15 сакавіка
дата
← сакавік → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | |||||
3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 |
10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 |
17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 |
24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 |
31 | ||||||
2025 год Усе дні |
15 сакавіка́ — 74-ы дзень году (75-ы ў высакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 291 дзень.
Падзеі
рэдагаваць- 44 да н. э. — на паседжаньні сэнату змоўнікі забілі імпэратара рымскага Юліюса Цэзара
- 270 — Мікола Цудатворца, мірлікійскі архіяпіскап
- 1410 — адбыўся напад крыжацкіх войскаў на Ваўкавыск з мэтай забойства вялікага князя Вітаўта
- 1867 — аўстрыйцы і вугорцы дамовіліся пра пераўтварэньне Аўстрыі ў дуалістычную дзяржаву Аўстра-Вугоршчыну
- 1892 — у ЗША запатэнтавалі эскалатар
- 1923 — Рада амбасадараў Лігі Нацыяў вызнала дэмаркацыйную лінію паміж міжваеннай Польскай Рэспублікаю і Летувою дзяржаўнай граніцаю
- 1937 — у Чыкага адкрыўся першы банк донарскае крыві
- 1939 — нямецкія войскі занялі Прагу
- 1990 — Міхаіл Гарбачоў прыняў прысягу прэзыдэнта СССР
- 1994 — прынятая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь
- 2019 — «Белкамунмаш» паставіў першы электробус «Альгерд Е321»
Нараджэньні
рэдагаваць- 1591 — Аляксандар дэ Род, францускі манах-езуіт
- 1684 — Франчэска Дурантэ, італьянскі кампазытар
- 1722 — Габрыэль Лянкевіч, рымска-каталіцкі дзяяч, пэдагог, архітэктар
- 1767 — Эндру Джэксан, сёмы прэзыдэнт ЗША
- 1862 — Францішак Вярэнька, беларускі краязнавец і археоляг
- 1868 — Яўген Ляцкі, беларускі крытык, гісторык літаратуры, дасьледнік беларускага фальклёру
- 1881 — Аляксей Назарэўскі, беларускі палітык, сэнатар міжваеннай Польскай Рэспублікі
- 1930 — Жарэс Алфёраў, фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі
- 1932 — Ежы Хофман, польскі кінарэжысэр
- 1943 — Дэвід Кронэнберг, канадзкі кінарэжысэр
- 1949 — Сьвятаслаў Карповіч, беларускі мэханік-вынаходнік і ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі
- 1953 — Валеры Задаля, беларускі журналіст, грамадзка-палітычны дзяяч
- 1955 — Ды Снайдэр, амэрыканскі сьпявак
- 1966 — Уладзіслаў Стасяк, польскі дзяржаўны дзяяч
- 1966 — Валер Шанталосаў, савецкі і беларускі футбаліст, брамнік
- 1980 — Руся, вакалістка гурта Indiga, беларуская Рок-князёўна
Сьмерці
рэдагаваць- 44 да н. э. — Гай Юліюс Цэзар, рымскі дыктатар і вайскаводзец
- 1575 — Анібале Падавана, італьянскі кампазытар
- 1842 — Люіджы Чэрубіні, італьянскі кампазытар
- 1938 — Васіль Шаранговіч, савецкі партыйны дзяяч
- 1951 — Васіль Юшкевіч, савецкі вайскавод, генэрал-палкоўнік
- 1954 — Артур Комптан, амэрыканскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне фізыкі ў 1927 годзе
- 1975 — Арыстоцель Анасіс, грэцкі карабельны магнат
- 1987 — Васіль Гарустовіч, хірург, правёў больш за 20 000 апэрацыяў
Сьвяты
рэдагаваць- Нацыянальнае сьвята Вугоршчыны
- Міжнародны дзень супраць жорсткасьці паліцыі
- Міжнародны дзень правоў пакупніка
15 сакавіка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў