Філіпіны
Філіпі́ны ці Рэспу́бліка Філіпі́ны (па-філіпінску: Republika ng Pilipinas) — дзяржава ў Азіі. Складаецца з мноства астравоў, разьмешчаных у Ціхім акіяне паміж Інданэзіяй і Тайванем. Сталіца — Маніла.
Філіпіны Republika ng Pilipinas Republic of the Philippines | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: Maka-Diyos, Makatao, Makakalikasan, at Makabansa | |||||
Дзяржаўны гімн: «Lupang Hinirang» | |||||
![]() | |||||
Афіцыйная мова | філіпінска-тагальская, ангельская | ||||
Сталіца | Маніла | ||||
Найбуйнейшы горад | Кезон | ||||
Форма кіраваньня | Прэзыдэнцкая рэспубліка Радрыга Дутэртэ Лені Рабрэда | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
73 месца ў сьвеце 300 000 км² 0,61 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2010) • шчыльнасьць |
12 месца ў сьвеце 92 337 852 308/км² | ||||
СУП • агульны (2012) • на душу насельніцтва |
36 месца ў сьвеце $411,903 млрд $4214 | ||||
Валюта | Пэса (PHP) | ||||
Часавы пас | PST (UTC+8) | ||||
Незалежнасьць — ад Гішпаніі |
12 чэрвеня 1898 году | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .ph | ||||
Тэлефонны код | ++63 | ||||
![]() |
Гісторыя Рэдагаваць
Карэннае насельніцтва выспаў — нэгрыты і аэты. Пазьней праз выспу Тайвань на архіпэляг трапілі аўстранэзыйскамоўныя перасяленцы з Паўднёвага Кітаю. У VIII стагодзьдзі на выспах зьявіліся кітайскія купцы. У XIV стагодзьдзі на выспах зьявіліся арабы. Да часу прыбыцьця першых эўрапейцаў на поўначы выспаў (на тэрыторыі цяперашняй Манілы) уладарылі раджы, якія з гістарычных умоваў плацілі даніну дзяржавам паўднёва-ўсходняй Азіі, а менавіта каралеўству Шрывіджая.
Гішпанскі пэрыяд Рэдагаваць
У 1521 годзе — гішпанская экспэдыцыя на чале з Фэрнанам Магеланам высаджваецца на выспах. З 1543 году выспы сталі звацца Філіпінамі ў гонар гішпанскага караля Філіпа II. Тэрыторыя падпарадкоўвалася віцэ-каралю Новай Гішпаніі. Усталяваны марскі шлях зносінаў Акапулька — Маніла. Шырокае распаўсюджваньне атрымалі гішпанская мова і каталіцтва, за выключэньнем паўднёвых мяцежных выспаў, населеных мусульманамі. 27 красавіка 1565 году гішпанскі канкістадор Мігель Лёпэс дэ Лягасьпі ў суправаджэньні чатырохсот узброеных жаўнераў прыйшоў у Сэбу і заснаваў першае гішпанскае паселішча на тэрыторыі выспаў. У 1762 годзе пасьля жорсткай бітвы Манілу захапілі каляніяльныя войскі Вялікабрытаніі з Усходняй Індыі, аднак на наступны год яны былі вернутыя Гішпаніі. Ворагі Гішпаніі інсьпіравалі нацыянальна-вызваленчы рух. Антыгішпанскія настроі мелі мусульмане і мясцовая кітайская дыяспара. Да XIX стагодзьдзя зьявілася праслойка з гішпанамоўных каталікоў-філіпінцаў, крэолаў і мэтысаў, якія сталі лідэрамі барацьбы за незалежнасьць. Хасэ Рысаль, самы знакаміты прапагандыст незалежнасьці, быў арыштаваны і пакараны ў 1896 годзе за падрыўную дзейнасьць. Неўзабаве пасьля гэтага пачалася філіпінская рэвалюцыя, кіраваная таварыствам «Трох К» (Kataastaasan at Kagalang Katipunan ng mga Anak ng Bayan), або «Катыпунан», — таемнае рэвалюцыйнае таварыства, заснаванае Андрэсам Баніфасіё і пазьней узначаленае Эміліё Агінальда. У рэвалюцыянэраў амаль атрымалася выгнаць гішпанцаў да 1898 году.
Амэрыканскі пэрыяд Рэдагаваць
У 1898 годзе пасьля Гішпанска-амэрыканскай вайны Гішпанія перадала Філіпіны, Кубу, Гуам і Пуэрта-Рыка ЗША за 20 мільёнаў даляраў у адпаведнасьці з Парыскай мірнай дамовай 1898 году. 12 чэрвеня 1901 году філіпінцы на чале з Эміліё Агінальда абьвясьцілі сябе незалежнымі ад Гішпаніі. Гэта прывяло да войнаў з паўстанцамі і рэвалюцыі падчас Філіпінска-амэрыканскай вайны, якая афіцыйна скончылася ў 1901 годзе, нягледзячы на тое, што адзінкавыя сутыкненьні працягваліся да 1913 году. З уласным урадам Філіпінскія выспы сталі залежнай тэрыторыяй ЗША і толькі ў 1935 годзе ім быў нададзены статус аўтаноміі ЗША. У той час калі Філіпіны былі аўтаноміяй, яны мелі свайго невыбарнага прадстаўніка ў ніжняй палаце Кангрэсу ЗША, накшталт як іх цяпер маюць акруг Калюмбія, Гуам, Пуэрта-Рыка і Віргінскія выспы.
Незалежныя Філіпіны Рэдагаваць
Фактычна Філіпінам была канчаткова прадстаўленая незалежнасьць у 1946 годзе, пасьля таго як выспы былі акупаваныя японцамі падчас Другой сусьветнай вайны. Наступны пэрыяд быў азмрочаны пасьляваеннымі праблемамі. Хваляваньні грамадзян падчас ня прызнаннай дыктатуры Фэрдынанда Маркаса скончыліся толькі ў 1986 годзе. На дадзены момант узьнікаюць цяжкасьці з паўстаньнямі пракітайскіх камуністаў, а таксама мусульманскім сэпаратызмам (Фронт Вызваленьня Маро, Абу Саяф).
Палітыка Рэдагаваць
Унутраная палітыка Рэдагаваць
Па Канстытуцыі 1987 году Філіпіны — прэзыдэнцкая рэспубліка. Прэзыдэнт Беніньё Акіна (з 30 чэрвеня 2010 году). Віцэ-прэзыдэнт — Jejomar Binay. Вышэйшы орган заканадаўчай улады — Кангрэс — складаецца зь дзьвюх палат — Сэната (24 чальцы) і Палаты прадстаўнікоў (252 чальцы). Галоўныя палітычныя партыі краіны: ЛАКАС — 40 % месцаў у ніжняй палаце, Нацыянальная народная кааліцыя (ННК) — 23% і Лібэральная партыя (ЛП) — 14 %. Лідэрам большасьці ў Палаце прадстаўнікоў зьяўляецца дэпутат ЛАКАС. Апазыцыя прадстаўленая партыямі ЛАБАН — 5 %, і КАМПІ. Вышэйшы орган выканаўчай улады — кабінэт міністраў, узначалены прэзыдэнтам, судовай улады — Вярхоўны суд.
Геаграфія Рэдагаваць
Філіпіны разьмешчаныя ў заходняй частцы Ціхага акіяну на архіпэлягу, які налічвае больш за 7 тысячаў выспаў. Найбуйнейшыя выспы: Люсон, Мінданао, Нэгрос, Ліцэ, Панай, Міндора, Паляван, Самар. Тэрыторыя — 300,8 тыс. км². На востраве Люсон знаходзіца дзейны вулькан Пінатуба.
Клімат — трапічны, вільготны. Адрозьніваюцца два сэзоны: дажджлівы (травень — кастрычнік) і сухі (лістапад — красавік).
Эканоміка Рэдагаваць
Грашовая адзінка — філіпінскі пэса (56 пэса = 1 даляр ЗША).
Дэмаграфія Рэдагаваць
Прырост насельніцтва — 2,3% у год. Маецца прыкладна 100 этнічных супольнасьцяў, у тым ліку найбуйнейшыя — высаянцы, тагалы, ілёканцы. У краіне пражывае таксама каля 2 мільёнаў асобаў кітайскага паходжаньня. У сталіцы — Маніла (Вялікая Маніла) — каля 10 мільёнаў жыхароў. Найбуйнейшыя гарады: Кесан-Сіці, Сэбу, Давао, Ілёіло. У адміністрацыйным дачыненьні Філіпіны дзеляцца на 12 палітыка-адміністрацыйных раёнаў, у кожны зь якіх уваходзіць некалькі правінцыяў (усяго 75 правінцыяў, уключаючы Вялікую Манілу).
Рэлігія Рэдагаваць
92% насельніцтва — хрысьціяне (у асноўным каталікі), 5% — мусульмане.
Культура Рэдагаваць
Нацыянальнае сьвята: Дзень незалежнасьці — 12 чэрвеня (адзначаецца ў гонар перамогі над гішпанскімі калянізарамі ў 1898 годзе). З сучасных пісьменьнікаў ды мастакоў можна вылучыць Харкін Дэксімірэ ды іншых.