Царква Сьвятога Мікалая (Берасьце)
Помнік абарончай і сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятога Мікалая
| |
![]() Мікольская царква зь Візытацыі 1759 году
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Берасьце |
Каардынаты | 52°04′57.53″ пн. ш. 23°39′36.14″ у. д. / 52.0826472° пн. ш. 23.6600389° у. д.Каардынаты: 52°04′57.53″ пн. ш. 23°39′36.14″ у. д. / 52.0826472° пн. ш. 23.6600389° у. д. |
Архітэктурны стыль | беларуская готыка[d] |
Дата заснаваньня | XIII ст. |
Дата скасаваньня | 1840 |
Царква Сьвятога Мікалая на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Сьвятога Мікалая | |
![]() |
Царква́ Сьвято́га Мікала́я — катэдра япіскапа Ўладзімерскага і Берасьцейскага ў Берасьці, помнік архітэктуры XIV стагодзьдзя. Знаходзілася на Ўніяцкім пляцы, на поўдзень ад царквы базылянаў. Твор архітэктуры готыкі. Пры будаваньні Берасьцейскай фартэцыі ўлады Расейскай імпэрыі зачынілі і зруйнавалі царкву.
У 1596 годзе ў Мікольскай саборнай царкве абвясьцілі Берасьцейскую царкоўную унію
ГісторыяРэдагаваць
Вялікае Княства ЛітоўскаеРэдагаваць
Царква ў гонар Мікалая Цудатворцы ў Берасьці ўпершыню ўпамінаецца ў 1390 годзе пры наданьні месту Магдэбурскага права. Царква мела статус катэдры Ўладзімерска-Берасьцейскага япіскапа. Мэтралягічны аналіз выяваў царквы дае падставу меркаваць пра час яе пабудовы на мяжы XIII—XIV стагодзьдзяў[1].
Берасьцейскае Мікольскае брацтва было арганізаванае ў 1589 годзе пры актыўным удзеле берасьцейскага кашталяна Адама Пацея з блаславеньня япіскапа Ўладзімерскага і Берасьцейскага Мялеція Храптовіча. 28 студзеня 1591 году кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза выдаў грамату, якая зацьвердзіла брацтва і школу пры ім.
У 1596 годзе ў катэдральнай царкве Сьвятога Мікалая абвясьцілі царкоўную унію, вынікам якой стала ўтварэньне Ўніяцкай Царквы. У 1657 годзе Э. Дальбэрг адлюстраваў сьвятыню на гравюры з панарамай аблогі Берасьця. Найбольш вядомая выява царквы — зь Візытацыі цэркваў Берасьця 1759 году.
Пад уладай Расейскай імпэрыіРэдагаваць
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год) царква працягвала дзейнічаць, аднак з скасаваньнем Ўладзімерска-Берасьцейскай уніяцкай япархіі яна страціла статус катэдральнай. У 1831 годзе расейскія ўлады зрабілі абмеры сьвятыні, якую рыхтывалі да перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (захаваліся абмеры і праект перабудовы 1837 году). Аднак у 1840—1850 гадох яны зруйнавалі помнік у час будававаньня Берасьцейскай фартэцыі.
Найноўшы часРэдагаваць
У 1994 годзе археоляг Валянцін Собаль меў адкрыты ліст з НАН Беларусі на правядзеньне раскопак на месцы ў крэпасьці, дзе стаяў гэты помнік архітэктуры, аднак тагачасныя берасьцейскія абласныя ўлады забаранілі раскопкі.
АрхітэктураРэдагаваць
Мяркуецца, што помнік належаў да традыцыі гатычнага сакральнага дойлідзтва Вялікага Княства Літоўскага. Царква мела простую форму: чатырохкутнік зь дзьвюма вежамі на пярэднім фасадзе. Менавіта гэтыя дзьве вежы дазваляюць залічыць помнік да ліку абарончых храмаў, падобна храмам у Сынковічах, Мураванцы, Супрасьлі, Кодні і Вільні.
Інтэр’ер упрыгожваў вялікі алтар Сьвятых Барыса і Глеба, мастацкія работы. У алтары антычнага стылю былі царскія вароты з выявамі сьвятых. У царкве захоўвалася нямала абразоў старажытнага пісьма на дрэве і палатне.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Брэста. У 2-х кн. Кн. 1. — Менск: БЕЛТА, 1997.
ЛітаратураРэдагаваць
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Брэста. У 2-х кн. Кн. 1. — Менск: БЕЛТА, 1997. — 576 с. ISBN 985-6302-05-6.