Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў (Дунілавічы)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў
| |
![]() Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Дунілавічы |
Каардынаты | 55°4′33″ пн. ш. 27°14′8″ у. д. / 55.07583° пн. ш. 27.23556° у. д.Каардынаты: 55°4′33″ пн. ш. 27°14′8″ у. д. / 55.07583° пн. ш. 27.23556° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Віцебская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] |
Дата заснаваньня | XVIII ст. |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў | |
![]() |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVIII ст. у Дунілавічах. Знаходзіцца на гістарычным Рынку[a]. Касьцёл дзейнічае, кляштар існаваў да 1850 году. Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
ГісторыяРэдагаваць
Вялікае Княства ЛітоўскаеРэдагаваць
Касьцёл будаваўся ў 1769—1773 гадох пры 2-павярховым мураваным кляштары дамініканаў.
Пад уладай Расейскай імпэрыіРэдагаваць
Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год) касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1850 годзе ўлады Расейскай імпэрыі ліквідавалі кляштар, па чым касьцёл дзейнічаў як парафіяльны.
Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1866 годзе касьцёл гвалтоўна перарабілі пад царкву Маскоўскага патрыярхату. Да пачатку XX ст. расейскія ўлады зруйнавалі будынак кляштару (імаверна, захаваліся падмуркі).
Найноўшы часРэдагаваць
У 1919 годзе ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі сьвятыню каталікам.
АрхітэктураРэдагаваць
Касьцёл — помнік архітэктуры віленскага барока. Гэта 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з трансэптам і прастакутнай апсыдай. 2-схільныя дахі крылаў трансэпта і цэнтральнага нэфа закрываюцца ў тарцах фігурнымі франтонамі. Над разьвітым антаблемэнтам галоўнага фасаду — 2 чацьверыковыя з скошанымі кутамі 2-ярусныя вежы з паўсфэрычнымі купаламі і дэкаратыўнымі ліхтарамі.
Вакол касьцёл агароджа з каванай брамай, помнік архітэктуры нэарэнэсансу[1].
ГалерэяРэдагаваць
Гістарычныя здымкі і графікаРэдагаваць
- Старыя здымкі і графіка
Па маскоўскай перабудове, 1896 г.
Сучасныя здымкіРэдагаваць
- Сучасны стан
ЗаўвагіРэдагаваць
- ^ Цяперашні афіцыйны адрас касьцёла — вуліца Асяненкі, 2
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі. — Менск, 2001.
ЛітаратураРэдагаваць
- Кулагін А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 212Г000592 |
- Дунілавічы — парафія Найсьвяцейшай Тройцы. Catholic.by. Праверана 22 ліпеня 2012 г.