Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі

сакавік
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    
2023 год
Усе дні
29 сакавіка ў гісторыі
Альбэрт-хол

29 сакавіка:

  • 1638 — заснаваньне Новае Швэцыі на беразе ракі Дэлавэр
  • 1792кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Угор’ю (Браслаўскі павет) Магдэбурскае права і герб; пазьней па скасаваньні самакіраваньня ўладамі Расейскае імпэрыі места спыніла сваё існаваньне
  • 1795 — нямецкі кампазытар Людвіг ван Бэтговэн упершыню даў канцэрт у Вене
  • 1798 — французы абвясьцілі ўтварэньне Гельвэтычнае рэспублікі на тэрыторыі Швайцарыі
  • 1807 — нямецкі астраном Генрых Вільгельм Ольбэрс адкрыў найяскравейшы з астэроідаўВэсту
  • 1867 — у Ангельшчыне прынялі Паўночнаамэрыканскі акт пра стварэньне Канады
  • 1871 — каралева Вялікабрытаніі Вікторыя адкрыла Альбэрт-хол (на выяве), найбольш прэстыжную канцэртавую залю краіны
  • 1973 — завяршыўся вывад амэрыканскіх войскаў з Паўднёвага Віетнаму
  • 1996 — у Беларусі прайшла сэрыя акцыяў супраць інтэграцыі з Расеяй, у Менску адбылося пікетаваньне расейскае амбасады
  • 2004Баўгарыя, Латвія, Летува, Румынія, Славаччына, Славенія і Эстонія ўступілі ў НАТА