Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/24 сакавіка

Прысяга Т. Касьцюшкі ў Кракаве
Прысяга Т. Касьцюшкі ў Кракаве

24 сакавіка: Сусьветны дзень барацьбы супраць сухотаў

  • 1603Такугава Іеясу зрабіўся першым сёгунам Японіі
  • 1623кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Рославу Магдэбурскае права і герб
  • 1794Тадэвуш Касьцюшка прысягнуў на вернасьць вызвольнаму паўстаньню і абвясьціў, што будзе змагацца за непарушнасьць межаў Рэчы Паспалітае, усталяваньне ўлады народу і ўсеагульную свабоду (на выяве)
  • 1882 — нямецкі лекар Робэрт Кох абвясьціў адкрыцьцё бактэрыі сухотаў
  • 1919 — у Гомелі распачалося антыбальшавіцкае паўстаньне
  • 1994 — усталяваньне памятнай дошкі Кастусю Каліноўскаму ў Вільні
  • 1999Косаўскі канфлікт: пачаліся бомбавыя ўдары НАТА па Югаславіі
  • 2006 — улады Беларусі ліквідавалі намётавае мястэчка пратэстоўцаў супраць фармату правядзеньня і вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў