнай дарогі Ворша — Лепель.
Смаляны лац. Smalany | |
Замак Белы Ковель | |
Дата заснаваньня: | 1626 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Аршанскі |
Сельсавет: | Смалянскі |
Вышыня: | 205 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 593 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 216 |
Паштовы індэкс: | 211014 |
СААТА: | 2236866086 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°35′57″ пн. ш. 30°3′42″ у. д. / 54.59917° пн. ш. 30.06167° у. д.Каардынаты: 54°35′57″ пн. ш. 30°3′42″ у. д. / 54.59917° пн. ш. 30.06167° у. д. |
± Смаляны | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Смальяны — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваліся руіны замка «Белы Ковель» князёў Сангушкаў, комплекс кляштару дамініканаў з касьцёлам Найсьвяцейшай Панны Марыі ў стылі віленскага барока, драўляная барокавая царква Сьвятога Спаса і магіла Тамаша Зана, помнікі гісторыі і архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў.
Назва
рэдагавацьНа думку краязнаўца Аляксандра Шынкевіча, тапонім Смальяны ўтварыўся ад слова смала, якую тут некалі гналі ў мясцовых смалакурнях. Тым часам гісторык Андрэй Мяцельскі лічыць, што назва паселішча мае зьвязак зь ягоным разьмяшчэньнем на мяжы Полацкага і Смаленскага княстваў[2].
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы пісьмовы ўпамін пра Смальяны як маёнтак у Аршанскім намесьніцтве, уладаньне князя С. Бельскага, датуецца 1484 годам. У выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва.
У розныя часы Смальяны знаходзіліся ў валоданьні князеў Курбскіх, Астроскіх, Сангушкаў і інш. Да 1626 году князь С. Сангушка-Ковельскі збудаваў тут мураваны замак, які пацярпеў ад ваенных дзеяньняў у часе вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай і Вялікай Паўночнай вайны, калі яго загадаў зьнішчыць маскоўскі гаспадар Пётар I[3].
Статус мястэчка Смальяны мелі з 1678 году. У 1680 годзе тут збудавалі мураваны касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі ордэна дамініканаў, а ў 1742 годзе — драўляную ратушу.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Смальяны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Аршанскага павету. У 1792 годзе тут збудавалі драўляную Спаскую, у 1839 годзе былі тры грэка-каталіцкія царквы: Сьвятой Параскевы Пятніцы, Сьв. Яна Хрысьціцеля й Спаская (Спаса-Прэабражэнская)[4], а ў 1864 годзе — мураваную царкву-мураёўку. У Вайну 1812 году 13—14 лістапада пад Смальянамі адбылася бітва паміж расейскімі і францускімі войскамі. У 1877 годзе мястэчка наведаў мастак Н. Орда, які замаляваў магілу Тамаша Зана.
За расейскім панаваньнем пачаўся сапраўдны заняпад Смалянскага замка, а ў сярэдзіне XIX ст. новы ўласьнік мястэчка расейскі сэнатар Сямёнаў прадаў помнік на цэглу[5]. На 1880 год у Смальянах было 252 будынкі, 55 крамаў, 4 царквы, касьцёл, 4 малітоўныя дамы, сынагога. У 1900 годзе адкрылася сельскагаспадарчая школа. У пачатку XX стагодзьдзя існавалі гарбарны і цагельны заводы, шпіталь, аптэка, народная чытальня, пошта, вадасховішча з дамбай і шлюзамі, дзе гадавалі карпаў.
-
Замак. Ю. Пешка,
каля 1800 г. -
Панарама. Н. Орда, 1877 г.
-
Магіла Т. Зана. Н. Орда, 1877 г.
-
Магіла Т. Зана, 1878 г.
-
Магіла Т. Зана, 1900 г.
-
Замак, 1927 г.
-
Дэкор замка, 1927 г.
-
Муроўка замка, 1927 г.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Смальяны абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП (б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 году Смальяны вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам сельсавету Аршанскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі.
На 1999 год у Смальянах было 537 гаспадарак, на 2001 год — 291. З 1990-х гадоў у вёсцы дзее толькі драўляная праваслаўная царква Сьвятога Спаса 2-й паловы XVIII стагодзьдзя. 24 верасьня 2011 году ў склад Смальянаў улучылі вёску Агранамічную[6].
-
Панарама з боку Дзярноўкі
-
Рынак, касьцёл
-
Царква
-
Замак, 1941 г.
-
Замак
-
Сядзіба Цітовых
-
Палац
-
Гаспадарчая пабудова
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1880 год — 2315 чал., зь іх 239 праваслаўных, 6 каталікоў, 1 эвангеліст і 2069 юдэяў[7]
- XX стагодзьдзе: 1999 год — 1522 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 646 чал.[8]; 2010 год — 593 чал.
Інфраструктура
рэдагавацьУ Смалянах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Забудова
рэдагавацьВуліцы і пляцы
рэдагавацьЗ урбананімічнай спадчыны Смалянаў да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Аршанская, Васіленкаўская, Віцебская, Ганьшаўская, Горная, Замкавая, Заручаўская, Надрэчная, Плігаўская, Слабада і Талачынская. Гістарычны Рынак ня мае афіцыйнай назвы.
Транспарт
рэдагавацьКаля Смалянаў (за 200 м на поўдзень ад вёскі) праходзіць шаша Р15 (Ворша — Лепель)
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Замак Белы Ковель (XVII ст.)
- Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў (XVII ст.)
- Магіла Тамаша Зана
- Млын
- Сядзібна-паркавы комплекс
- Царква Сьвятога Спаса (XVIII ст.)
- Царква Сьвятога Аляксея (1864; мураўёўка)
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Ратуша (XVIII ст.)
Галерэя
рэдагаваць-
Замак
-
Замак, фрагмэнт
-
Касьцёл, інтэр’ер
-
Пахавальня
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 79
- ^ Асіноўскі С. Смаляны // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. C. 363.
- ^ Арлоў У. Якая роля ў нашай гісторыі належыць Пятру I? // 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Менск, 1993. С. 47.
- ^ А. М. Сементовскій , Архіепіскопъ Полотскій и Витебскій Василій Списокъ церквей, монастырей и духовенства, бывшей греко-унитской Бѣлорусской епархіи, за 1839 годъ. / А. М. Сементовскій // Памятная книжка Витебской губернии на 1867 год. : даведнік. — Санктъ-Петербург: Издана Витебскимъ губернскимъ статистическимъ комитетомъ, 1867. — С. 128 (№№ 224—226).
- ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 602.
- ^ «Об упразднении деревни Агрономическая и изменении границ агрогородка Смольяны Смольянского сельсовета». Решение Оршанского районного Совета депутатов от 24.09.2011 г. № 29 (рас.)
- ^ Krzywicki J. Smolany (2) // Słownik geograficzny... T. X. — Warszawa, 1889. S. 894.
- ^ БЭ. — Мн.: 2002 Т. 15. C. 49.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889.