Украінская грэка-каталіцкая царква

Украі́нская грэ́ка-каталі́цкая царква́ (УГКЦ) — адна з усходніх каталіцкіх Цэркваў, якая прытрымліваецца грэцкага (бізантыйскага) абраду, знаходзіцца ў поўнай еднасьці з Рымскім Апостальскім Пасадам ды прызнае ўладу і духоўны аўтарытэт Рымскага Архірэя. Яна — адна з чатырох традыцыйных ўкраінскіх Цэркваў — спадчыньніц Уладзімеравага хросту.

Украінская грэка-каталіцкая царква
укр. Українська греко-католицька церква
Абрэвіятура УГКЦ
Папярэднік Уніяцкая царква ў Рэчы Паспалітай
Дата ўтварэньня 15 кастрычніка 1596 (428 гадоў таму)
Юрыдычны статус рэлігійнае аб’яднаньне
Месцазнаходжаньне Кіеў
Сяброўства 3470 прыходаў (2019 г.)
Вярхоўны Архіэпіскап Кіева-Галіцкі Сьвятаслаў Шаўчук
Матчына кампанія Сусьветны патрыярхат Канстантынопалю

УГКЦ налічвае сёньня каля 6 млн вернікаў ва ўсіх рэгіёнах Украіны і на шасьці кантынентах. Зьяўляецца самай вялікай Усходняй Каталіцкай самаўпраўнай Царквой (Ecclesia sui juris). Мае статус вярхоўнага архібіскупства, у апошнія дзесяцігодзьдзі спрабуе дабіцца прызнаньня за сабою патрыяршага статусу. Зьверхнікам Царквы з 27 скавіка 2011 году зьяўляецца Вярхоўны архібіскуп Кіева-Галіцкі Ўладыка Сьвятаслаў Шаўчук. УГКЦ захоўвае бізантыйска-ўкраінскі абрад, гэта значыць літургічную, багаслоўскую, духоўную і прававую спадчыну кіеўскага хрысьціянства. Сёньня УГКЦ імкнецца таксама да аднаўленьня першапачатковай еднасьці Кіеўскай Царквы. У 2002 годзе Сынод біскупаў УГКЦ прыняў рашэньне пра перанос пасаду Першаярарха гэтай Царквы з Львова ў сталіцу Ўкраіны Кіеў, дзе цяпер заканчваеца ўзьвядзеньне Патрыяршага сабора.

УГКЦ цьвёрда і пасьлядоўна адстойвае права ўкраінскага народу на сваю незалежную дзяржаву і падтрымлівае станаўленьне ў ёй сталай грамадзянскай супольнасьці, рэалізуе вялікую колькасьць дабрачынных і грамадзкіх праектаў ва Ўкраіне і за яе межамі.

1-2 лютага 2023 г. у Львове-Брухавычах(uk) Сынод біскупаў УГКЦ пастанавіў, што з 1 верасьня 2023 г. Украінская грэка-каталіцкая царква ва Ўкраіне пераходзіць на новы стыль (новаюліянскі каляндар(be)) для нерухомых сьвятаў з захаваньня Пасхаліі, абвешчанай Вярхоўным Архіэпіскапам Сьвятаславам(uk) 6 лютага 2023.[1][2][3][4]

Назвы, якія выкарыстоўваюцца для вызначэньня УГКЦ

рэдагаваць

Існуе шэраг назваў, якія выкарыстоўваюцца для вызначэньня УГКЦ:

  • Уніяцкая Царква;
  • Украінская Каталіцкая Царква;
  • Украінская Каталіцкая Царква бізантыйскага абраду;
  • Кіеўская Каталіцкая Царква.

Назву Грэка-Каталіцкая Царква ўпершыню ўвяла ў Аўстра-Вугоршчыне імпэратрыца Марыя-Тэрэза ў 1774 годзе для таго, каб адрозьніць яе ад Рыма-Каталіцкай і Армянскай Каталіцкай Цэркваў.

Раней у афіцыйных царкоўных дакумэнтах для абазначэньня Грэка-Каталіцкай Царквы на тэрыторыі сучаснай Украіны, Беларусі і Польшчы ўжывалі тэрмін Ecclesia Ruthena unita.

З 1960 году ў афіцыйных дакумэнтах фігуруе таксама назва Ўкраінская Каталіцкая Царква ў дачыненьні да ўкраінскіх католікаў дыяспары і падпольнай у той час Грэка-Каталіцкай Царквы ў савецкай Украіне. У папскім статыстычным штогодніку Annuario Pontificio выкарыстоўваюць назву Ўкраінская Каталіцкая Царква бізантыйскага абраду. На Сынодзе Біскупаў УГКЦ (верасень 1999 г.) было прапанавана ўжываць яшчэ й назву Кіеўская Каталіцкая Царква, якая падкрэсьлівала б ідэнтычнасьць гэтай Царквы.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць