Мюнхэн
Мю́нхэн (па-нямецку: München) — сталіца і адначасова найбуйнейшы горад адной зь нямецкіх фэдэральных зямель — Баварыі. Гэта трэці паводле велічыні горад Нямеччыны пасьля Бэрліну і Гамбургу і адзіннацаты горад Эўрапейскага Зьвязу на 2020 год. У аглямэрыцыі налічваецца каля 6 млн жыхароў[5]. Мюнхэн месьціцца на беразе ракі Ізару, які ёсьць прытокам Дунаю, на поўнач ад Баварскіх Альпаў і ёсьць цэнтрам баварскага адміністрацыйнага рэгіёну Верхняя Баварыя, пры гэтым зьяўляючыся самым густанаселеным муніцыпалітэтам краіны. Горад ёсьць другім паводле велічыні ў рэгіёне баварскага дыялекту пасьля Вены.
Мюнхэн | |||||
ням. München | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1158[1] | ||||
Краіна: | Нямеччына | ||||
Зямля: | Баварыя | ||||
Кіраўнік: | Дытэр Райтэр[d] | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 519 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Тэлефонны код: | 089 | ||||
Паштовы індэкс: | 80331–81929, 85540 | ||||
Нумарны знак: | M, MUC | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°8′15″ пн. ш. 11°34′30″ у. д. / 48.1375° пн. ш. 11.575° у. д.Каардынаты: 48°8′15″ пн. ш. 11°34′30″ у. д. / 48.1375° пн. ш. 11.575° у. д. | ||||
Мюнхэн | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.muenchen.de/ |
Пасьля таго, як у 1806 годзе Баварыя стала сувэрэнным каралеўствам, Мюнхэн стаў буйным эўрапейскім цэнтрам мастацтва, архітэктуры, культуры і навукі. Горад моцна бамбаваўся за часам Другой сусьветнай вайны, але аднавіў большую частку свайго традыцыйнага гарадзкога пэйзажу. Па сканчэньні пасьляваеннай амэрыканскай акупацыі ў 1949 годзе ў гады гэтак званага эканамічнага цуду, Мюнхэн зьведаў вялікі рост насельніцтва і падвышэньне эканамічнай магутнасьці. Мюнхэн ладзіў летнія Алімпійскія гульні 1972 году і быў адным з гарадоў, якія прымалі матчы чэмпіянату сьвету па футболе 1974 і 2006 гадоў. Сёньня Мюнхэн ёсьць сусьветным цэнтрам мастацтва, навукі, тэхналёгіяў, фінансаў, выдавецкай справы, культуры, інавацыяў, адукацыі, бізнэсу і турызму і мае вельмі высокі ўзровень і якасьць жыцьця, займаючы першае месца ў Нямеччыне і трэцяе ў сьвеце ў адпаведнасьці з дасьледаваньнем 2018 году[6]. Адзін з найважнейшых эканамічных, транспартных і культурных цэнтраў сучаснай Нямеччыны.
Гісторыя
рэдагавацьСтаражытная рымская дарога Вія Юлія, якая злучала Аўгсбург і Зальцбург, перасякала раку Ізар на поўдзень ад сучаснага Мюнхэна, у гарадах Баербрун і Гаўтынг. На паўночны ўсход ад гарадзкога цэнтру былі знойдзеныя рэшткі рымскага паселішча. У VI стагодзьдзі і далей розныя этнічныя групы, як то бавары, пачалі засяляць рэгіён. У першы вядомы каталіцкі касьцёл у навакольлі быў пабудаваны каля 815 году ў Фрэтманінгу.
Узьнікненьне сучаснага Мюнхэна ёсьць вынікам барацьбы за ўладу паміж вайсковымі начальнікам і ўплывовым каталіцкім біскупам. Генрых Леў, герцаг Саксоніі і герцаг Баварыі, быў адным з самых магутных германскіх князёў свайго часу. Ён кіраваў велізарнымі тэрыторыямі Сьвятой Рымскай імпэрыі ад Паўночнага і Балтыйскага мораў да Альпаў. Генрых жадаў пашырыць сваю ўладу ў Баварыі, узяўшы пад кантроль прыбытковы гандаль сольлю, які на той час кантралявала каталіцкая царква ў Фрайзынгу. Яшчэ, як лічыцца, у X стагодзьдзі манахі-бэнэдыктанцы пабудавалі мост і мытню на рацэ Ізар, хутчэй за ўсё, у межах сучаснага гораду Обэрфёрынг. За пераход праз мост царква спаганяла сплату, такім чынам абкладаючы грашымі гандаль сольлю паміж Аўгсбургам і Зальцбургам, які існаваў яшчэ з часоў Рымскай імпэрыі.
Генрых спрабаваў узяць пад кантроль гэты мост і ягоны прыбытак для сябе, таму ён зьнішчыў мост і мытню ў 1156 годзе. Затым ён пабудаваў новы мост, мытню і рынак бліжэй да свайго дому ўніз па рацэ, у межах сучаснага Мюнхэну. Новы платны мост, хутчэй за ўсё, перасякаў Ізар, дзе зараз месьціцца Музэўмінзэль і сучасны Людвігсбруке. Біскуп Ота выказаў пратэст свайму пляменьніку, імпэратару Фрыдрыху Барбаросе. Аднак 14 чэрвеня 1158 году ў Аўгсбургу канфлікт быў вырашаны на карысьць герцага Генрыха. Аўгсбурскі суд у сваім выраку згадаў Мюнхэн, таму менавіта гэты дзень лічыцца афіцыйным днём заснаваньня места. Не зважаючы на тое, што біскуп Ота страціў свой мост, судзьдзі загадалі герцагу Генрыху выплачваць трэцюю частку свайго прыбытку біскупу ў Фрайзынгу ў якасьці кампэнсацыі[7][8]. Тым ня менш, археалягічныя раскопкі на пляцу Марыенгоф напярэдадні пашырэньня мэтрапалітэну ў 2012 годзе выявілі ламачыны суднiнаў XI стагодзьдзя, якія яшчэ раз даказваюць, што паселішча Мюнхэна ёсьць старэйшым за Аўгсбурскі арбітраж 1158 году[9]. Старая царква Сьвятога Пятра недалёка ад Марыенпляцу таксама, як лічыцца, была пабудаваная раней за дату афіцыйнага заснаваньня гораду.
У 1175 годзе Мюнхэн атрымаў статус гораду і фартыфікацыйнае ўмацаваньне. У 1180 годзе Генрых трапіў у няміласьць імпэратару Фрыдрыху Барбаросе, што прывяло да выгнаньня герцагу з гораду. Новым герацам стаў Ота I Вітэльсбах, а Мюнхэн быў перададзены ў кіраваньне біскупу Фрайзынгу. У 1240 годзе горад трапіў ва ўладу Ота II Вітэльсбаху, а ў 1255 годзе, калі герцагства Баварыя было падзеленае на дзьве часткі, Мюнхэн стаў герцагскай рэзыдэнцыяй Верхняй Баварыі. Герцаг Людовік IV, ураджэнец Мюнхэна, быў абраны нямецкім каралём у 1314 годзе і каранаваны як імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі ў 1328 годзе. Ён умацаваў горад, надаўшы Мюнхэну манаполію на соль, тым самым забясьпечыўшы яму дадатковы прыбытак. 13 лютага 1327 году ў Мюнхэне адбыўся вялікі пажар, які доўжыўся два дні і зьнішчыў каля траціны места[10]. У 1349 годзе пошасьць чумы амаль спустошыла Мюнхэн і Баварыю[11]. У XV стагодзьдзі ў Мюнхэне адбылося адраджэньне гатычнага мастацтва, то бок старая ратуша была павялічаная, а ў 1488 годзе ўсяго за дваццаць гадоў у гатычным стыле была пабудаваная гарадзкая катэдра Фраўэнкірхэ.
У 1506 годзе паводле вынікаў вайны супраць герцагства Ляндсхуту Баварыя была зноў аб’яднаная, а Мюнхэн стаў ейнай сталіцай. У XVI стагодзьдзі горад стаў цэнтрам нямецкай контрарэфармацыі, а таксама рэнэсанснага мастацтва. Каталіцкая ліга была заснаваная ў Мюнхэне ў 1609 годзе. У 1623 годзе, падчас Трыццацігадовай вайны, Мюнхэн стаў курфюрствам, калі Максімілян I, герцаг Баварыі атрымаў пасаду курфюрста, але ў 1632 годзе горад быў акупаваны швэдзкім каралём Густавам II Адольфам. У 1634 і 1635 гадах горад зьведаў пошасьць бубоннай чумы, ад якой памерла каля адной траціны насельніцтва. Пад рэгенцтвам баварскіх курфюрстаў Мюнхэн быў важным цэнтрам жыцьця, але таксама пацярпеў ад акупацыі Габсбургаў у 1704 і 1742 гадах.
Па складаньні зьвязу з напалеонаўскай Францыяй горад стаў сталіцай новага каралеўства Баварыі ў 1806 годзе, а курфюрст Максімілян Ёзэф стаў ягоным першым каралём. Таксама ў горадзе месьціўся дзяржаўны парлямэнт. У першай палове XIX стагодзьдзя старыя ўмацаваныя гарадзкія сьцены былі ў асноўным разбураныя праз павелічэньне колькасьці насельніцтва[12], бо горад хутка рос. Штогадовы фэстываль піва ў Мюнхэне, вядомы як Актобэрфэст, бярэ свой пачатак з каралеўскага вясельля ў кастрычніку 1810 году. У 1826 годзе Ляндсхуцкі ўнівэрсытэт быў перанесены ў Мюнхэн. Многія з найлепшых сучасных будынкаў гораду належаць да гэтага пэрыяду, яны былі збудаваныя пры першых трох баварскіх каралях. Асабліва клапаціўся пра мастацтва Людвіг I, які заахвочваў да пераезду ў горад шматлікіх мастакоў і ўмацоўваў архітэктурную сутнасьць гораду, будуючы велічныя бульвары і будынкі. Першы чыгуначны вакзал Мюнхэна быў пабудаваны ў 1839 годзе, а чыгуначная лінія ішла на захад да Аўгсбургу. Да 1849 году быў пабудаваны новы цэнтральны чыгуначны вакзал Мюнхэна, зь лініяй, якая злучала горад зь Ляндсхутам і Рэгенсбургам на поўначы[13].
З пачаткам Першай сусьветнай вайны ў 1914 годзе жыцьцё ў Мюнхэне сталася вельмі цяжкім, паколькі блякада Нямеччыны прывяла да недахопу харчаваньня і паліва. Падчас налётаў францускай авіяцыі ў 1916 годзе на Мюнхэн былі скінутыя тры бомбы. У сакавіку 1916 году тры асобныя кампаніі па вытворчасьці авіяцыйных рухавікоў і аўтамабіляў аб’ядналіся, сфармаваўшы такім чынам кампанію Bayerische Motoren Werke (BMW) з штаб-кватэраў у Мюнхэне[14]. Па Першай сусьветнай вайне горад апынуўся ў цэнтры значных палітычных хваляваньняў. У лістападзе 1918 году, напярэдадні нямецкай рэвалюцыі, Людвіг III зь сям’ёй уцёк з гораду. Пасьля забойства першага рэспубліканскага прэм’ер-міністра Баварыі Курта Эйснэра ў лютым 1919 года графам Антонам фон Арка аўф Валей была абвешчаная Баварская Савецкая Рэспубліка. Калі камуністы прыйшлі да ўлады, Уладзімер Ленін, які некалькі гадоў да таго жыў у Мюнхэне, адправіў віншавальную тэлеграму, але 3 траўня 1919 году падразьдзяленьні фрайкору ліквідавалі савецкую рэспубліку. У той час як рэспубліканскі ўрад быў адноўлены, Мюнхэн стаў асяродкам экстрэмісцкай палітыкі, на чале якой сярод іншых стаў Адольф Гітлер і нацыянал-сацыялісты.
Насельніцтва
рэдагавацьУсяго з 24 тысяч жыхароў у 1700 годзе насельніцтва гораду падвойвалася прыкладна кожныя 30 гадоў, то бок у 1852 годзе налічвалася ўжо 100 тысяч мюнхэнцаў, у 1883 годзе іхняя колькасьць дасягнула 250 тысяч чалавек, а ў 1901 годзе ў Мюнхэне жыло 500 тысяч жыхароў. З тых часоў Мюнхэн стаў трэцім паводле велічыні горадам Нямеччыны. У 1933 годзе ў месце налічвалася амаль 841 тысяча жыхароў, а ў 1957 годзе колькасьць насельніцтва перавысіла 1 мільён чалавек.
Беларусы ў Мюнхэне
рэдагавацьУжо ў пачатку ХХ стагодзьдзя у каталіцкім унівэрсытэце ў Мюнхэне вучыліся будучыя беларускія сьвятары, і ў 1940-х гадах тут быў створаны Беларускі камітэт[15]. Мюнхэн з канца 1940-х стаў цэнтрам беларускай прысутнасьці ў Нямеччыне. У горадзе выдавалася газэта «Бацькаўшчына», дзейнічала беларуская служба Радыё «Свабода» а таксама працаваў Інстытут вывучэньня СССР. Тут пахаваныя журналісты Леанід Карась, Уладзімер Цьвірка, Уладзімер Бортнік, Алесь Марговіч[16], сьвятар Уладзімер Салавей[17] а таксама Юры Сабалеўскі[18], Надзея Абрамава, Юліяна Вітан-Дубейкаўская, Барбара Вержбаловіч, Сымон Кандыбовіч, Ніканор Ляўковіч[19], Пётра Сыч і Павал Урбан.
Асобы
рэдагаваць- Карл Орф — нямецкі кампазытар XX стагодзьдзя
- Леапольд Баварскі — нямецкі вайсковы дзеяч, генэрал-фэльдмаршал Баварыі і Нямецкай імпэрыі
- Рыхард Штраўс — нямецкі кампазытар
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Burkhart M. Stadtgründung München: Brannte die Brücke? (ням.) / Hrsg.: Bayerischer Rundfunk — 2012.
- ^ https://www.destatis.de/DE/ZahlenFakten/LaenderRegionen/Regionales/Gemeindeverzeichnis/Administrativ/Aktuell/05Staedte.html
- ^ Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2018 (4. Quartal) — Статыстычны фэдэральны офіс.
- ^ Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2023 (ням.) — DESTATIS, 2024.
- ^ «The Munich Metropolitan Region». Europäische Metropolregion München e.V.
- ^ «Munich Named The Most Livable City In The World». Forbes.
- ^ Wolf-Armin Freiherr von Reitzenstein (2006). «München». Lexikon bayerischer Ortsnamen. Herkunft und Bedeutung. Oberbayern, Niederbayern, Oberpfalz, München: C. H. Beck. — С. 171. — ISBN 978-3-406-55206-9.
- ^ Deutsches Ortsnamenbuch. Hrsg. von Manfred Niemeyer. De Gruyter, Berlin/Boston 2012. — С. 420.
- ^ «Archaeological Showcase at the Münchner Stadtmuseum: Discoveries from the Marienhof excavations». Landesstelle für die nichtstaatlichen Museen in Bayern.
- ^ Bayerischer Architekten- und Ingenieurverein (Hrsg.): München und seine Bauten. BoD — Books on Demand, 2012. — С. 48—49.
- ^ «Wie die Pest die Münchner dahinraffte». Süddeutsche Zeitung.
- ^ Brigitte Huber: Mauern, Tore Bastionen. München und seine Befestigungen. Hrsg.: Historischer Verein von Oberbayern. Volk Verlag, München 2015. — ISBN 978-3-86222-182-0.
- ^ Bernhard Ücker: Die bayrische Eisenbahn 1835–1920. Süddeutscher Verlag, München. — ISBN 3-7991-6255-0.
- ^ Noakes, Andrew (2005). The Ultimate History of BMW. Bath, UK: Parragon Publishing. — ISBN 1-4054-5316-8.
- ^ Алег Гардзіенка «Беларускі Мюнхен»
- ^ Беларускія некропалі ў замежжы
- ^ Беларускія магілы ў Нямеччыне
- ^ slounik.org
- ^ НАШЫЯ МОГІЛКІ (Альбом)