Эскалатар
рухомыя ходнікі
Эскалатар (па-ангельску: escalator — штучнае слова, створанае па прыкладу слова elevator, ад франц. Escalade — штурмавая лесьвіца) — пад’ёмна-транспартная машына ў выглядзе нахіленай на 30-35 ° да гарызонту лесьвіцы з рухомымі прыступкамі для перамяшчэньня людзей з аднаго ўзроўню на іншы. Прыступкі лесьвіцы звычайна прымацаваныя да замкнёнага ланцугу, які прыводзіцца ў рух ад электрарухавіка праз рэдуктар. Эскалатары распаўсюджаныя на станцыях мэтрапалітэна, вакзалах, у буйных гандлёвых установах, у падземных пераходах.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЭскалатар — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў