Уладава (польск. Włodawa) — места ў Польшчы, на сутоках рэк Бугу і Ўладаўкі. Адміністрацыйны цэнтар сельскай гміны і Ўладаўскага павету Люблінскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2009 год — 13 918 чалавек. Знаходзіцца каля беларуска-польскай граніцы, вузел аўтамабільных дарог на Люблін, Белую, Тэрэспаль, Зосін і інш.

Уладава
лац. Uładava
польск. Włodawa
Вуліца Касьцельная
Вуліца Касьцельная
Герб Уладава Сьцяг Уладава
Першыя згадкі: 1242
Магдэбурскае права: 1534
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Люблінскае
Павет: Уладаўскі
Прэзыдэнт места: мэр[1]
Плошча: 17,97 км²
Вышыня: 173 м н. у. м.
Насельніцтва (2009)
колькасьць: 13 918 чал.
шчыльнасьць: 774,51 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 48-82
Паштовы індэкс: 22-200
Геаграфічныя каардынаты: 51°33′0″ пн. ш. 23°33′0″ у. д. / 51.55° пн. ш. 23.55° у. д. / 51.55; 23.55Каардынаты: 51°33′0″ пн. ш. 23°33′0″ у. д. / 51.55° пн. ш. 23.55° у. д. / 51.55; 23.55
Уладава на мапе Польшчы
Уладава
Уладава
Уладава
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

Уладава — магдэбурскае места гістарычнай Берасьцейшчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Побач зь местам праходзіць паўднёва-заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваліся фундаваны Людвікам Пацеем комплекс кляштару паўлінаў з касьцёлам Сьвятога Людвіка, царква Раства Багародзіцы, мастацкае аблічча якой пацярпела ад маскоўскай перабудовы, а таксама Вялікая і Малая сынагогі, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў.

Гісторыя

рэдагаваць

Раньнія часы

рэдагаваць

Упершыню Ўладава (Валодава[2]) упамінаецца ў XIII ст. у Галіцка-Валынскім летапісе: «Данилъ же затворивъ Холмъ, еха ко брату си Василкови, поима с собою Курила митрополита. А татарове воеваша до Володавы и по озерамъ много зла створше».

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

У XIV ст. Уладава ўвайшла ў склад Вялікага Княства Літоўскага. У 1534 годзе места атрымала Магдэбурскае права.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Уладава ўвайшла ў Берасьцейскі павет Берасьцейскага ваяводзтва. У 1624—1698 гадох тут дзеяў кальвінскі збор. У 1648 годзе места пацярпела ад войскаў Б. Хмяльніцкага.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Уладава апынулася ў Аўстрыі, з пачатку XIX ст. — у складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам павету Седлецкай губэрні. На 1827 год ў месьце было 489 будынкаў, на 1857 год — 600, у тым ліку 27 мураваных.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Ўладава занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Ўладава апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам павету Люблінскага ваяводзтва.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў 1939 годзе Ўладава занялі войскі Трэцяга Райху. У 1944 годзе Ўладава занялі савецкія войскі, па чым яе зноў перадалі Польшчы.

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1827 год — 3263 чал.; 1857 год — 6026 чал.[3]
  • XX стагодзьдзе: 1913 год — 15 220 чал.; 1937 год — 9084 чал.; 1950 год — 3754 чал.; 1970 год — 7401 чал.; 1990 год — 15 264 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 14 203 чал.

Культура

рэдагаваць

З 1998 году ў месьце рэгулярна праводзіцца Фэстываль трох культур. Мерапрыемства прысьвячаецца багатай культуры праваслаўя, каталіцтва і юдаізму. Фэстываль праходзіць ува Ўладаве, бо да вайны мясьціна мела шматнацыянальны характар[4]

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Славутасьці

рэдагаваць
  • Касьцёл Сьвятога Людвіка і кляштар паўлінаў (1741—1752)
  • Могілкі юдэйскія старыя (XVIII ст.) і новыя (XIX ст.).
  • Сынагога Вялікая (1764)
  • Сынагога Малая (XVIII ст.)
  • Царква Раства Багародзіцы (1840—1842; Сьвяты Пасад, цяпер у валоданьні ПАПЦ)

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Замак
  1. ^ а б Wiesław Muszyński
  2. ^ Іпацеўскі сьпіс, Галіцка-Валынскі летапіс, 6751 [1243]
  3. ^ Chlebowski B. Włodawa // Słownik geograficzny... T. XIII. — Warszawa, 1893. S. 711.
  4. ^ Валера Саўко. Фэстываль трох культур, Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё, 15 верасьня 2008 г.