Шарль Мэсье (па-француску: Charles Messier, 26 чэрвеня 1730, Баданвілер, Францыя12 красавіка 1817, Парыж, Францыя) — францускі астраном, чалец Парыскай акадэміі навук з 1770 году. Мэсье сыстэматычна вёў пошукі новых камэтаў. У 1763—1802 гады ён адкрыў 13 камэтаў, у тым ліку кароткапэрыядычную камэту D/1770 L1, старое абазначэньне якой ёсьць 1770 I, названую пазьней імем расейскага навукоўца Андрэя Лекселя[9]. Ён таксама склаў каталёг туманнасьцяў і зорных скупнасьцяў, які атрымаў назву ад імя астранома. Першае выданьне каталёгу выйшла ў 1774 годзе і ўтрымлівала 45 аб’ектаў. Другое выданьне каталёгу, якое пабачыла сьвет у 1781 годзе, утрымлівала 103 аб’екты. Сучасная ягоная вэрсія зьмяшчае 110 аб’ектаў, зь якіх больш за 60 былі адкрыты самім Мэсье.

Шарль Мэсье
франц. Charles Messier
Charles Messier.jpg
Дата нараджэньня 26 чэрвеня 1730(1730-06-26)[1][2][3][4][5][6][7]
Месца нараджэньня Баданвілер[d], Францыя[8]
Дата сьмерці 12 красавіка 1817(1817-04-12)[1][2][3][5][6][7] (86 гадоў)
Месца сьмерці Парыж[8]
Месца пахаваньня Пэр-Ляшэз
Грамадзянства Францыя
Занятак астраном
Навуковая сфэра астраномія
Узнагароды
кавалер ордэна Ганаровага Легіёну
Подпіс Messier's Signature.png

У гонар Мэсье названы кратэр на Месяцы ў Моры Багацьця й астэроід 7359 Мэсье.

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  2. ^ а б Comité des travaux historiques et scientifiques — 1834.
  3. ^ а б SNAC — 2010.
  4. ^ Энцыкляпэдыя Бракгаўза
  5. ^ а б Roglo — 1997. — 8261991 экз.
  6. ^ а б Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  7. ^ а б Brozović D., Ladan T. Hrvatska enciklopedijaLeksikografski zavod Miroslav Krleža, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
  8. ^ а б Мессье Шарль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
  9. ^ Maik Meyer. Catalog of comet discoveries Архіўная копія

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Шарль Мэсьесховішча мультымэдыйных матэрыялаў