1920
год
Гады |
1917 · 1918 · 1919 — 1920 — 1921 · 1922 · 1923 |
Дзесяцігодзьдзі |
1900‑я · 1910‑я — 1920‑я — 1930‑я · 1940‑я |
Стагодзьдзі |
XIX ст. — XX стагодзьдзе — XXI ст. |
Грыгарыянскі каляндар | 1920 MCMXX |
Ад заснаваньня Рыму | 2673 |
Армянскі каляндар | 1369 ԹՎ ՌՅԿԹ |
Каляндар Багаі | 76 — 77 |
Бізантыйскі каляндар | 7428 — 7429 |
Бірманскі каляндар | 1282 |
Будысцкі каляндар | 2464 |
Каляндар бэрбэраў | 2870 |
Габрэйскі каляндар | 5680 — 5681 |
Галяцэнскі каляндар | 11920 |
Іранскі каляндар | 1298 — 1299 |
Індуісцкія календары | |
· Бікрам Самват | 1975 — 1976 |
· Нацыянальны каляндар | 1842 — 1843 |
· Калі-юга | 5021 — 5022 |
Карэйскі каляндар | 4253 |
Кітайскі каляндар | 4616 — 4617 |
Копцкі каляндар | 1636 — 1637 |
Мусульманскі каляндар | 1338 — 1339 |
Тайскі сонечны каляндар | 2463 |
Этыёпскі каляндар | 1912 — 1913 |
1920 (MCMXX) — высакосны год, які пачынаецца ў чацьвер, і высакосны год юліянскага календара, які пачынаецца ў сераду; 1920-ы год нашай эры (н. э.) і ад Нараджэньня Хрыстовага (Н. Хр.); 920-ы год II тысячагодзьдзя, 20-ы год XX стагодзьдзя і 1-ы год 1920-га дзесяцігодзьдзя. У пачатку 1920 году грыгарыянскі каляндар апярэджваў на 13 дзён юліянскі каляндар, якім дзе-нідзе працягвалі карыстацца да 1923.
Падзеі
рэдагаваць- 7 траўня — вайна польска-савецкая — войска польскае захапіла Кіеў
- 9 чэрвеня — у Вільні пачаў выходзіць тыднёвік Незалежная думка
- 11 ліпеня — тыднёвік Незалежная думка быў забаронены польскімі ўладамі
- 12 ліпеня — была падпісана маскоўская дамова
- 14 ліпеня — савецкія войскі занялі Вільню
- 31 ліпеня — савецкія войскі занялі Менск; абвешчаная дэклярацыя аб незалежнасьці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь (ССРБ) другое абвяшчэньне савецкай рэспублікі на тэрыторыі Беларусі
- 1 жніўня — вайна польска-савецкая — Чырвоная Армія заняла Берасьце
- 13 жніўня — вайна польска-савецкая — пачалася бітва за Радзымін (Варшаву)
- 14 жніўня — вайна польска-савецкая — апошні посьпех саветаў у вайне — савецкія войскі перашлі Віслу ля гораду Няшава
- 14 жніўня — вайна польска-савецкая — 5 Армія Сікарскага пачала наступленьне над ракой Вкра
- 14 жніўня — вайна польска-савецкая — пачалося наступленьне з над ракі Вепж
- 25 жніўня — адступаўшыя перад палякамі савецкія войскі перадалі Вільню летувісам
- 14 верасьня — у Менску адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатар (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы)
- 9 кастрычніка — войскі польскія захапілі Вільняй
- 12 кастрычніка — была падпісана рыская дамова
- 15 кастрычніка — войскі польскія захапілі Менск, але мусілі былі адступіць на прынятаю ў Рызе дэмаркацыйнаю лінію
- 21 лістапада — разгортваецца Слуцкі збройны чын. У гэты дзень Рада Случчыны выдае дэклярацыю, у якой заклікае сялянства «на барацьбу за незалежную Беларусь у яе этнаграфічных межах»
- 26 лістапада — пад Слуцкам пачаліся баі паміж беларускімі і савецкімі войскамі
Нараджэньні
рэдагаваць- 2 студзеня — Айзэк Азімаў, амэрыканскі пісьменьнік-фантаст
- 5 красавіка — Барэнд Бісьгёвэль, нідэрляндзкі палітычны й дзяржаўны дзяяч
- 15 красавіка — Мікола Ракітны, беларускі празаік
- 18 траўня — Ян Павал II, рымскі папа
- 18 жніўня — Леў Мільчын, савецкі мультыплікатар родам зь Беларусі
- 22 жніўня — Рэй Брэдбэры, амэрыканскі пісьменьнік-фантаст
- 30 жніўня — Леанід Шварцман, савецкі і расейскі рэжысэр-мультыплікатар і мастак мультыплікацыйнага кіно
- 15 кастрычніка — Марыё П’юза, амэрыканскі пісьменьнік італьянскага паходжаньня, аўтар раману "Хросны бацька"
- 23 кастрычніка — Джані Радары, італьянскі дзіцячы пісьменьнік і журналіст
- 12 лістапада — Андрэй Макаёнак, беларускі драматург
Сьмерці
рэдагаваць- 28 ліпеня — Алесь Гарун, беларускі літаратар