Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў (Глыбокае)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў
| |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў, аўтэнтычны выгляд
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Глыбокае |
Каардынаты | 55°08′20.9″ пн. ш. 27°41′51″ у. д. / 55.139139° пн. ш. 27.6975° у. д.Каардынаты: 55°08′20.9″ пн. ш. 27°41′51″ у. д. / 55.139139° пн. ш. 27.6975° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Полацкая япархія |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] |
Аўтар праекту | Ян Гляўбіц |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў на Вікісховішчы |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Глыбокім. Знаходзіцца на гістарычным Рынку[a], на паўночным беразе возера Вялікага; побач праходзіла Кармэліцкая вуліца. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі зруйнавалі два карпусы кляштару і перабудавалі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры сармацкага і віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Комплекс складаўся з касьцёла, трох кляштарных карпусоў, капліцы Сьвятога Крыжа і мура з 3-аркавай 2-яруснай брамай. У наш час у будынку касьцёла дзее сабор Раства Багародзіцы Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату, кляштарны корпус знаходзіцца ў занядбаным стане.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУ 1639—1654 гадох з фундацыі ваяводы амсьціслаўскага і старосты дзісенскага Язэпа Корсака[1] ў Глыбокім збудавалі касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў. Язэп Корсак пакінуў у спадчыну ўсе свае глыбоцкія землі кармэлітам, і кляштар стаў адным з самых багатых і вялікіх у краіне[2]. У 1727 годзе ў кляштар перавялі зь Вільні кананічны навіцыят.
У 1735 годзе галоўны фасад касьцёла перабудавалі ў стылі віленскага барока паводле праекту архітэктара Ю. Фантаны[3].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Глыбокае апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. На 1830 год пры кляштары існавалі канвікт (пансіён) для навучэнцаў, музычная капэла, бібліятэка (2621 том, 1655 гравюраў, збор плянаў і мапаў), шпіталь і аптэка.
Па здушэньні вызвольнага паўстаньня ў 1862 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар і гвалтоўна адабралі будынкі ў каталікоў. У 1872—1878 гадох касьцёл перабудавалі пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1892 годзе расейскія ўлады зруйнавалі два крылы кляштарнага корпуса.
Найноўшы час
рэдагавацьЗа часамі Другой сусьветнай вайны ў 1944 годзе згарэў драўляны барабан (надбудаваны ў 1872—1878 гадох) і верхнія ярусы вежаў колішняга касьцёла.
Архітэктура
рэдагавацьКасьцёл
рэдагавацьКасьцёл — 3-нэфавая 4-вежавая базыліка з прастакутнай апсыдай, вылучанай бакавымі закрысьціямі. Аб’ёмна-прасторавая кампазыцыя сьвятыні мае 2-ярусны перапад нэфаў з вылучэньнем крылаў трансэпта. Вэртыкальны дынамічны рух 4-ярусных вежаў на галоўным фасадзе ўзмацняецца вузкімі і высокімі аркавымі праёмамі, шматлікімі падзеламі. Паміж вежамі ўзвышаецца фігурны ступеньчаты франтон. Ніжні ярус фасаду вылучаецца ў цэнтры багата дэкараваным уваходным парталам з драўлянымі разнымі дзьвярамі і бакавымі нішамі-эксэдрамі.
У інтэр’еры нэфы перакрываюцца цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкамі. У 1863 годзе расейскія ўлады паставілі іканастас. Мастацкую каштоўнасьць мае перавезены з царквы вёскі Сарокаў абраз «Маці Божая з дзіцем» (1738). У крыпце захавалася надмагільле Я. Корсака.
Кляштар
рэдагавацьКляштарны корпус — 3-павярховы прастакутны ў пляне будынак, які далучаецца да паўночна-заходняга боку апсыды касьцёла.
Галерэя
рэдагавацьГістарычная графіка
рэдагаваць-
У панараме места, 1869 г.
-
1896 г.
-
Я. Драздовіч, 1925 г.
-
Я. Драздовіч, 1925 г.
-
Я. Драздовіч, 1925 г.
-
Я. Драздовіч, 1925 г.
-
Я. Драздовіч, 1926 г.
-
10 красавіка 1941 г.
Гістарычныя здымкі
рэдагаваць-
каля 1892 г.
-
каля 1900 г.
-
Г. Вінча, 1903 г.
-
1918 г.
-
1928 г.
-
Інтэр’ер колішняга касьцёла, 1929 г.
-
Ю. Дулевіч, 1929 г.
-
Ю. Дулевіч, 1920-я гг.
-
1920-я гг.
-
1930 г.
-
Капліца Сьвятога Крыжа. Ю. Клос, 1929 г.
-
1920-я гг.
-
Ю. Клос, 1930 г.
-
каля 1930 г.
-
1933 г.
-
Я. Булгак, 1934 гг.
-
1935 г.
-
1935 г.
-
1935 г.
-
Л. Рачыцкі, 1935 г.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Колішні касьцёл з боку гістарычнага Рынку
-
З боку гістарычнай Полацкай вуліцы
-
Галоўны фасад
-
Сармацкі фасад
-
Бакавы фасад
-
Інтэр’ер
-
Брама
-
Кляштарны корпус
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — плошча 17 верасьня
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Габрусь Т. Глыбоцкі касцёл і кляштар кармелітаў // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 149.
- ^ Мытько, О. Храм, достойный Нотр-Дама (рас.) // 7 дней. — 2008. — № 14. — С. 26.
- ^ Габрусь Т., Ярашэвіч А. Глыбоцкі кляштар кармелітаў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 539.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 212Г000365 |