Кобрынскі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Берасьцейскай вобласьці Беларусі

Ко́брынскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Берасьцейскай вобласьці Беларусі. Кобрыншчына мяжуе зь Бярозаўскім, Дарагічынскім, Жабінкаўскім, Камянецкім, Маларыцкім і Пружанскім раёнамі Берасьцейскай вобласьці, на поўдні Кобрынскі раён мяжуе з Валынскай вобласьцю Ўкраіны.

Кобрынскі раён
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Берасьцейская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Кобрынь
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1940
Кіраўнік Міхаіл Грышкевіч[d][1]
Насельніцтва (2018) 85 047[2]
Шчыльнасьць 41,7 чал./км²
Плошча 2039,79[3] км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 139 м[4]
Месцазнаходжаньне Кобрынскага раёну
Кобрынскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

У склад Кобрынскага раёну ўваходзяць 11 сельсаветаў: Астроміцкі, Батчынскі, Бухавіцкі, Гарадзецкі, Дзівінскі, Залескі, Кіселявецкі, Навасёлкаўскі, Павіцьцеўскі, Тэвельскі, Хідрынскі.

Гісторыя

рэдагаваць

Створаны 15 студзеня 1940 году. У сучасных межах з 25 сьнежня 1967 году.

Геаграфія

рэдагаваць

Рэкі: праз тэрыторыю раёну нясуць свае воды Мухавец, Трасьцяніца, Кобрынка.

Каналы: Дняпроўска-Бужанскі канал, Казацкі канал, канал Бона.

Азёры: Бамаўскае, Вярхі (Каташоўскае), Любань, Сьвінарэй.

На адлегласьці 10 кілямэтраў ад Кобрыня знаходзіцца возера Бамаўскае, якое ўзьнікла ў выніку будаўніцтва аўтамабільнай трасы Берасьце — Менск.

Населеныя пункты

рэдагаваць

У Кобрынскім раёне на сёньняшні час налічваецца 162 населеныя пункты. Адміністрацыйна Кобрынскі раён падзелены на 11 сельскіх саветаў.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 88 037 чал.[5] (перапіс); 2016 год — 85 436 чал.[6]; 2017 год — 85 322 чал.[7]; 2018 год — 85 047 чал.[2]

Транспарт

рэдагаваць

Праз Кобрынскі раён праходзіць нафтапровад «Дружба», 3 ніткі газапроваду, дзьве лініі Беларускай чыгункі — з захаду на ўсход і з поўначы на ўсход. Тут таксама ляжаць аўтамабільныя дарогі Менскага, Пінскага, Ковельскага, Гарадзенскага, Берасьцейскага кірункаў. Па Дняпроўска-Бужанскім канале ажыцьцяўляецца судаходзтва. Для пасажырскіх перавозак ў горадзе Кобрынь задзейнічана 9 гарадзкіх аўтобусных маршрутаў. Праз Кобрынскі раён праходзіць Палеская чыгунка.

Інфармацыя для турыстаў

рэдагаваць
  • Каля вёскі Ляхчыцы ва ўрочышчы Княжая гара разьмешчана магіла, у якой па народным паданьні пахавана княгіня Вольга Раманаўна
  1. ^ http://kobrin.brest-region.gov.by/index.php?option=com_content&view=article&id=13534&Itemid=1004&lang=ru
  2. ^ а б Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  3. ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2012 г.)
  4. ^ GeoNames (анг.) — 2005.
  5. ^ Перепись населения — 2009. Брестская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  6. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  7. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць