Беразьвечча
Беразьве́чча, або Бярэзьвічы[1] — гістарычная мясцовасьць Глыбокага.
Беразьвечча — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны.
У Беразьвеччы знаходзіцца адна з самых вялікіх турмаў суворага рэжыму, якая месьціцца ў былым манастыры базыльянаў. Пасьля камуністычнага перавароту савецкімі ўладамі быў арганізаваны беразьвецкі лягер сьмерці. У ім загінулі ксяндзы Ўладыслаў Мацькавяк, Станіслаў Пыртак і Мечыслаў Багаткевіч. Яны адмовіліся пакінуць вернікаў і загінулі разам зь імі. Пазьней яны, як мучанікі за веру, былі бэатыфікаваныя каталіцкай царквою. Апроч таго, у Беразьвеччы савецкімі ўладамі было забіта больш за 4700 тутэйшых людзей. А пасьля ўжо гітлераўцы закатавалі там 27 000 асобаў з розных краінаў. У 1921—1924 гадах канцэнтрацыйны лягер на гэтым месцы стварылі палякі.
Беразьвеччу прысьвечаны верш Рыгора Барадуліна «Залачу далонь» з томіка «Евангелле ад Мамы. Кніга паэзіі».