Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/сакавік

Палац Галоўнага Трыбуналу ў Вільні
Палац Галоўнага Трыбуналу ў Вільні

1 сакавіка: Міжнародны дзень грамадзянскай абароны

  • 1555Настрадамус апублікаваў сваю кнігу прароцтваў
  • 1564Іван Фёдараў надрукаваў першую ў Маскоўскай дзяржаве дакладна датаваную кнігу
  • 1566 — набыў законную сілу Другі Статут Вялікага Княства Літоўскага
  • 1581 — утварэньне Галоўнага Трыбуналу Вялікага Княства Літоўскага (на выяве)
  • 1780Пэнсыльванія першай у ЗША забараніла рабства
  • 1863Нацыянальна-вызвольнае паўстаньне: аддзел В. Парчэўскага перамог казакаў пад Чорнай Вёскай (Падляшша)
  • 1918 — у Маскве выйшаў першы нумар беларускае газэты «Дзяньніца»
  • 1954 — на атоле Бікіні ў Ціхім акіяне ЗША правялі выпрабаваньне вадароднай бомбы
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Баміянскія статуі Буды да і па разбурэньні
    Баміянскія статуі Буды да і па разбурэньні

    2 сакавіка:

  • 1791Клёд Шап прадэманстраваў дзеяньне аптычнага тэлеграфу
  • 1807 — прыняцьце закону, які забараняў увоз нявольнікаў на тэрыторыю ЗША
  • 1836Тэхас абвясьціў незалежнасьць ад Мэксыкі
  • 1923 — выйшаў першы нумар часопіса «Time»
  • 1992Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні з Польшчаю
  • 1994парлямэнт Беларусі прагаласаваў за прэзыдэнцкую форму кіраваньня краінаю
  • 2001талібы пачалі руйнаваць даўнія статуі Буды (на выяве)
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Бітва на Нямізе. Мініятура Радзівілаўскага летапісу
    Бітва на Нямізе. Мініятура Радзівілаўскага летапісу

    3 сакавіка: Міжнародны дзень пісьменьніка

  • 1067 — адбылася бітва на рацэ Нямізе (на выяве) паміж войскам Усяслава Чарадзея і злучанымі дружынамі князёў Кіеўскай Pycі; першы пісьмовы ўспамін пра Менск
  • 1623кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Невелю Магдэбурскае права і герб
  • 1802 — у Вене апублікавалі «Месяцовую санату» Бэтговэна
  • 1861Аляксандар II выдаў Маніфэст пра скасаваньне прыгоннага права ў Расейскай імпэрыі
  • 1875 — у Парыжы адбылася прэм’ра опэры «Кармэн»
  • 1875 — у Манрэалі (Канада) прайшоў першы афіцыйны матч у хакей з шайбаю
  • 1918 — падпісаньне Берасьцейскага міру паміж Нямеччынай і Савецкай Расеяй
  • 1923 — у Вільні выйшаў першы нумар беларускае газэты «Новае Жыцьцё»
  • 1991 — у Латвіі ды Эстоніі адбыліся рэфэрэндумы, большасьць удзельнікаў якіх выказалася за выйсьце са складу СССР
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Сьвяты Казімер
    Сьвяты Казімер

    4 сакавіка: Дзень Сьвятога Казімера

  • 1152Фрыдрых I Барбароса стаў імпэратарам Сьвятой Рымскай імпэрыі
  • 1386 — у Кракаве адбылася каранацыя вялікага князя Ягайлы
  • 1484 — у Горадні памёр княжыч Казімер (на выяве), сын вялікага князя Казімера Ягайлавіча
  • 1503 — падпісаньне міру паміж Вялікім Княства Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай, паводе якога Масква атрымала 29 местаў і воласьцяў, у тым ліку Чарнігаў, Бранск, Старадуб, Гомель
  • 1609Вайна Рэчы Паспалітай са Швэцыяй: 2-тысячнае войска пад камандай Яна Караля Хадкевіча ўзяло штурмам места Парнаў (Пярну), якое бараніла швэдзкая залога
  • 1769 — астраном Шарль Мэсье адкрыў туманнасьць Арыёна
  • 1789 — у Нью-Ёрку адкрыўся першы кангрэс ЗША
  • 1791Вэрмонт стаў 14-м штатам ЗША
  • 1837Міхаіл Лермантаў арыштаваны за верш «Сьмерць Паэта»
  • 1837 — форт Чыкага на беразе возера Мічыган атрымаў статус горада
  • 1849 — новая канстытуцыя Аўстрыі
  • 1849Букавіна абвешчана каронным краем Аўстрыйскай імпэрыі
  • 1877 — амэрыканскі вынаходнік Эміль Бэрлінэр стварыў мікрафон
  • 1880 — у газэце «New York Daily Graphic» апублікавалі першую ў сьвеце рэпрадукцыю фатаграфіі
  • 1942 — каля вёскі Беразьвечча (цяпер у межах Глыбокага) гестапаўцы расстралялі 20 парафіянаў, а таксама трох каталіцкіх рэлігійных дзеячоў
  • 1952 — вясельле Роналда Рэйгана і Нэнсі Дэйвіс
  • 1956 — у Беластоку выйшаў першы нумар газэты «Ніва», тыднёвіка беларусаў у Польшчы
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Герб Падляскага ваяводзтва
    Герб Падляскага ваяводзтва

    5 сакавіка:

  • 1279 — перамога войска Вялікага Княства Літоўскага на чале зь вялікім князем Трайдзеням над ордэнскім войскам у бітве пры Ашарадэне
  • 1569 — згодна з умовамі Люблінскай уніі Падляскае ваяводзтва (на выяве) перайшло да Каралеўства Польскага
  • 1603Вайна Рэчы Паспалітай са Швэцыяй: літоўскае войска пад камандай Яна Караля Хадкевіча перамагло швэдаў у бітве пад Раквэрэ
  • 1916Першая сусьветная вайна: войска Расейскай імпэрыі распачало Нарачанскую апэрацыю
  • 1836Сэм’юэл Колт прэзэнтаваў прамысловы ўзор рэвальвэра (34-калібр)
  • 1918бальшавікі перанесьлі сталіцу Савецкай Расеі зь Петраграду ў Маскву
  • 1933 — у Нямеччыне нацысты выйгралі парлямэнцкія выбары з 44% галасоў
  • 1946Ўінстан Чэрчыль у сваёй прамове назваў мяжу з Усходнім блёкам «Жалезнай заслонай»
  • 1992Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні з Грэцыяй
  • 1995 — запрацаваў вэб-сэрвіс IRC
  • 2000 — у Менску трапіў пад машыну і трагічна загінуў Мікола Ермаловіч
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Мікалай Радзівіл «Руды»
    Мікалай Радзівіл «Руды»

    6 сакавіка:

  • 1576Мікалай Радзівіл «Руды» (на выяве) другі раз заступіў на пасаду гетмана вялікага літоўскага
  • 1853 — у Вэнэцыі адбылася прэм’ера опэры Джузэпэ Вэрдзі «Травіята»
  • 1869Дзьмітры Мендзялееў прэзэнтаваў навуковай супольнасьці першую вэрсію пэрыядычнай табліцы элемэнтаў
  • 1899 — нямецкі хімік Фэлікс Гофман атрымаў патэнт на асьпірын
  • 1902 — заснаваньне футбольнага клюбу Рэал Мадрыд
  • 1944 — пачалося фармаваньне Беларускай краёвай абароны
  • 1972 — заснаваньне выдавецтва «Мастацкая літаратура»
  • 1990 — у Менску ўтварылася Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына»
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Аляксандар Грэхам Бэл гаворыць у тэлефон, 1876 год
    Аляксандар Грэхам Бэл гаворыць у тэлефон, 1876 год

    7 сакавіка:

  • 1530Папа Рымскі адмовіў каралю ангельскаму Генрыху VIII у праве на роспуст, што падштурхнула манарха да стварэньня англіканскай царквы
  • 1573Іван Фёдараў заснаваў у Львове першую друкарню
  • 1876Аляксандар Грэм Бэл запатэнтаваў тэлефон (на выяве)
  • 1912 — адбыўся першы бесьперасадкавы пералёт з Парыжа ў Лёндан
  • 1920 — абвяшчэньне незалежнасьці Сырыі
  • 1924 — выйшла пастанова «Аб аб’яднаньні ў складзе БССР усіх тэрыторыяў з большасьцю беларускага насельніцтва»
  • 1931 — заснаваньне Беларускага тэлеграфнага агенцтва (БелТА)
  • 1938 — рэарганізацыя ў звычайныя вайсковыя падраздзяленьні Беларускіх стралковых дывізіяў, якія фармаваліся на нацыянальна-тэрытарыяльнай аснове з 1923 году
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Дэманстрацыя суфражыстак. ЗША, 1913
    Дэманстрацыя суфражыстак. ЗША, 1913

    8 сакавіка: Міжнародны жаночы дзень

  • 1908 — масавыя дэманстрацыі жанчынаў Нью-Ёрку з патрабаваньнем гендэрнае роўнасьці (на выяве)
  • 1920 — урад Польскае Рэспублікі афіцыйна адмовіўся прызнаць Беларускую Народную Рэспубліку
  • 1930 — у Індыі пачалася кампанія грамадзянскага непаслушэнства на чале з Магатмам Гандзі
  • 1946 — у Львове пад ціскам сталінскіх уладаў скасавалі Берасьцейскую унію (1596); пачатак зьнішчэньня Ўкраінскае Грэка-Каталіцкае Царквы
  • 1946 — у Паставах утварылася падпольная антысавецкая арганізацыя «За Беларусь»
  • 1950СССР абвясьціў пра наяўнасьць атамнае бомбы
  • 1952 — у Філадэлфіі (ЗША) упершыню застасавалі апарат «штучнае сэрца»
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    1-я імпэратрыца Францыі Жазэфіна Багарнэ
    1-я імпэратрыца Францыі Жазэфіна Багарнэ

    9 сакавіка: Міжнародны дзень DJ

  • 1309Папа Рымскі Клімэнт V пасяліўся ў дамініканскім кляштары ў Авіньёне (Францыя)
  • 1652 — на сойме Рэчы Паспалітай упершыню скарысталі права liberum veto
  • 1659Трынаццацігадовая вайна: маскоўская залога ў Горадні разам з ваяводам здалася войску гетмана Паўла Яна Сапегі
  • 1796Напалеон Банапарт ажаніўся з Жазэфінай Багарнэ
  • 1918 — Выканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага зьезду абвясьціў Другую Ўстаўную грамату Беларускае Народнае Рэспублікі
  • 1930 — у Кіеве распачаўся судовы працэс над прадстаўнікамі ўкраінскае інтэлігенцыі, вядомы як Працэс Суполкі вызваленьня Ўкраіны
  • 1933 — у ЗША скасавалі залаты стандарт
  • 1959 — на цацачным кірмашы ў Нью-Ёрку прэзэнтавалі ляльку Барбі
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Кольцы Ўрана
    Кольцы Ўрана

    10 сакавіка:

  • 1535 — гішпанскія мараплаўцы адкрылі Галапагоскія выспы
  • 1646кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза ажаніўся з францускай князёўнай Людвікай Марыяй Ганзага
  • 1939 — у Менску адкрыўся Дзяржаўны тэатар опэры й балету Беларусі
  • 1972 — выбух у футлярным цэху Менскага радыёзаводу; пад абвалам плітаў перакрыцьця загінулі 120 чалавек, больш за 100 пацярпелі
  • 1977 — супрацоўнікі абсэрваторыі Койпэра адкрылі кольцы Ўрана (на выяве)
  • 1992 — Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні з Бэльгіяй
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Сьцяг незалежнай Летувы
    Сьцяг незалежнай Летувы

    11 сакавіка: Дзень Незалежнасьці Летувы

  • 1566 — зацьверджаньне Другога Статуту Вялікага Княства Літоўскага
  • 1609 — распачалася вайна Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай
  • 1702 — у Лёндане пачала выходзіць газэта Daily Courant, адна з першых штодзённых газэтаў ў сьвеце
  • 1931 — у СССР забаранілі прадаваць і ўвозіць Біблію
  • 1938аншлюс Аўстрыі нацысцкай Нямеччынай
  • 1941Кангрэс ЗША прыняў закон аб лэндлізе
  • 1990Летува абвясьціла незалежнасьць ад СССР
  • 1990 — у Менску адслужылі першую ў найноўшай гісторыі грэка-каталіцкую літургію па-беларуску
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    «Далоў арла!», карціна І. А. Уладзімірава.
    «Далоў арла!», карціна І. А. Уладзімірава.

    12 сакавіка:

  • 1600кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза абвясьціў далучэньне Эстляндыі да Рэчы Паспалітае
  • 1917 — кульмінацыя Лютаўскае рэвалюцыі ў Пецярбургу (на выяве)
  • 1922Чачэнія абвясьціла незалежнасьць ад Расеі
  • 1940 — заканчэньне савецка-фінляндзкае вайны
  • 1963 — у Гайнаўцы (Падляшша) адкрыўся Беларускі музэй
  • 1986 — у Горадні ўтварыўся гістарычна-культурны клюб «Паходня»
  • 1999Чэхія, Польшча ды Вугоршчына ўступілі ў НАТА
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Плянэта Ўран
    Плянэта Ўран

    13 сакавіка:

  • 1781 — ангельскі астраном Ўільям Гэршэль адкрыў плянэту Ўран (на выяве)
  • 1919 — утварэньне арміі ЛітБелССР з войскаў Заходняе арміі для супрацьстаяньня польскім легіёнам
  • 1921Манголія абвясьціла незалежнасьць ад Кітаю
  • 1938расейскую мову ўвялі як абавязковы прадмет ва ўсіх школах СССР
  • 1943Галакост: нацысты распачалі ліквідацыю Кракаўскага гета
  • 1992Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні зь Нямеччынай
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Партрэт вялікага князя Аляксандра
    Партрэт вялікага князя Аляксандра

    14 сакавіка: Дзень Пі

  • 1492 — каралева кастыльская Ізабэла загадала выслаць 150 тыс. габрэяў з Гішпаніі, калі яны ня прымуць каталіцтва
  • 1499кароль і вялікі князь Аляксандар (на выяве) надаў Менску Магдэбурскае права
  • 1633кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза афіцыйна вызнаў Праваслаўную царкву на тэрыторыі Рэчы Паспалітае
  • 1863Нацыянальна-вызвольнае паўстаньне: у Горадні на чыгуначным вакзале адбыўся бой паўстанцаў з расейскімі войскамі
  • 1919 — у Нясьвіжы распачалося антыбальшавіцкае паўстаньне
  • 1994Лінус Торвальдс апублікаваў ядро апэрацыйнае сыстэмы Linux
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Сучасныя эскалятары ў Капэнгагенскім мэтро
    Сучасныя эскалятары ў Капэнгагенскім мэтро

    15 сакавіка: Дзень Канстытуцыі ў Беларусі, Міжнародны дзень абароны правоў спажыўцоў

  • 44 да н. э. — на паседжаньні сэнату змоўнікі забілі імпэратара рымскага Юліюса Цэзара
  • 1410 — адбыўся напад крыжацкіх войскаў на Ваўкавыск з мэтай забойства вялікага князя Вітаўта
  • 1867аўстрыйцы і вугорцы дамовіліся пра пераўтварэньне Аўстрыі ў дуалістычную дзяржаву Аўстра-Вугоршчыну
  • 1892 — у ЗША запатэнтавалі эскалатар (на выяве)
  • 1923 — Рада амбасадараў Лігі Нацыяў вызнала дэмаркацыйную лінію паміж міжваеннай Польскай Рэспублікаю і Летувою дзяржаўнай граніцаю
  • 1937 — у Чыкага адкрыўся першы банк донарскае крыві
  • 1939нямецкія войскі занялі Прагу
  • 1994 — прыняцьце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусі
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Мапа падарожжа Ф. Магелана
    Мапа падарожжа Ф. Магелана

    16 сакавіка:

  • 37 — насуперак запавету памерлага Тыбэрыюса сэнат абвясьціў імпэратарам рымскім Калігулу
  • 1521партугальскі мараплавец Фэрнан Магелан у часе падарожжа вакол сьвету (на выяве) дасягнуў берагоў сучасных Філіпінаў
  • 1707 — шляхам аб’яднаньня Ангельшчыны і Шатляндыі ўтварылася Каралеўства Вялікабрытанія
  • 1919 — у ЗША ўпершыню выпрабавалі бяздротавы тэлефон для перамоваў з самалётам
  • 1919 — у Горадні выйшаў першы нумар газэты «Бацькаўшчына»
  • 1926Робэрт Годард правёў пасьпяховае выпрабаваньне першае ракеты на вадкім паліве
  • 1960 — у Нью-Ёрку прэзэнтавалі першы аўтамабіль на сонечных батарэях
  • 2003 — у Менску адбыўся I Усебеларускі сход інтэлігенцыі, утварылася Рада беларускае інтэлігенцыі
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Герб Віцебску
    Герб Віцебску

    17 сакавіка: Дзень Сьвятога Патрыка, заступніка Ірляндыі

  • 45 да н. э. — апошняя перамога Юліюса Цэзара
  • 1569 — у Заблудаве (Падляшша) выйшла з друку Эвангельле Вучыцельнае
  • 1597кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Віцебску Магдэбурскае права і мескі герб (на выяве)
  • 1899 — публікацыя клясычнае нэапалітанскае песьні «O Sole Mio!»
  • 1917 — у Кіеве ўтварылася Цэнтральная рада
  • 1937 — прыняцьце закону СССР, які пазбавіў сялянаў свабоды перамяшчэньня
  • 1959Далай-лама мусіў уцячы з Тыбэту ў Індыю
  • 1969Голда Мэір, дзяцінства якой прайшло ў Пінску, заступіла на пасаду прэм’ер-міністра Ізраілю
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Карыкатура на Рыскую мірную дамову 1921 году
    Карыкатура на Рыскую мірную дамову 1921 году

    18 сакавіка: Дзень Унутраных войскаў Беларусі

  • 1241манголы спустошылі Кракаў
  • 1325 — заснаваньне Тэначтытлану, будучае сталіцы Ацтэцкае імпэрыі
  • 1595кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Наваградку мескі герб
  • 1662 — у Парыжы пачаў курсаваць першы грамадзкі транспарт — карэта на восем месцаў
  • 1791 — прыняцьце закону «Аб вольных местах» у Рэчы Паспалітае
  • 1839 — імпэратар Кітаю забараніў іншаземным гандлёвым кампаніям імпартаваць у краіну опіюм, што спрычынілася да I опіюмнае вайны
  • 1921 — падпісаньне Рыскае дамовы паміж РСФСР і Польскай Рэспублікаю, якая тэрытарыяльна падзяліла беларусаў (на выяве)
  • 1965 — касманаўт Аляксей Лявонаў першым у сьвеце выйшаў у адкрыты космас
  • 1992парлямэнт Беларусі загадаў ураду распачаць фармаваньне нацыянальных Узброеных сілаў
  • 1993Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні з Іранам
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Акцыя пратэсту ў Менску 19 сакавіка 2006 году
    Акцыя пратэсту ў Менску 19 сакавіка 2006 году

    19 сакавіка:

  • 1474 — у Вэнэцыі прынялі закон пра абарону вынаходніцтваў — першы ў сьвеце закон пра абарону аўтарскага права
  • 1682 — Сабор духавенства Францыі абвясьціў, што Папа Рымскі ня мае права пазбаўляць каралёў улады
  • 1859 — у Парыжы прайшла прэм’ера опэры Шарля Гуно «Фаўст»
  • 1917Часовы ўрад Расеі вызнаў незалежнасьць Фінляндыі
  • 1918 — у Менску ўтварылася выдавецкае каапэратыўнае таварыства «Заранка»
  • 1958 — адкрыцьцё першага паседжаньня Эўрапарлямэнту
  • 2006 — у Беларусі адбыліся прэзыдэнцкія выбары, па якіх распачаліся масавыя акцыі пратэсту (на выяве)
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Жыгімонт Кейстутавіч. Уяўны партрэт XIX стагодзьдзя
    Жыгімонт Кейстутавіч. Уяўны партрэт XIX стагодзьдзя

    20 сакавіка: Міжнародны дзень астралёгіі

  • 1440 — у выніку змовы ў Троках забілі вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча (на выяве)
  • 1531Юры Радзівіл заступіў на пасаду гетмана вялікага літоўскага
  • 1585кароль і вялікі князь Стэфан Баторы надаў Вяліжу Магдэбурскае права і герб
  • 1767 — пры падтрымцы арміі Расейскае імпэрыі ўтварылася Слуцкая канфэдэрацыя
  • 1792Нацыянальны сход Францыі ўхваліў застасаваньне гільятыны
  • 1815Напалеон з уласным войскам увайшоў у Парыж; пачатак «ста дзён»
  • 1916 — у часопіс «Annalen der Physik» паступіў артыкул А. Айнштайна з апісаньнем агульнае тэорыі рэлятыўнасьці
  • 1933 — каля Мюнхэну нацысты збудавалі першы ў Трэцім Райху канцэнтрацыйны лягер Дахаў; першымі ягонымі вязьнямі былі прадстаўнікі нямецкае апазыцыі
  • 1956 — абвяшчэньне незалежнасьці Тунісу
  • 1988 — у Менску адбыўся мітынг у абарону гістарычнае забудовы Высокага Места, супраць будовы станцыі мэтро Няміга не месцы Замчышча
  • 1995 — у Полацку выйшаў першы нумар грэка-каталіцкае газэты «Царква»
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Гістарычны (першапачатковы) герб Гомелю
    Гістарычны (першапачатковы) герб Гомелю

    21 сакавіка: Дзень Зямлі

  • 630 — імпэратар бізантыйскі Іраклі адбіў у пэрсаў крыж Ісуса Хрыста і вярнуў яго ў Ерусалім
  • 1562кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Гомлю мескі герб (на выяве)
  • 1871Бісмарк заступіў на пасаду канцлера Нямецкае імпэрыі
  • 1921 — у СССР харчразьвёрстку замянілі натуральным падаткам
  • 1927 — міністар унутраных справаў міжваеннае Польскае Рэспублікі выдаў пастанову, якая забараняла Грамаду і Незалежную сялянскую партыю
  • 1980 — прэзыдэнт ЗША Джэймз Картэр абвясьціў байкот Алімпійскіх гульняў у Маскве
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Кастусь Каліноўскі
    Кастусь Каліноўскі

    22 сакавіка: Сусьветны дзень водных рэсурсаў

  • 1623кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Себежу Магдэбурскае права і герб
  • 1659 — выйшла пастанова сойму Рэчы Паспалітае пра біцьцё меднага шэлега (баратынкі) і заснаваньне мынцы ў Берасьці
  • 1675 — кароль Ангельшчыны Карл II заснаваў Каралеўскую абсэрваторыю ў Грынвічы
  • 1864 — на віленскім Лукіскім пляцы расейскія ўлады пакаралі сьмерцю на шыбеніцы Кастуся Каліноўскага (на выяве)
  • 1894 — першая хакейная гульня на Кубак Стэнлі
  • 1921 — у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Беларускі звон»
  • 1935Пэрсія афіцыйна зьмяніла назву на Іран
  • 1943 — расейскія і ўкраінскія паліцаі спалілі вёску Хатынь разам з насельніцтвам
  • 1957Амэрыканская асацыяцыя лекараў абвясьціла, што цыгарэтны дым выклікае рак
  • 1991 — утварэньне Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі
  • 1993Intel прэзэнтаваў свой першы арыгінальны працэсар Pentium
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Самалёт братоў Райт
    Самалёт братоў Райт

    23 сакавіка: Сусьветны мэтэаралягічны дзень

  • 1660Трынаццацігадовая вайна: пачалася аблога Ляхавічаў маскоўскімі войскамі
  • 1716 — утварылася Віленская канфэдэрацыя шляхты Вялікага Княства Літоўскага, якая выступіла супраць караля і вялікага князя Аўгуста Моцнага
  • 1848Вугоршчына абвясьціла незалежнасьць ад Аўстрыі
  • 1903браты Райт атрымалі патэнт на першы самалёт (на выяве)
  • 1919Бэніта Мусаліні заснаваў фашысцкую партыю Італіі
  • 1933Адольф Гітлер атрымаў дыктатарскія паўнамоцтвы ад Райхстагу Нямеччыны
  • 1990 — заснаваны Музэй гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі
  • 1990 — улады СССР увялі ў Вільню танкі
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Прысяга Т. Касьцюшкі ў Кракаве
    Прысяга Т. Касьцюшкі ў Кракаве

    24 сакавіка: Сусьветны дзень барацьбы супраць сухотаў

  • 1603Такугава Іеясу зрабіўся першым сёгунам Японіі
  • 1623кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Рославу Магдэбурскае права і герб
  • 1794Тадэвуш Касьцюшка прысягнуў на вернасьць вызвольнаму паўстаньню і абвясьціў, што будзе змагацца за непарушнасьць межаў Рэчы Паспалітае, усталяваньне ўлады народу і ўсеагульную свабоду (на выяве)
  • 1882 — нямецкі лекар Робэрт Кох абвясьціў адкрыцьцё бактэрыі сухотаў
  • 1919 — у Гомелі распачалося антыбальшавіцкае паўстаньне
  • 1994 — усталяваньне памятнай дошкі Кастусю Каліноўскаму ў Вільні
  • 1999Косаўскі канфлікт: пачаліся бомбавыя ўдары НАТА па Югаславіі
  • 2006 — улады Беларусі ліквідавалі намётавае мястэчка пратэстоўцаў супраць фармату правядзеньня і вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Паштоўка часоў Беларускае Народнае Рэспублікі зь дзяржаўным гербам і гербамі беларускіх ваяводзтваў
    Паштоўка часоў Беларускае Народнае Рэспублікі зь дзяржаўным гербам і гербамі беларускіх ваяводзтваў

    25 сакавіка: Дзень Волі

  • 1655 — нідэрляндзкі астраном Крыстыян Гюйгэнс адкрыў найбуйнейшы спадарожнік Сатурну — Тытан
  • 1821 — абвяшчэньне незалежнасьці Грэцыі ад Атаманскае імпэрыі
  • 1917 — у Менску распачаўся зьезд беларускіх нацыянальна-дэмакратычных арганізацыяў, утварыўся Беларускі нацыянальны камітэт
  • 1918Рада Беларускае Народнае Рэспублікі прыняла III Устаўную грамату, паводле якой Беларусь абвяшчалася незалежнай і свабоднай дзяржавай
  • 1949 — улады СССР дэпартавалі ў Сыбір некалькі тысячаў жыхароў Латвіі
  • 1950 — у Сыднэі адбыўся I зьезд сяброў Беларускага аб’яднаньня ў Аўстраліі
  • 1957 — складаньне дамовы пра ўтварэньне Эўрапейскае эканамічнае супольнасьці
  • 1992 — у Горадні выйшаў першы нумар газэты «Пагоня»
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Брама Іштар
    Брама Іштар

    26 сакавіка:

  • 1582кароль і вялікі князь Стэфан Баторы надаў Дынабургу Магдэбурскае права і герб
  • 1636 — заснаваньне Утрэхцкага ўнівэрсытэту
  • 1826Франц Шубэрт даў свой адзіны публічны канцэрт
  • 1845 — у ЗША запатэнтавалі мэдычны плястыр
  • 1899 — адкрыцьцё муроў даўняга Бабілёну (на выяве)
  • 1944 — у Менску ў мескім тэатры адбылася прэм’ера опэры «Ўсяслаў Чарадзей» кампазытара Міколы Шчаглова-Куліковіча на вершы Натальлі Арсеньневай
  • 1971Банглядэш абвясьціў незалежнасьць ад Пакістану
  • 1988 — у Беластоку ўтварыўся заснавальніцкі камітэт Беларускага аб’яднаньня студэнтаў
  • 1989 — у СССР прайшлі першыя выбары народных дэпутатаў на альтэрнатыўнай аснове
  • 1995 — пачало дзейнічаць Шэнгенскае пагадненьне
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Штопар
    Штопар

    27 сакавіка: Міжнародны дзень тэатру

  • 1626кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Мгліну (Севершчына) Магдэбурскае права і герб
  • 1860 — жыхар Нью-Ёрку Майкл Бірн запатэнтаваў штопар (на выяве)
  • 1899 — італійскі вынаходнік Гульельма Марконі правёў першы міжнародны сэанс радыёсувязі паміж Ангельшчынай і Францыяй
  • 1914 — у шпіталі Брусэлю правялі першае ў сьвеце пераліваньне крыві
  • 1918Рада Беларускае Народнае Рэспублікі абвясьціла, што бярэ на сябе ўсю паўнату ўлады ў Беларусі
  • 1977 — найбольшая паводле колькасьці ахвяраў авіякатастрофа ў гісторыі: у выніку сутыкненьня на Канарах двох самалётаў Boeing 747 загінулі 583 чалавекі
  • 1990 — на Бэйкер-стрыт у Лёндане адкрыўся музэй Шэрлака Голмза
  • 1993 — у Вільні на могілках Росы адбылося ўрачыстае адкрыцьцё помніка Івану і Антону Луцкевічам
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Палада, здымак з тэлескопа Hubble
    Палада, здымак з тэлескопа Hubble

    28 сакавіка: Дзень працаўнікоў побытавага абслугоўваньня насельніцтва і жытлова-камунальнай гаспадаркі ў Беларусі

  • 1797 — у ЗША запатэнтавалі пральную машыну
  • 1802 — нямецкі астраном Генрых Вільгельм Ольбэрс адкрыў Паладу, другі вядомы чалавецтву астэроід (на выяве)
  • 1930 — улады Турэччыны афіцыйна перайменавалі Канстантынопаль у Стамбул
  • 1949Турэччына першай з мусульманскіх краінаў вызнала дзяржаву Ізраіль
  • 1953 — каля вёскі Запруды (Кобрыншчына) адбылася ўзброеная сутычка беларускага партызанскага аддзелу з МГБ, у часе якой загінуў Сымон Міхальчук
  • 1979 — адбылася аварыя на АЭС Тры-Майл-Айлэнд (ЗША), адна з найцяжэйшых у гісторыі ядзернае энэргетыкі
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Альбэрт-хол
    Альбэрт-хол

    29 сакавіка:

  • 1638 — заснаваньне Новае Швэцыі на беразе ракі Дэлавэр
  • 1792кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Угор’ю (Браслаўскі павет) Магдэбурскае права і герб; пазьней па скасаваньні самакіраваньня ўладамі Расейскае імпэрыі места спыніла сваё існаваньне
  • 1795 — нямецкі кампазытар Людвіг ван Бэтговэн упершыню даў канцэрт у Вене
  • 1798 — французы абвясьцілі ўтварэньне Гельвэтычнае рэспублікі на тэрыторыі Швайцарыі
  • 1807 — нямецкі астраном Генрых Вільгельм Ольбэрс адкрыў найяскравейшы з астэроідаўВэсту
  • 1867 — у Ангельшчыне прынялі Паўночнаамэрыканскі акт пра стварэньне Канады
  • 1871 — каралева Вялікабрытаніі Вікторыя адкрыла Альбэрт-хол (на выяве), найбольш прэстыжную канцэртавую залю краіны
  • 1973 — завяршыўся вывад амэрыканскіх войскаў з Паўднёвага Віетнаму
  • 1996 — у Беларусі прайшла сэрыя акцыяў супраць інтэграцыі з Расеяй, у Менску адбылося пікетаваньне расейскае амбасады
  • 2004Баўгарыя, Латвія, Летува, Румынія, Славаччына, Славенія і Эстонія ўступілі ў НАТА
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Раман Сангушка
    Раман Сангушка

    30 сакавіка:

  • 1566вялікі князь Жыгімонт Аўгуст прызначыў Рамана Сангушку (на выяве) першым ваяводам брацлаўскім
  • 1689 — пакараньне сьмерцю Казімера Лышчынскага за адмаўленьне існаваньня Бога
  • 1814 — узяцьце Парыжу войскамі антынапалеонаўскае кааліцыі
  • 1870 — набыла сілу 15-я папраўка да Канстытуцыі ЗША, якая забараніла дыскрымінацыю паводле расавае прыналежнасьці пры наданьні выбарчага права
  • 1927 — у Вільні выйшла газэта «Наша Праўда»
  • 1968 — у Пэрце (Аўстралія) адбылося ўрачыстае адкрыцьцё Беларускага Народнага Дому
  • 1990Эстонія абвясьціла пачатак падрыхтоўкі да выйсьця са складу СССР
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Эйфэлева вежа
    Эйфэлева вежа

    31 сакавіка:

  • 1648кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў Уле Магдэбурскае права
  • 1889 — урачыстае адкрыцьцё Эйфэлевае вежы
  • 1896 — у ЗША запатэнтавалі першы замок-маланку
  • 1901 — выпуск першага аўтамабіля «Мэрсэдэс»
  • 1917 — у Кіеве адкрылася першая ўкраінская гімназія
  • 1938 — у Сыбіры ў савецкім канцлягеры расстралялі Фэлікса Купцэвіча, беларускага пісьменьніка
  • 1967 — па абвяшчэньні выйсьця Францыі з НАТА штаб-кватэру альянсу перавялі з Парыжу ў Брусэль
  • 1991 — на рэфэрэндуме ў Грузіі 99% насельніцтва прагаласавала за незалежнасьць
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя