Царква Сьвятога Мікалая (Кобрынь)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятога Мікалая
| |
Мікольская царква (направа). Н. Орда, 7 красавіка 1864 г.
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Кобрынь |
Каардынаты | 52°13′00″ пн. ш. 24°21′39″ у. д. / 52.216667° пн. ш. 24.36083° у. д.Каардынаты: 52°13′00″ пн. ш. 24°21′39″ у. д. / 52.216667° пн. ш. 24.36083° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Берасьцейская і Кобрынская япархія |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Сьвятога Мікалая | |
Царква Сьвятога Мікалая на Вікісховішчы |
Царква Сьвятога Мікалая — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Кобрыні. Знаходзіцца ў цэнтры места, на правым беразе ракі Мухаўцу пад адрасам вуліца Мікольская, 2. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры, мастацкае аблічча якога пацярпела ад надбудовы купала-цыбуліны. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьДраўляную грэцка-каталіцкую (уніяцкую) царкву збудавалі ў 1750-я гады, сьпярша па-за межамі Кобрыню.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Кобрынь апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1841 годзе будынак царквы перавезьлі ў Кобрынь. У другой палове XIX ст. пацярпела ад маскоўскай перабудовы.
Найноўшы час
рэдагавацьУ 1960-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву, будынак якой выкарыстоўваўся музэем імя Суворава як складзкое памяшканьне. У 1989 годзе будынак царквы перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Складаецца з асноўнага зруба, 5-граннай апсыды і чатырох чацьверыковых аб’ёмаў, разьмешчаных з вуглоў асноўнага зруба. Усе аб’ёмы накрываюцца агульным шматсхільным дахам, у сярэдзіне якога на чацьверыковым пастамэнце ўзвышаецца вялікі 8-гранны сьветлавы барабан з купалам-цыбулінай. Да маскоўскай перабудовы асноўны аб’ём накрываўся 2-схільным дахам і меў 2-вежавы фасад. Галоўны фасад дэкаруецца з бакоў выступамі і аздабляецца 2 калёнамі. Вэртыкальна ашаляваныя сьцены праразаюцца прастакутнымі вокнамі.
Усярэдзіне барабан купала з дапамогай ветразяў абапіраецца на 4 калёнкі ў цэнтры залі. Над уваходам месьцяцца хоры. У 1970-я гады супрацоўнікі Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру АН Беларусі знайшлі ў царкве драўляныя скульптуры, у тым ліку Сьвятога Мікалая (цяпер захоўваецца ў музэі старажытнабеларускай культуры Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру)[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Габрусь Т., Мартынаў А. Кобрынская Мікалаеўская царква // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 245.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 112Г000389 |