Людвіг ван Бэтговэн
Лю́двіг ван Бэтго́вэн (па-нямецку: Ludwig van Beethoven; хрышчоны 17 сьнежня 1770, Бон, Сьвятая Рымская імпэрыя — 26 сакавіка 1827, Вена, Аўстрыйская імпэрыя) — нямецкі кампазытар і слынны піяніст. Ягоная творчасьць прыпала на пэрыяд пераходу ад клясыцызму да рамантызму ў клясычнай музыцы Захаду, па сёньняшні дзень ён застаецца адным з самых вядомых і ўплывовых кампазытараў.
Людвіг ван Бэтговэн | |
Ludwig van Beethoven | |
![]() | |
Дата нараджэньня | мерк. 16 сьнежня 1770[1][2][3][4][5][6] |
---|---|
Месца нараджэньня | Бон (Нямеччына) |
Дата сьмерці | 26 сакавіка 1827[7][8][1][9][2][3][10][4][11][12][6][13][13][14][15][16][17][18][19][20][21][22][23][24][25][16][26] (56 гадоў) |
Месца сьмерці | Вена |
Прычына сьмерці | цыроз печані[27] |
Месца пахаваньня | Венскія цэнтральныя могілкі |
Грамадзянства | Сьвятая Рымская імпэрыя |
Прафэсія | кампазытар, піяніст |
Жанры | клясычная музыка, сымфонія, твор для струннага квартэту, саната для фартэпіяна, саната для скрыпкі, струннае трыё і опэра |
Інструмэнты | фартэпіяна |
Бацька | Johann van Beethoven[d] |
Маці | Maria Magdalena van Beethoven[d] |
Дзеці | |
Узнагароды | |
Подпіс | ![]() |
Бэтговэн раскрыў свае музычныя таленты яшчэ ў раньнім узросьце. Людвіг навучаўся ў свайго бацькі Ёгана ван Бэтговэна і кампазытара Крыстыяна Готлёба Нээфэ. Ва ўзросьце 21 году Бэтговэн пераехаў у Вену, дзе навучаўся ў Ёзэфа Гайдна і набыў рэпутацыю піяніста-віртуоза. Пасьля жыў у Вене да сваёй сьмерці. У апошнія гады 1820-х ягоны слых пачаў пагаршацца, і ў апошняе дзесяцігодзьдзе свайго жыцьця ён быў амаль цалкам глухім. У 1811 годзе ён адмовіўся ад выступаў у грамадзкіх месцах, але працягваў складаць кампазыцыі. Многія зь ягоных самых шанаваных працаў прыпадаюць на апошнія 15 гадоў ягонага жыцьця.
БіяграфіяРэдагаваць
Нарадзіўся ў сям’і флямандзкага паходжаньня ў Боне. Зь сямі дзяцей выжылі толькі трое, сярод якіх быў Людвіг і два ягоныя малодшыя браты. Ён быў другім дзіцём у сям’і. Дзед Бэтговэна быў кіраўніком бонскай капэлы, бацька — прыдворным сьпеваком. Бэтговэн рана навучыўся іграць на клявэсыне, аргане, скрыпцы, альце, і на флейце. З 1781 году заняткамі Бэтговэна кіраваў кампазытар, арганіст і выдатны эстэтык Крыстыян Готлёб Нээфэ, які пазнаёміў яго з творамі Гэндэля. Ён жа дапамог свайму вучню апублікаваць першае сачыненьне — варыяцыі для клявішных інструмэнтаў. У 1787 годзе Бэтговэн упершыню завітаў у Вену. Ён зьбіраўся вучыцца ў Моцарта. Дакладна не вядома, ці сустрэліся тады клясыкі. Рэзкае пагаршэньне здароўя маці прымусіла яго тэрмінова вярнуцца ў Бон, пасьля ўсяго каля двух тыдняў у Вене. 17 ліпеня таго ж году яна памерла ад сухотаў.
Бацька Бэтговэна трапіў у залежнасьць ад алькаголю, і Людвігу прыйшлося апекаваць сваіх малодшых братоў. Хутка Бэтговэн стаў канцэртмайстрам прыдворнага тэатру і памагатым арганіста капэлы. У 1789 годзе ён слухаў лекцыі па філязофіі ў Бонскім унівэрсытэце. У 1792 годзе пераехаў у Вену, дзе пэўны час вучыўся ў Ёзэфа Гайдна і паступова пачаў набываць славу віртуознага піяніста. Дадатковыя ўрокі ён браў у Антоніё Сальеры. У гэты ж час паступова пачаў пагаршацца ягоны слых. Але гэта не перашкаджала яму сачыняць шэдэўры, дырыґаваць аркестрам і выступаць самому нават пасьля таго, як ён цалкам аглух.
Погляды Бэтговэна на зьявы палітычнага і сацыяльнага жыцьця адрозьніваліся ваяўнічым дэмакратызмам і свабодалюбствам. У фармаваньні рэспубліканскіх перакананьняў кампазытара велізарную ролю адыгралі рэвалюцыйныя падзеі ў Францыі ў 1789 годзе і антыфэўдальны рух у Рэйнскай вобласьці. Захапленьне Бэтговэна музыкай рэвалюцыйнай Францыі пакінула значны сьлед у ягонай творчасьці.
ЛітаратураРэдагаваць
- Бетховен. Мейербер. Глинка. Даргомыжский. Серов : Биографические повествования. — Челябинск: Урал LTD, 1998. — 520 с. — ISBN 5-88294-082-6
- Махотин, С. Бетховен. — Белый город: Паламед, 2004. — 64 с. — ISBN 5-7793-0728-8
- Morris, E. Beethoven: The Universal Composer. — New York: Atlas Books / HarperCollins, 2005. — ISBN 0-06-075974-7
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б Беетговенъ // Энциклопедический лексикон — СПб.: 1836. — Т. 5. — С. 161–162.
- ^ а б Бетховен, Людвиг, Բեթհովեն, Լյուդվիգ // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. IIIа. — С. 643–644.
- ^ а б Ludwig van Beethoven — 2010.
- ^ а б Internet Broadway Database — 2000.
- ^ Wired / N. Thompson — Condé Nast, 1993. — ISSN 1059-1028; 1078-3148
- ^ а б International Music Score Library Project — 2006.
- ^ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118508288 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
- ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ v. Dommer Beethoven, Ludwig van // Allgemeine Deutsche Biographie — L: 1875. — Т. 2. — S. 251–268.
- ^ RKDartists
- ^ https://books.google.ca/books?id=YRc4AAAAQBAJ&pg=PT203
- ^ https://books.google.ca/books?id=v0597Beh43EC&pg=PA363
- ^ а б Find a Grave — 1995.
- ^ Itaú Cultural Энцыкляпэдыя Ітау Культурал — São Paulo: Itaú Cultural, 1987. — ISBN 978-85-7979-060-7
- ^ Discogs — 2000.
- ^ а б Babelio — 2007.
- ^ filmportal.de — 2005.
- ^ KNAW Past Members
- ^ SG C. Ludwig van Beethoven (1770-1827), German composer. // Allergy and Asthma Proceedings — Providence: OceanSide, 1996. — Vol. 17, Iss. 4. — P. 226–228. — ISSN 1088-5412; 1539-6304
- ^ Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ Dr. Constant v. Wurzbach Beethoven, Ludwig van // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 1. — S. 224.
- ^ Český hudební slovník osob a institucí
- ^ Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia Catalana, 1968.
- ^ GeneaStar
- ^ Roglo — 1997. — 8261991 экз.
- ^ Архіў гістарычных запісаў — 1808.
- ^ Beethoven, Ludwig van — OUP, 2001.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Людвіг ван Бэтговэн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Бетховен Людвіг ван // Культуралогія. Энцыкл. — Менск, 2003.