Помнік абарончай архітэктуры
Геранёнскі замак
Геранёнскі замак
Геранёнскі замак
Краіна Беларусь
Вёска Геранёны
Каардынаты 54°06′48.36″ пн. ш. 25°34′43.56″ у. д. / 54.1134333° пн. ш. 25.5787667° у. д. / 54.1134333; 25.5787667Каардынаты: 54°06′48.36″ пн. ш. 25°34′43.56″ у. д. / 54.1134333° пн. ш. 25.5787667° у. д. / 54.1134333; 25.5787667
Дата заснаваньня пачатак XV ст.
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Геранёнскі замак на мапе Беларусі
Геранёнскі замак
Геранёнскі замак
Геранёнскі замак
Геранёнскі замак на Вікісховішчы

Геранёнскі замак або Геранёнскі палацава-замкавы комплекс Гаштольдаў — помнік архітэктуры канца XV — XVIII стагодзьдзяў у Геранёнах. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы колішняга мястэчка пры Замкавай вуліцы. Твор архітэктуры рэнэсансу. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Быў адной зь першых спробаў у Вялікім Княстве Літоўскім прыстасаваць замак да ўжываньня пальнай зброі.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

У 1493 годзе вялікі князь Аляксандар пацьвердзіў прывілеі на права валодаць Геранёнамі канцлеру і ваяводу віленскаму Альбэрту Гаштольду. Мяркуецца, што будаваньне мураванага замка вялося ў канцы ХV — пачатку ХVІ ст. Геранёны пачалі называцца ў дакумэнтах «мураванымі» (murata) не пазьней за 1510 год[1][a]. У канцы XVI ст. да адной зь сьценаў дабудавалі мураваны палац.

У 1542 годзе замак перайшоў да вялікага князя Жыгімонта Старога, пазьней да яго сына Жыгімонта Аўгуста. У 1588 годзе замак стаў уладаньнем Сапегаў, а ў 1643 годзе перайшоў да Кішак. 3 1670 году замак быў на дзяржаўным утрыманьні.

За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) замак разбурылі маскоўскія захопнікі. За часамі Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) у 1708 годзе ў замку з аддзелам швэдскага войска разьмяшчаўся кароль і вялікі князь Станіслаў Ляшчынскі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Гальшаны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, пачаўся заняпад замка. У пачатку XIX ст. ён стаяў парожнім[3].

У сярэдзіне ХІХ ст. замак разабралі дзеля ўзьвядзеньня ў Ліпнішках розных гаспадарчых пабудоваў[4].

Найноўшы час

рэдагаваць

У 1972 годзе дасьледаваньне рэштак замка праводзіў Міхась Ткачоў.

Архітэктура

рэдагаваць
 
Адна з гіпатэтычных рэканструкцыяў выгляду замка

Замак стаяў на штучнай земляной выспе і меў памеры 27 × 27 мэтраў. Мураваныя сьцены былі таўшчынёй 1,4 мэтра, на кутах стаялі цыліндрычныя вежы, якія мелі 8 мэтраў ў дыямэтры. Вежы мелі скляпеністае перакрыцьцё паміж двума ніжнімі паверхамі. Захаваўся аконны праём ніжняга паверха вышынёй у 1 м і шырынёй 0,6 м з гатычнай аркай.

Каля паўднёвай сьцяны замка стаяў мураваны 2-павярховы палац. Усе 12 вакон выходзілі на дзядзінец[5]. Усярэдзіне меў па некалькі пакояў на кожным паверсе, вялікую залю. У цэнтры сьпічастага даха ўзвышаўся флюгер у выглядзе бляшанага бусла, а на краях — дзьве бляшаныя зоркі.

Замкавая пляцоўка атачалася магутным валам з трыма кутнімі вежамі-рандэлямі і адной вежай-брамай. Звонку рандэлі мелі сьцены таўшчынёй 2 мэтры, адкрытыя ў бок замка. Земляны вал меў шырыню 10—15 мэтраў, знутры ён умацоўваўся сьцяною вышынёй 4,5 мэтра і шырынёю 1,25 мэтра. Крыху пазьней гэтую сьценку дадаткова ўмацавалі контрфорсамі-бычкамі.

Гістарычныя здымкі і графіка

рэдагаваць

Сучасныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ Разам з тым, сустракаецца і іншае датаваньне — 1519—1529 гады[2]
  1. ^ Брыль А. Назва «Murata Gyeranony» ў дакументах 1510—1523 гг. і датыроўка геранёнскага замка // Studia Historica Europae Orientalis. — Минск: РИВШ, 2014. С. 201—203.
  2. ^ Baronas D. Fortifications innovations of the Great Dutch of Lithuaniaduring the reign of Sigismundus Augustus (1548—1572) // Zamek i dwór w średniowieczu od XI do XV wieku / red. J. Wiesiołowski. — Poznań, 2001. S. 80.
  3. ^ Ткачоў М. Замкі Беларусі. — Менск, 1977. С. 47.
  4. ^ Ткачоў М. Геранёнскі замак // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 527.
  5. ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 145.

Літаратура

рэдагаваць
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
  • Ткачоў М. Замкі Беларусі. — Менск: Полымя, 1977. — 82 с.: іл.
  • Ткачоў М. Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі ХІІІ—XVIII стст. — Менск, 1978.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  412Г000292