Югаславія
Югасла́вія (па-сэрбску і македонску: Jугославиja, па-харвацку, басьнійску і славенску: Jugoslavija) — найменьне дзяржавы паўднёваславянскіх народаў, якое на працягу амаль усяго XX стагодзьдзя ўжывалася ў адносінах да трох дзяржаваў, што ўзьнікалі на Балканскай паўвысьпе.
- Першая Югаславія, заснаваная пасьля Першай сусьветнай вайны ў 1918 годзе як Каралеўства сэрбаў, харватаў і славенцаў (Каралеўства СХС), а ў 1929 годзе перайменаваная ў Каралеўства Югаславію, пасьля перавароту Аляксандра Карагеоргіевіча. Кароль знаходзіўся пад уплывам сеткі тэрарыстычнай арганізацыі «Чорная рука». Пераварот быў зьдзейсьнены пасьля зьмены вайсковага кіраўніцтва. Праіснавала пад гэтай назвай да 1941 году. Першапачатковае дзяржаўнае ўтварэньне вядомае пад назвай Дзяржава славенцаў, харватаў і сэрбаў.
- Другая Югаславія — сацыялістычная дзяржава, заснаваная адразу пасьля Другой сусьветнай вайны ў 1945 годзе пад назвай Дэмакратычная Фэдэрацыйная Югаславія, пасьля з 1946 году Фэдэрацыйная Народная Рэспубліка Югаславія, і нарэшце з 1963 году Сацыялістычная Фэдэрацыйная Рэспубліка Югаславія (СФРЮ). Праіснавала да 1992 году, калі чатыры з шасьці фэдэрацыйных рэспублік самавольна выйшлі са складу фэдэрацыі.
- Трэцяя Югаславія мела назву Саюзная Рэспубліка Югаславія (СРЮ) і існавала на тэрыторыі Сэрбіі (уключна з Ваяводзінай і Косавам) і Чарнагорыі з 1992 да 2003 году. у 2003 годзе дзяржава перайменаваная ў Сэрбію і Чарнагорыю. Назва Югаславія канчаткова выйшла з афіцыйнага ўжытку.
Дзяржаўнаю мовай Югаславіі ў выніку працы сэрбскіх ды харвацкіх лінгвістаў першапачаткова была сэрбскахарвацкая мова (часам называецца харвацкасэрбская). Пасьля Другой сусьветнай вайны мовы саюзных рэспублік былі абвешчаныя раўнапраўнымі ў статусе, аднак сэрбская мова карысталася адноснай перавагай. Асноўнае насельніцтва — паўднёвыя славяне: сэрбы, харваты, славенцы, македонцы, а таксама неславянская народнасьць — альбанцы.
Глядзіце таксама
рэдагаваць- Гісторыя Югаславіі
- Гісторыя Сэрбіі
- Гісторыя Харватыі
- Гісторыя Босьніі і Герцагавіны
- Гісторыя Славеніі
- Гісторыя Македоніі
- Гісторыя Чарнагорыі
Гэта — накід артыкула па гісторыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |