Могілкі Росы
Помнік гісторыі | |
Могілкі Росы
| |
Могілкі Росы
| |
Краіна | Летува |
Места | Вільня |
Каардынаты | 54°40′06″ пн. ш. 25°18′16″ у. д. / 54.66833° пн. ш. 25.30444° у. д.Каардынаты: 54°40′06″ пн. ш. 25°18′16″ у. д. / 54.66833° пн. ш. 25.30444° у. д. |
Першае згадваньне | 1801 |
Дата заснаваньня | 1769 |
Могілкі Росы | |
Могілкі Росы на Вікісховішчы |
Могілкі Росы[a] — помнік гісторыі ў Вільні. Знаходзяцца ў паўднёва-ўсходняй частцы места, на Росах. Складаюцца з трох нэкропаляў: Старых Росаў, Новых Росаў і вайсковых могілак. Аб’ект Рэгістру культурных каштоўнасьцяў Летувы.
Гісторыя
рэдагавацьУ красавіку 1801 году магістрат Вільні выдзяліў зямельны пляц пад могілкі за тагачаснай мяжой места. 6 траўня 1801 году могілкі асьвяцілі, а 8 траўня на іх пахавалі бурмістра Яна Мюлера. У 1814 годзе да паўночнай часткі могілак далучылі яшчэ адну дзялянку.
У 1841—1850 гадох на могілках збудавалі капліцу паводле праекту архітэктара Тамаша Тышэцкага. У 1847 годзе на іншым баку Лістападавай вуліцы ўзьнікла новая частка могілак, якая атрымала назву Новыя Росы[1]. У 1888 годзе паводле праекту архітэктара Юльяна Янушэўскага да капліцы дабудавалі вежу-званіцу. У 1914 годзе праводзілася ўпарадкаваньне могілак Новых Росаў[2].
У 1920 годзе на могілках спачылі польскія жаўнеры, палеглыя ў польска-бальшавіцкай вайне. Па Другой сусьветнай вайне тут пахавалі жаўнераў Арміі Краёвай, загінулых у 1944 годзе[3].
Па 1967 годзе пахаваньні на могілкіх праводзіліся толькі ў вынятковых выпадках.
22 лістапада 2019 году ў капліцы на могілках урачыста перапахавалі ўдзельнікаў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў, у тым ліку яго кіраўнікоў Кастуся Каліноўскага і Зыгмунта Серакоўскага.
Асобы, пахаваныя на могілках
рэдагаваць- Францішак Аляхновіч (1883—1944), драматург, тэатральны дзяяч, публіцыст (сымбалічная магіла)
- Аляксандар Аскерка (1830—1911), грамадзкі дзяяч, публіцыст, выдавец; у час паўстаньня 1863—1864 гадоў — начальнік Вільні
- Адам Вайткевіч (1796—1869), біскуп Менскай архідыяцэзіі
- Лявон Вітан-Дубейкаўскі (1869—1940), галоўны ўрадавы архітэктар БНР
- Гіпаліт Грынцэвіч (1876—1933), інжынэр-архітэктар
- Фадзей Дмахоўскі (1858—1930), беларускі маляр, пэдагог у Віленскім ўнівэрсытэце
- Кастусь Каліноўскі (1838—1864), лідэр беларускага нацыянальнага вызвольнага руху, рэвалюцыянэр-дэмакрат, публіцыст і паэт; адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў; Нацыянальны герой Беларусі
- Юліюш Клос (1881—1933), архітэктар, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту
- Іяхім Лялевель (1786—1861), гісторык, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту, удзельнік паўстаньня 1831 году
- Антон Луцкевіч (1894—1942), гісторык, публіцыст, міністар замежных справаў БНР (сымбалічная магіла)
- Іван Луцкевіч (1881—1919), гісторык, археоляг, пачынальнік беларускага нацыянальнага руху
- Ядвігін Ш. (сапр. — Антон Іванавіч Лявіцкі) (1869—1922), беларускі празаік, драматург і публіцыст, адзін з пачынальнікаў беларускай мастацкай прозы
- Уладзіслаў Паўлюкоўскі (1895—1955), паэт, этнограф
- Адам Пілсудзкі (1869—1935), брат маршалка Польшчы Юзэфа Пілсудзкага, віцэ-прэзыдэнт Вільні, сэнатар Другой Рэчы Паспалітай
- Павел Пякарскі (1889—1954), рэлігійны дзяяч
- Уладзіслаў Талочка (1887—1942), рэлігійны і культурны дзяяч
- Яўстах Тышкевіч (1814—1873), археоляг, гісторык, этнограф
- Казімер Сваяк (сапр. Канстанцін Стаповіч) (1890—1926), паэт, рэлігійны дзяяч
- Зыгмунт Серакоўскі (1826—1863, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863—1864 гадоў
- Уладзіслаў Сівы-Сівіцкі (пс. Стары Улас) (1865—1939), паэт, празаік, зьбіральнік беларускага фальклёру
- Эўзэбіюш Славацкі (1773—1814), паэт, перакладчык, бацька Юльюша Славацкага
- Францішак Смуглевіч (1745—1807), мастак, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту
- Альбін Стаповіч (1895—1934), публіцыст, музыка
- Уладзіслаў Сыракомля (сапр. Людвік Кандратовіч) (1823—1862), паэт, перакладчык
- Уладзіслаў Талочка (1887—1942), беларускі рэлігійны і культурна-асьветны дзяяч
- Браніслаў Урублеўскі (1888—1941), юрыст, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту
- Чэслаў Янкоўскі (1857—1929), паэт
Галерэя
рэдагавацьГістарычная графіка
рэдагаваць-
1838 г.
-
1869 г.
-
1872 г.
-
1876 г.
-
1881 г.
-
1882 г.
-
1882 г.
-
1882 г.
Гістарычныя здымкі
рэдагаваць-
В. Захарчык, 1865—1879 г.
-
Ю. Чаховіч, 1870-я гг.
-
С. Флёры, 1895 г.
-
1936 г.
-
Я. Булгак, да 1938 г.
-
Я. Булгак, да 1938 г.
-
да 1939 г.
-
Я. Булгак, 1939 г.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Галоўная брама
-
Капліца
-
Вайсковыя могілкі
-
Помнік
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Таксама Могілкі Роса
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Wałejko K. Praktyczny przewodnik po Wilnie / red. ks. M. Borysiak, A. Franko, I. Jutkiewicz, K. Jutkiewicz. — Suwałki: Przedsiębiorstwo Wydawnicze «Krzysztof Wałejko», 2003. S. 103—106.
- ^ Gutowski B. Dwudziestowieczne dzieje i sztuka cmentarza Na Rossie // Cmentarz Na Rossie w Wilnie. Historia, sztuka, przyroda / red. A. S. Czyż, B. Gutowski. — Warszawa, 2019. S. 35—36.
- ^ Durejko A., Srebrakowski A. Matka i serce syna // Spotkania z Zabytkami. Nr. 3, 1991 S. 21—24.