Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/кастрычнік

Бітва пад Гаўгамэлямі
Бітва пад Гаўгамэлямі

1 кастрычніка: Міжнародны дзень музыкі, Міжнародны дзень пажылых людзей

  • 331 да н. э. — у бітве пад Гаўгамэлямі (на выяве) Аляксандар Македонскі здабыў перамогу над Пэрсыдзкай імпэрыяй, па якой яна спыніла сваё існаваньне
  • 1817 — студэнты Віленскага ўнівэрсытэту заснавалі Таварыства філяматаў
  • 1918 — у Менску аднавіла сваю дзейнасьць каталіцкая духоўная сэмінарыя
  • 1921 — зь ініцыятывы таварыства «Бацькаўшчына» ўтварыўся Беларускі аддзел пры Міністэрстве асьветы Латвіі
  • 1946 — завяршыўся Нюрнбэрскі працэс
  • 1949 — абвяшчэньне Кітайскае Народнае Рэспублікі
  • 1964 — у Японіі пачаўся рух на першай хуткаснай чыгунцы
  • 1977 — бразыльскі футбаліст Пэле згуляў разьвітальны матч
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Песьня пра зубра
    Песьня пра зубра

    2 кастрычніка:

  • 1187крыжацкі валадар Ерусаліма Баліян Ібэлін перадаў Саладыну ключы ад места
  • 1413 — складаньне Гарадзельскае уніі
  • 1511вялікі князь Жыгімонт Стары надаў Рэчыцы частковае Магдэбурскае права
  • 1523 — выйшаў з друку зборнік Міколы Гусоўскага «Песьня пра зубра»
  • 1527Марбурскі дыспут паміж дзеячамі Рэфармацыі Мартынам Лютэрам і Ульрыхам Цьвінглі
  • 1928 — сьвяты Эскрыва дэ Балягер заснаваў Опус Дэі, міжнародную каталіцкую арганізацыю, якая навучае, што кожны можа быць сьвятым
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Аляксандар
    Аляксандар

    3 кастрычніка:

  • 1501 — абраньне вялікага князя літоўскага Аляксандра (на выяве) каралём польскім
  • 1918I Сусьветная вайна: з прычыны паразы ўласных войскаў цар Баўгарыі Фэрдынанд I адмовіўся ад стальца на карысьць свайго сына Барыса III
  • 1932 — выйшаў першы нумар «New York Times», набраны шрыфтам «Times New Roman»
  • 1935Бэніта Мусаліні выдаў загад аб уварваньні ў Этыёпію
  • 1942II Сусьветная вайна: прайшоў першы пасьпяховы запуск нямецкае ракеты «V-2»
  • 1990 — афіцыйнае злучэньне Ўсходняе і Заходняе Нямеччыны
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Жаночы марш на Вэрсаль
    Жаночы марш на Вэрсаль

    5 кастрычніка: Сусьветны дзень настаўнікаў

  • 610 — адбылася каранацыя Іраклія на імпэратара Бізантыі
  • 1614 — у Эўропу прыбыла першае пасольства зь Японіі на чале з «донам Фэліпэ»
  • 1655Трынаццацігадовая вайна: войскі Маскоўскае дзяржавы разрабавалі і спалілі Пінск разам з навакольнымі слабодамі
  • 1789 — абураныя высокімі цэнамі на дэфіцытны хлеб парыскія жанчыны пачалі марш на каралеўскі палац у Вэрсалі (на выяве)
  • 1793 — дэкрэтам Нацыянальнага Канвэнту ўводзіўся францускі рэспубліканскі каляндар
  • 1962 — выйшаў першы фільм з кінасэрыі пра Джэймза Бонда
  • 2000 — жыхары Югаславіі зрынулі рэжым Слабадана Мілошавіча
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Афіша фільму «Сьпявак Джазу»
    Афіша фільму «Сьпявак Джазу»

    6 кастрычніка:

  • 1600 — прэм’ера найстарэйшае зь вядомых у наш час опэры «Эўрыдыка» італьянскага кампазытара Джакапа Пэры
  • 1609Вайна Рэчы Паспалітай са Швэцыяй: адбылася бітва пад Гаўяй, у якой войскі Вялікага Княства Літоўскага пад камандаю гетмана вялікага Яна Караля Хадкевіча атрымалі перамогу над швэдамі
  • 1762кароль і вялікі князь Аўгуст Сас надаў Мядзелу Магдэбурскае права
  • 1788маршалкі Станіслаў Малахоўскі і Казімер Нестар Сапега распачалі працу Вялікага Сойму
  • 1889 — у Парыжы адкрылася кабарэ «Мулен Руж»
  • 1927 — у пракат выйшаў першы камэрцыйна пасьпяховы гукавы фільм «Сьпявак джазу» (на выяве)
  • 1939II Сусьветная вайна: капітулявала апошняя рэгулярная частка войска міжваеннае Польскае Рэспублікі — самастойная апэратыўная група «Палесьсе»
  • 1953 — з галоўнага канвэера Менскага трактарнага заводу сыйшоў першы сэрыйны трактар «Беларусь»
  • 1973вайна Суднага дня: Эгіпет і Сырыя напалі на Ізраіль
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Бітва пад Лепанта
    Бітва пад Лепанта

    7 кастрычніка:

  • 1571бітва пад Лепанта (на выяве), першая буйная перамога аб’яднаных войскаў хрысьціянскіх дзяржаваў над асманамі
  • 1600 — кароль Францыі Генрык IV ажаніўся з Марыяй Мэдычы
  • 1897 — у Вільні ўтварыўся габрэйскі працоўны зьвяз «Бунд»
  • 1920 — падпісаньне Сувалкаўскае дамовы паміж Польскай Рэспублікай і Летувой
  • 2001ЗША пры падтрымцы міжнароднае кааліцыі распачалі вайсковую апэрацыю ў Афганістане
  • 2002 — у Вільні аднавілася дзейнасьць Беларускага музэю імя Івана Луцкевіча
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Вялікі чыгаскі пажар
    Вялікі чыгаскі пажар

    8 кастрычніка:

  • 451 — у Халкідоне распачаўся IV Сусьветны царкоўны сабор
  • 1500вялікі князь Аляксандар надаў Браславу прывілей на Магдэбурскае права
  • 1586 — у Вільні ў друкарні Мамонічаў выйшла першая друкаваная граматыка царкоўнаславянскае мовы
  • 1660Трынаццацігадовая вайна: адбылася бітва на рацэ Бася, у якой войскі Рэчы Паспалітае спынілі наступ маскоўскіх захопнікаў і прымусілі іх адступаць да Смаленску
  • 1871Вялікі пажар зьнішчыў Чыкага (на выяве)
  • 1896 — першая публікацыя індэксу Доў-Джонса
  • 1917 — у Санкт-Пецярбургу выйшаў першы нумар газэты «Беларуская крыніца»
  • 1920 — бунт I літоўска-беларускае дывізіі пад камандаю Люцыяна Жалігоўскага супраць перадачы бальшавікамі Віленшчыны Летуве
  • 1967 — у Балівіі схапілі Чэ Гевару
  • 1970Аляксандар Салжаніцын абвешчаны ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры
  • 1980 — апошні канцэрт Боба Марлі
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Выданьне 1446 году старым і новым альфабэтамі
    Выданьне 1446 году старым і новым альфабэтамі

    9 кастрычніка: Сусьветны дзень пошты

  • 1446 — у Карэі замест герогліфаў увялі ўласны альфабэт — хангыль (на выяве)
  • 1708 (28 верасьня паводле Юліянскага календара) — Вялікая Паўночная вайна: адбылася бітва пад Лясной паміж расейскім і швэдзкім войскам.
  • 1789 — у Францыі забаранілі катаваньні
  • 1874 — утварыўся Сусьветны паштовы зьвяз
  • 1920I літоўска-беларуская дывізія генэрала Люцыяна Жалігоўскага заняла Вільню
  • 1980Чэслаў Мілаш атрымаў Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры
  • 2006Паўночная Карэя правяла выпрабаваньні ядзернае зброі
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Надмагільле Карла Мартэла
    Надмагільле Карла Мартэла

    10 кастрычніка: Сусьветны дзень псыхічнага здароўя

  • 732 — адбылася бітва Бітва пад Пуацье, у якой францкі гаспадар Карл Мартэл (на выяве) спыніў арабскую навалу
  • 1780 — на Малыя Антыльскія астравы наляцеў ураган Сан-Калікста, найсьмяротнейшы ў гісторыі
  • 1794Паўстаньне Т. Касьцюшкі: адбылася бітва пад Мацяёвіцамі, у якой расейскія карныя войскі разьбілі паўстанцаў і ўзялі ў палон цяжка параненага Тадэвуша Касьцюшку
  • 1930 — у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Народны звон»
  • 1938 — у лягернай лякарні памёр Адам Бабарэка, беларускі пісьменьнік
  • 1967 — уступіла ў сілу міжнародная «Дамова аб космасе»
  • 1975 — у Празароках паставілі помнік Ігнату Буйніцкаму, стваральніку беларускага прафэсійнага тэатру
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Мэры Роўз
    Мэры Роўз

    11 кастрычніка:

  • 1899 — распачалася II Ангельска-бурская вайна
  • 1918 — набыла сілу часовая канстытуцыя Беларускае Народнае Рэспублікі, якую прыняў Народны Сакратарыят Беларусі
  • 1919 — урачыстае адкрыцьцё адноўленага Віленскага ўнівэрсытэту
  • 1962 — у Ватыкане пачаўся адзіны ў XX ст. сусьветны сабор Каталіцкай Царквы
  • 1978 — на базе філіі Літаратурнага музэю Янкі Купалы ўтварыўся Купалаўскі мэмарыяльны запаведнік «Ляўкі»
  • 1982 — з дна Салента паднялі караку «Мэры Роўз» (на выяве), якая затанула за 450 гадоў да гэтага
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Статуя Хрыста Збаўцы
    Статуя Хрыста Збаўцы

    12 кастрычніка:

  • 1398 — падпісаньне Салінскае дамовы паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Тэўтонскім ордэнам
  • 1492 — адкрыцьцё Хрыстафорам Калюмбам вострава Сан-Сальвадор, якое лічыцца афіцыйнай датай «адкрыцьця Амэрыкі»
  • 1552 — войскі Маскоўскае дзяржавы ўзялі Казань
  • 1810 — сьвяткаваньне першага Актобэрфэсту
  • 1931 — урачыстае адкрыцьцё і асьвячэньне статуі Хрыста Збаўцы (на выяве) на ўзгорку Каркаваду ў Рыё-дэ-Жанэйра
  • 1960 — на Генэральнай Асамблеі ААН кіраўнік СССР Мікіта Хрушчоў зьняў з нагі чаравік і пачаў стукаць ім па трыбуне
  • 1991 — адбыўся ўстаноўчы зьезд Беларускага згуртаваньня вайскоўцаў
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Галяктыка Вір
    Галяктыка Вір

    13 кастрычніка:

  • 1307 — на загад караля Францыі Філіпа IV Прыгожага ў краіне прайшлі масавыя арышты тампліераў
  • 1773 — францускі астраном Шарль Мэсье адкрыў «вір» (на выяве) у сузор’і Ганчакі
  • 1881Грынвіч зацьвердзілі ў якасьці нулявога мэрыдыяну
  • 1923 — перанос сталіцы Турэччыны з Стамбулу ў Анкару
  • 1948 — улады СССР ухвалілі высяленьне радзінаў нацыянальна сьвядомых грамадзянаў
  • 1996 — у Кастамлотах (Падляшша) адбыліся ўрачыстасьці, прысьвечаныя ўгодкам Берасьцейскае уніі
  • 1999 — утварылася Віцебская дыяцэзія
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Люі Лепрэнс
    Люі Лепрэнс

    14 кастрычніка: Міжнародны дзень стандартызацыі

  • 1670 — францускі камэдыёграф Мальер паставіў у Шамборы п’есу «Мяшчанін у шляхецтве»
  • 1773 — утварылася Адукацыйная камісія
  • 1888 — францускі вынаходнік Люі Лепрэнс (на выяве) завяршыў здымкі першага плёнкавага фільму «Сцэна ў садзе Раўндхэй»
  • 1905 — заснаваньне Міжнароднае авіяцыйнае фэдэрацыі (ФАІ)
  • 1926 — выйшла з друку першая кніга ангельскага пісьменьніка Алана Мілна пра Віні-Пуха
  • 1939II Сусьветная вайна: нямецкая падводная лодка U-47 патапіла брытанскі лінкар HMS Royal Oak
  • 1964Леанід Брэжнеў заступіў на пасаду Першага сакратара ЦК КПСС
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Дырыжабль «Граф Цэпэлін»
    Дырыжабль «Граф Цэпэлін»

    15 кастрычніка:

  • 1432 — выйшаў Гарадзенскі прывілей, які ўраўнаваў у правах каталіцкіх і праваслаўных фэўдалаў
  • 1815Напалеона даставілі на востраў Сьвятая Гэлена ў Атлянтыцы
  • 1888Джэк Распаравач накіраваў у камітэт пільнасьці абуральны «ліст зь пекла»
  • 1916 — у Сьвіслачы адкрылася Беларуская настаўніцкая сэмінарыя
  • 1928 — дырыжабль «Граф Цэпэлін» (на выяве) перасёк Атлянтычны акіян і прызямліўся ў штаце Нью-Джэрзі
  • 1966 — у ЗША ўтварылася Партыя чорных пантэраў
  • 2003 — запуск першага кітайскага пілятуемага касьмічнага карабля — «Шэньчжоў-5»
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Капітан з Кёпэніка
    Капітан з Кёпэніка

    16 кастрычніка: Сусьветны дзень харчоў (ААН)

  • 1325 — дачка вялікага князя літоўскага Гедзіміна выйшла замуж за польскага каралевіча Казімера
  • 1794Паўстаньне Тадэвуша Касьцюшкі: Тамаш Ваўжэцкі прыняў прысягу найвышэйшага начальніка выступленьня
  • 1813 — больш за паўмільёны жаўнераў уступілі ў «Бітву народаў» пад Ляйпцыгам
  • 1906капітан з Кёпэніка (на выяве) падманам рэквізаваў мескую касу
  • 1934 — распачаўся «Вялікі марш» кітайскіх камуністаў
  • 1947 — за выступ супраць «лысенкаўшчыны» з пасады прэзыдэнта Акадэміі навук Беларусі звольнілі Антона Жэбрака
  • 2002 — у Эгіпце адкрылася Новая Александрыйская бібліятэка
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Рамуальд Траўгут
    Рамуальд Траўгут

    17 кастрычніка:

  • 1346 — у выніку паразы ў бітве пад Нэвілз-Крос кароль Шатляндыі Давід II трапіў у палон да ангельцаў
  • 1409 — у Берасьці на нарадзе кароль Ягайла і вялікі князь Вітаўт пастанавілі супольна выступіць супраць рыцараў Тэўтонскага ордэна
  • 1448II бітва на Косавым полі, у якой туркі разьбілі вугорскія войскі
  • 1863Нацыянальна-вызвольнае паўстаньне: Рамуальд Траўгут (на выяве) узначаліў выступленьне
  • 1924 — у Пінску адкрыўся Музэй Беларускага Палесься
  • 1990 — прэм’ера спэктаклю «Тутэйшыя» ў Купалаўскім тэатры
  • 1990 — афіцыйная дата ўзьнікненьня інтэрнэт-базы IMDb
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Царква Сьвятога Міколы
    Царква Сьвятога Міколы

    18 кастрычніка:

  • 1568вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Кнышыну (Падляшша) Магдэбурскае права і герб
  • 1596 — у царкве Сьв. Міколы (на выяве) каталікі і праваслаўныя склалі Берасьцейскую царкоўную унію
  • 1867Аляска перайшла ад Расейскае імпэрыі да ЗША
  • 1892 — увод у камэрцыйную эксплюатацыю першае телэфоннае лініі далёкага зьвязку (ЧыкагаНью-Ёрк)
  • 1905 — у Менску расейскія войскі і паліцыя расстралялі мітынг месьцічаў, вынікам чаго сталіся сотні загіблых і параненых
  • 1967 — савецкая касьмічная станцыя «Вэнэра-4» дасягнула месца прызначэньня
  • 1968 — на Алімпіядзе ў Мэхіка амэрыканскі лёгкаатлет Робэрт Біман зьдзейсьніў «скачок у XXI стагодзьдзе»
  • 1991парлямэнт Беларусі прыняў закон аб грамадзянстве
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Герб адзінае Гішпаніі
    Герб адзінае Гішпаніі

    19 кастрычніка:

  • 1453 — капітуляцыяй ангельцаў у Бардо завяршылася Стогадовая вайна
  • 1469шлюб Фэрдынанда Арагонскага і Ізабэлы Кастыльскае пазначыў узьнікненьне адзінае Гішпаніі (на выяве)
  • 1813 — разгром арміі Напалеона ў «Бітве народаў», што прывяло да вызваленьня Нямеччыны і Галяндыі
  • 1881 — улады Расейскае імпэрыі прынялі закон, скіраваны на пазбаўленьне дробнае шляхты колішняга Вялікага Княства Літоўскага іхнага стану
  • 1987найбольшае падзеньне індэксу Доў-Джонза за ўсю ягоную гісторыю
  • 1988 — утварэньне грамадзкага таварыства памяці ахвяраў сталінізму Мартыралёг Беларусі і аргкамітэту Беларускага Народнага Фронту
  • 1990 — выйшла грамата на арганізацыю ў Менску першае ў краіне адноўленае ўніяцкае парафіі
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Жыгімонт Стары
    Жыгімонт Стары

    20 кастрычніка:

  • 1506 — у Вільні Жыгімонта Старога (на выяве) абралі вялікім князем
  • 1655 — складаньне Кейданскае уніі паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Швэцыяй
  • 1818Вялікабрытанія і ЗША правялі амэрыканска-канадзкую граніцу 49-й паралельлю
  • 1827 — у хадзе вайны за незалежнасьць Грэцыі адбылася Наварынская бітва, у якой аб’яднаны эўрапейскі флёт разьбіў сілы Асманскае імпэрыі
  • 1920 — у Рызе ўтварыўся блёк беларускіх партыяў для барацьбы супраць савецкае і польскае акупацыі за незалежную і непадзельную Беларусь
  • 1955 — публікацыя кнігі Джона Толкіна «Вяртаньне караля», апошняе часткі «Валадара пярсьцёнкаў»
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Трафальгарская бітва
    Трафальгарская бітва

    21 кастрычніка:

  • 1520Фэрнан Магелан адкрыў праліў паміж Атлянтычным і Ціхім акіянамі
  • 1805бітва пад Трафальгарам (на выяве), у якой брытанскі флёт пад камандаю віцэ-адмірала Гарацыё Нэльсана атрымаў перамогу над аб’яднанымі сіламі Францыі і Гішпаніі
  • 1858 — прэм’ера апэрэты францускага кампазытара Жака Афэнбаха «Артэй у пекле», на якой упершыню выканалі канкан
  • 1917 — выйшаў першы нумар газэты «Беларуская крыніца»
  • 1944 — адбылася першая атака японскіх камікадзэ; яе аб’ектам быў аўстралійскі крэйсэр каля ўзьбярэжжа Філіпінскіх астравоў
  • 1945 — у Францыі жанчыны ўпершыню ўзялі ўдзел у галасаваньні
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Скачок Гарнэрна
    Скачок Гарнэрна

    22 кастрычніка:

  • 1613 — у выніку вялікага пажару згарэла большая частка старажытнага Наваградку
  • 1797 — францускі паветраплавец Андрэ-Жак Гарнэрн ажыцьцявіў першы ў гісторыі скачок з парашутам зь лятальнага апарату (на выяве)
  • 1919 — выйшаў дэкрэт Юзэфа Пілсудзкага аб дазволе фармаваць беларускія вайсковыя часткі і зацьверджаньні кіраўніцтва Беларускае Вайсковае Камісіі
  • 1937Сталінскія рэпрэсіі: савецкія карнікі расстралялі Фларыяна Ждановіча, беларускага актора і рэжысэра, а таксама Лукаша Калюгу, беларускага пісьменьніка
  • 1938 — амэрыканскі вынаходнік Чэстэр Карлсан атрымаў першую ксэракопію
  • 1962 — прэзыдэнт ЗША Джон Кенэдзі абвясьціў пра марскую і паветраную блякаду Кубы
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    iPod
    iPod

    23 кастрычніка:

  • 1086 — у бітве пад Залякай арабы нанесьлі паразу гішпанскім войскам і такім чынам прыпынілі Рэканкісту
  • 1501 — падпісаньне акту Мельніцкае уніі, які аднак праз шырокую апазыцыю ў Вялікім Княстве Літоўскім не набыў сілы
  • 1941Сталінскія рэпрэсіі: у савецкім канцэнтрацыйным лягеры забілі Васіля Шашалевіча, беларускага драматурга
  • 1942II Сусьветная вайна: у Эгіпце пачалася бітва паміж ангельскімі і нямецкімі войскамі пад Эль-Аламэйнам
  • 1956 — выбухнула Вугорская рэвалюцыя
  • 1992Акіхіта першым з імпэратараў Японіі наведаў Кітай
  • 2001 — амэрыканскі вынаходнік Стыў Джобс прэзэнтаваў партатыўны мэдыя-прайгравальнік iPod (на выяве)
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Штаб-кватэра ААН у Нью-Ёрку
    Штаб-кватэра ААН у Нью-Ёрку

    24 кастрычніка: Дзень Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў

  • 1795 — адбыўся трэці падзел Рэчы Паспалітай
  • 1851 — брытанскі астраном Ўільям Ласэр адкрыў спадарожнікі Ўрану Ўмбрыель і Арыель
  • 1929 — «Чорны чацьвер» і пачатак Вялікае дэпрэсіі ў ЗША
  • 1945 — набыў сілу Статут ААН
  • 1949 — закладка падмуркаў будынка штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку (на выяве)
  • 1999 — у Якушоўцы адбылося ўрачыстае адкрыцьцё памятнага крыжа ўдзельнікам нацыянальна-вызвольнага паўстаньня
  • 2000 — у Эгіпецкім музэі адшукалі адзіны захаваны аўтограф Клеапатры
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    бітва пад Азэнкурам
    бітва пад Азэнкурам

    25 кастрычніка: Дзень Канстытуцыі ў Летуве

  • 1415 — у часе Стогадовае вайны адбылася бітва пад Азэнкурам, у якой ангельцы разьбілі войскі Францыі (на выяве)
  • 1501вялікі князь Аляксандар выдаў Мельніцкі прывілей
  • 1944 — ля ўзьбярэжжа вострава Лейтэ адбыўся найбуйнейшы ў гісторыі марскі бой
  • 1946 — у Парыжы ўтварылася Беларуская грэка-каталіцкая місія на чале з рэктарам айцом Львом Гарошкам
  • 1992 — грамадзяне Летувы на рэфэрэндуме прынялі канстытуцыю краіны
  • 2010 — у Пінску на заводзе «Пінскдрэў» адбыўся выбух, у якім загінулі 14 чалавек
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Выгляд Вялікага бар’ернага рыфу з космасу
    Выгляд Вялікага бар’ернага рыфу з космасу

    26 кастрычніка:

  • 1768Барская канфэдэрацыя: расейскія войскі акупавалі Нясьвіж
  • 1909 — забойства Іта Хірабумі, першага прэм’ер-міністра Японіі
  • 1947 — савецкія карныя ворганы правялі найбольш масавую дэпартацыю жыхароў Заходняе Ўкраіны (каля 78 тысячаў чалавек)
  • 1962 — савецкі кіраўнік Мікіта Хрушчоў пагадзіўся на вяртаньне ў СССР караблёў, якія везьлі на Кубу ядзерную зброю
  • 1981Вялікі бар’ерны рыф (на выяве) улучылі ў Сьпіс Сусьветнае спадчыны ЮНЭСКО
  • 1987 — у Палачанах адбыўся I Вальны сойм беларускіх суполак
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Валян з нэйлёну
    Валян з нэйлёну

    27 кастрычніка:

  • 1567кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст выдаў «Лясную ўставу», першы дакумэнт падобнага кшталту на славянскай мове
  • 1658Трынаццацігадовая вайна: адбылася бітва пад Чавусамі паміж войскам казацкага палкоўніка Нячая, што перайшоў на бок Рэчы Паспалітае, і маскоўскімі захопнікамі
  • 1938 — француская кампаніі «DuPont» абвясьціла пра стварэньне новага сынтэтычнага матэрыялунэйлёну (на выяве)
  • 1939 — з дазволу Сталіна ў Вільню ўвайшлі летувіскія войскі
  • 1947 — заснаваньне Беларускае каталіцкае місіі ў Лёндане
  • 1990 — у Гайнаўцы (Падляшша) адкрыўся Беларускі этнаграфічны музэй
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Тытульны аркуш арыгінальнага выданьня «Песьні пра зубра» 1523 году
    Тытульны аркуш арыгінальнага выданьня «Песьні пра зубра» 1523 году

    28 кастрычніка:

  • 312імпэратар рымскі Канстантын пры Мульвійскім мосьце убачыў у небе крыж з надпісам «З тым пераможаш!»
  • 1523 — выйшла з друку лацінская паэма Міколы Гусоўскага «Песьня пра зубра» (на выяве)
  • 1886 — урачыстае адкрыцьцё Статуі Свабоды ў Нью-Ёрку
  • 1919Кангрэс ЗША ўхваліў «сухі закон»
  • 1923 — у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Змаганьне»
  • 1925 — утварэньне Пінскае дыяцэзіі
  • 1939 — у Беластоку распачаўся «Народны сход», які зацьвердзіў далучэньне Заходняе Беларусі да БССР
  • 1999 — утварылася Археаграфічная камісія Беларусі
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Мітынг у Курапатах
    Мітынг у Курапатах

    29 кастрычніка: Дзень Рэспублікі ў Турэччыне

  • 1611 — цар маскоўскі Васіль IV Шуйскі паўстаў як палонны перад каралём і вялікім князем Жыгімонтам Вазам
  • 1787 — у Празе адбылася прэм’ера опэры Вольфганга Амадэя Моцарта «Дон Жуан»
  • 1863 — заснаваньне Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжа
  • 1937 — савецкія карныя ворганы расстралялі 160 прадстаўнікоў беларускай літаратурнай і навуковай эліты
  • 1945 — у Нью-Ёрку ўпершыню зьявіліся ў продажы асадкі
  • 1952 — у Пінску савецкія ўлады злачынна ўзарвалі Вялікую сынагогу, на той час найстарэйшую з захаваных на тэрыторыі колішняе Рэчы Паспалітае
  • 1989 — у Курапатах прайшоў шматтысячны мітынг памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў (на выяве)
  • 1996 — у Празе на Градчанах паставілі помнік Францішку Скарыне, а на будынку нацыянальнай бібліятэкі Клемэнтынум — памятную дошку ў гонар першадрукара
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Казімер Сьвёнтак
    Казімер Сьвёнтак

    30 кастрычніка:

  • 1853бэатыфікацыя Андрэя Баболі
  • 1921 — заснаваньне Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
  • 1961СССР выпрабаваў выбух тэрмаядзернае бомбы, што мела найбольшую ў гісторыі магутнасьць
  • 1973 — адкрыўся Басфорскі мост паміж Эўропай і Азіяй
  • 1988 — у Менску і Курапатах прайшоў мітынг-рэквіем «Дзяды», жорстка разагнаны савецкімі ўладамі
  • 1990 — у Маскве паставілі Салавецкі камень у памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў
  • 1994 — Папа Рымскі Ян Павал II высьвяціў у кардыналы Казімера Сьвёнтака (на выяве)
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Мартын Лютэр
    Мартын Лютэр

    31 кастрычніка:

  • 475 — каранацыя апошняга імпэратара Заходняе Рымскае імпэрыі
  • 1432вялікі князь Сьвідрыгайла надаў Луцку (Валынь) Магдэбурскае права
  • 1517 — Мартын Лютэр (на выяве) вывесіў свае 95 тэзаў на дзьвярах касьцёла ў Вітэнбэргу, што дало пачатак Рэфармацыі
  • 1892 — брытанскі пісьменьнік Артур Конан Дойл апублікаваў кнігу «Прыгоды Шэрлака Голмза»
  • 1905 — у Віцебску казацкі патруль абстраляў мітынг месьцічаў, вынікам чаго сталіся 7 загіблых і 4 параненыя
  • 1937Сталінскія рэпрэсіі: савецкія карнікі расстралялі Антона Баліцкага, беларускага грамадзка-культурнага дзеяча
  • 1961 — цела Сталіна вынесьлі з маўзалею на Краснай плошчы ў Маскве
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя