27 сакавіка
дата
← сакавік → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |
2024 год Усе дні |
27 сакавіка́ — 87-ы дзень году (86-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 280 дзён.
Падзеі
рэдагаваць- 1512 — гішпанскі дасьледчык Хуан Пансэ дэ Леон адкрыў Флорыду
- 1836 — у штаце Агаё адкрыты першы храм мармонаў
- 1855 — у ЗША запатэнтаваная газа
- 1860 — жыхар Нью-Ёрку М. Л. Бірн запатэнтаваў штопар
- 1878 — расейскі селянін Бліноў падаў заяўку на атрыманьне патэнта на вынайдзены ім «вагон з рэйкамі, якія не сканчаюцца» (першы ў сьвеце гусенічны трактар])
- 1893 — пачала працу першая ў сьвеце тэлефонная кампанія «Аляксандар Бэл»
- 1928 — у Галяндыі выпушчана першая ў сьвеце паштовая марка на футбольную тэму
- 1952 — за пропускі заняткаў з Уральскага політэхнічнага інстытуту выключаны студэнт Барыс Ельцын
- 1961 — міжнародны дзень тэатру зацьверджаны IX кангрэсам Міжнароднага інстытуту тэатру (МІТ)
- 1977 — найбуйнейшая паводле колькасьці ахвяр авіякатастрофа ў гісторыі (катастрофа ў аэрапорце Лос-Радэос). Загінулі 583 чалавекі
- 1978 — пасьля пазбаўленьня савецкага грамадзянства Мсьціслаў Растраповіч выключаны з Саюзу кампазытараў СССР
- 1990 — у Лёндане на Бэйкер-стрыт, 221, адкрыўся музэй Шэрлака Голмза
- 1991 —заснаваная тэатральная ўзнагарода «Крыштальная Паўлінка»
- 1998 — у штаце Індыяна (ЗША) заўважана некалькі групаў НЛА
- 2024 — Шклоў стаў першым горадам у Беларусі, які цалкам перавёў грамадзкі транспарт на электрацягу
Нараджэньні
рэдагаваць- 1785 — Люі XVII, кароль Францыі
- 1845 — Вільгельм Конрад Рэнтген, нямецкі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі
- 1851 — Аляксей Сапуноў, беларускі гісторык, археограф, краязнавец, дасьледнік помнікаў старажытнай культуры
- 1863 — Генры Ройс, амэрыканскі прамысловец, сэр, заснавальнік кампаніі «Ролс Ройс»
- 1868 — Паці Сьміт Хіл, амэрыканскі дзіцячы пэдагог, якая напісала разам са старэйшай сястрой Мілдрэд вядомую амэрыканскую песеньку «Happy Birthday to You»
- 1871 — Генрых Ман, нямецкі пісьменьнік
- 1883 — Марыя Ундэр, эстонская паэтка, перакладніца
- 1886 — Сяргей Кіраў, савецкі партыйны дзяяч
- 1886 — Людвіг Міс ван дэр Раэ, нямецкі і амэрыканскі архітэктар
- 1891 — Клаўдзі Дуж-Душэўскі, беларускі архітэктар і палітычны дзяяч, распрацаваў эскіз сьцяга БНР
- 1901 — Кенэт Сьлесар, аўстралійскі паэт
- 1902 — Іраклі Таідзэ, графік, аўтар пляката «Родина-Мать зовёт!»
- 1906 — Лідзія Мухарынская, беларуская музыказнаўца фальклярыстка
- 1907 — Роман Дымітар Канстанты Шуйскі, польскі дыплямат
- 1909 — Валеры Маракоў, беларускі паэт, перакладчык
- 1924 — Сара Воан, афраамэрыканская джазавая сьпявачка, адна з найбольш выбітных у XX ст.
- 1927 — Мсьціслаў Растраповіч, віялянчэліст, дырыжэр, народны артыст СССР
- 1941 — Іван Гашпаравіч, прэзыдэнт Славаччыны
- 1944 — Мігель Энрыкес, чылійскі рэвалюцыянэр
- 1947 — Аляксандар Віктарэнка, савецкі касманаўт
- 1949 — Дубраўка Угрэшыч, вядомая харвацкая пісьменьніца
- 1950 — Тоні Бэнкс, ангельскі рок-музыка, клявішнік гурта Genesis
- 1952 — Марыя Шнайдэр, француская кінаакторка («Апошняе танга ў Парыжы», «Калігула»)
- 1963 — Квэнцін Тарантына, актор, сцэнарыст, рэжысэр і прадусар («Шалёныя сабакі», «Крымінальнае чытво», «Ад заходу да ўсходу», «Забіць Біла»)
- 1970 — Мэрая Кэры, амэрыканская сьпявачка
- 1970 — Элізабэт Мітчэл, амэрыканская акторка
- 1971 — Дэйвід Култгард, шатляндзкі гоншчык Формулы-1
- 1972 — Джымі Флёйд Гасэльбайнк, былы нідэрляндзкі футбаліст
- 1972 — Аляксандар Капранас, вакаліст гурта Franz Ferdinand
- 1974 — Гаіска Мэнд’ета, басконскі футбаліст («Валенсія», «Ляцыё», «Барсэлёна», «Мідлзбра»)
- 1975 — Стэйсі «Фэрджы» Фэрг’юсан, амэрыканская поп/R&B сьпявачка, удзельніца гурта The Black Eyed Peas
- 1977 — Віялета Блю, амэрыканская порна-зорка
- 1985 — Надзея Скардзіна, беларуская біятляністка
Сьмерці
рэдагаваць- 1923 — Джэймз Дэвар, ангельскі вынаходнік першых тэрмасаў
- 1945 — Вінсэнт Бэндыкс, амэрыканскі вынаходнік аўтамабільнага стартэра
- 1968 — Юры Гагарын, касманаўт (загінуў у авіякатастрофе)
- 1968 — Уладзімер Сярогін, лётчык-выпрабавальнік, загінуў разам зь Юрыем Гагарыным
- 1979 — Рыгор Крушына, беларускі паэт
- 1995 — Маргіта Фігулі, славацкая літаратарка і перакладніца
- 2002 — Білі Ўайлдэр, амэрыканскі кінарэжысэр, уладальнік чатырох «Оскараў» («У джазе толькі дзеўчыны», «Сабрына», «Кватэра»)
- 2006 — Станіслаў Лем, польскі пісьменьнік-фантаст і філёзаф
Сьвяты
рэдагаваць- Міжнародны дзень тэатру
- Ангола — Дзень Перамогі
- Бэльгія — Сьвята франкамоўнай культурнай супольнасьці
- М’янма — Дзень арміі (Дзень узброеных сілаў)