Мэ́ксыка (па-гішпанску: Estados Unidos Mexicanos альбо México) — фэдэральная канстытуцыйная рэспубліка ў Паўночнай Амэрыцы, якая мяжуе на поўначы са Злучанымі Штатамі Амэрыкі, на поўдні й захадзе абмываецца Ціхім акіянам, на паўднёвым усходзе мае мяжу з Гватэмалай, Бэлізам, а таксама амываецца водамі Карыбскага мора, на ўсход ад Мэксыкі месьціцца Мэксыканская затока[1]. Мэксыка займае тэрыторыю амаль на два мільёны квадратных кілямэтраў[2], Мэксыка зьяўляецца пятай па велічыні краінай у Паўднёвай Амэрыцы па плошчы й 13-й найбуйнейшай незалежнай дзяржавай у сьвеце. Маючы насельніцтва большае за 112 мільёны чалавек[3], Мэксыка зьяўляецца 11-й самай густанаселенай краінай і самая густанаселенай гішпанамоўнай краінай у сьвеце. Мэксыка зьяўляецца фэдэрацыяй і складаецца з 31 штату й адной фэдэральная акругі ў сталіцы.

Мэксыка
Estados Unidos Mexicanos
Сьцяг Мэксыкі Герб Мэксыкі
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн: «Himno Nacional Mexicano»
Месцазнаходжаньне Мэксыкі
Афіцыйная мова Гішпанская
Сталіца Мэхіка
Найбуйнейшы горад Мэхіка
Форма кіраваньня Фэдэрацыйная рэспубліка
Андрэс Мануэль Лёпэс Абрадор
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
14-е месца ў сьвеце
1 972 550 км²
2,5
Насельніцтва
 • агульнае (2015)
 • шчыльнасьць
10-е месца ў сьвеце
119 530 753
61/км²
СУП
 • агульны (2011)
 • на душу насельніцтва
13-е месца ў сьвеце
$1,743 трлн
$15 177
Валюта мэксыканскі пэса (MXN)
Часавы пас ад –8 да –6
Незалежнасьць
ад Гішпаніі

16 верасьня 1810
Аўтамабільны знак MX
Дамэн верхняга ўзроўню .mx
Тэлефонны код +52
Мапа Мэксыкі
Мапа Мэксыкі

У дакалюмбавай Мэксыцы існавалі й разьвіваліся цывілізацыі многіх культураў як то альмэкаў, тальтэкаў, тэатыуакана, сапатэкаў, мая й ацтэкаў да першага іхнага кантакту з эўрапейцамі. У 1521 годзе Гішпанія заваявала й калянізавала тэрыторыю ад сваёй базы ў Мэксыцы горадзе Тэначтытлан, якая ўвайшла ў склад віцэ-каралеўства Новая Гішпанія. Гэтая тэрыторыя ў канчатковым рахунку стала незалежнай калёніяй і была прызнана як незалежная краіна Мэксыка ў 1821 годзе. Пасьля здабыцьця незалежнасьці, рушыў пэрыяд, які характырызуецца эканамічнай нестабільнасьцю, амэрыкана-мэксыканскай вайной і тэрытарыяльнымі саступкамі на карысьць ЗША, грамадзянскай вайной, дзьвюма імпэрыямі й унутранай дыктатурай. Апошняя прывяла да мэксыканскай рэвалюцыі ў 1910 годзе, якая скончылася прыняцьцем канстытуцыі 1917 году й зьяўленьнем цяперашняй палітычнай сыстэмы краіны. На выбарах у ліпені 2000 году апазыцыйная партыя ўпершыню здабыла перамогу на прэзыдэнцкіх выбарах у Інстытуцыйна-рэвалюцыйнай партыі.

Мэксыка зьяўляецца адной з найбуйнейшых эканомік сьвету й лічыцца як рэгіянальная дзяржава сярэдняй магутнасьці[4][5]. Акрамя таго, Мэксыка ёсьць першым лацінаамэрыканскім чальцом Арганізацыі па эканамічнаму супрацоўніцтву й разьвіцьця з 1994 году. Паводле дадзеных Сусьветнага банку ў Мэксыцы маецца вышэйшы за сярэдні прыбытак[6]. Мэксыка ёсьць новай індустрыяльнай краінай[7][8][9] і новай сілай[10], яна мае 13-ю найбуйнейшы намінальны СУП і займае 11-е месца паводле парытэту пакупніцкай здольнасьці. Эканоміка цесна зьвязана з краінамі-партнэрамі па Паўночнаамэрыканскім пагадненьні аб свабодным гандлі (НАФТА), асабліва з ЗША[11][12]. Мэксыка займае пятае месца ў сьвеце й першае ў Паўднёвай Амэрыцы паводле колькасьці аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО[13][14][15].

Мэксыка была калыскай старажытных цывілізацыяў Новага сьвету. Цяпер у ёй пражывае пятая частка ўсяго насельніцтва Лацінскай Амэрыкі.

Гісторыя

рэдагаваць

Палітыка

рэдагаваць
 
Нацыянальны палац, месца пасяджэньняў парлямэнту Мэксыкі
 
Дзейны прэзыдэнт Мэксыкі Андрэс Мануэль Лёпэс Абрадор.

Мэксыканскія Злучаныя Штаты зьяўляюцца фэдэрацыйнай дэмакратычнай рэспубліканскай з прэзыдэнцкай сыстэмай кіраваньня ў адпаведнасьці з канстытуцыяй 1917 году. Канстытуцыя ўсталёўвае тры ўрадавыя ўзроўні: фэдэральны зьвяз, урады штатаў і муніцыпальныя органы ўлады. Паводле канстытуцыі, усе суб’екты дзяржавы павінны мець рэспубліканскую форму праўленьня, якая складаецца з трох галінаў улады: выканаўчай, у асобе аднаго губэрнатара і прызначанага кабінэта, заканадаўчая, якая вызначаецца аднапалатным кангрэсам, і судовай сыстэмай.

Дзьвюхпалатны Кангрэс Зьвязу, які складаецца з сэнату й палаты дэпутатаў, праводзіць фэдэральныя законы, аб’яўляе вайну, спаганяе падаткі, сьцьвярджае дзяржаўны бюджэт і міжнародныя дагаворы, ратыфікуе й праводзіць дыпламатычныя сустрэчы[16]. Дэпутаты фэдэральных і дзяржаўных заканадаўчых органаў абіраюцца па сыстэме паралельнага галасаваньня, якая ўключае мажарытарнае й прапарцыянальнае прадстаўніцтва[17]. У палату дэпутатаў кангрэса зьвяза 300 дэпутатаў абіраюцца па мажарытарнай сыстэме, а астатнія 200 дэпутатаў па прапарцыйнай сыстэме з зачыненымі партыйнымі сьпісамі[18], для якіх краіна падзелена на 5 выбарчых акругаў[19]. Сэнат утрымлівае ў агульнай складанасьці 128 сэнатараў: 64 сэнатараў, па два з кожнага штата, і два з фэдэральнай акругі, якія абіраюцца па мажарытарнай сыстэме, яшчэ 32 сэнатары прызначаюцца па мажарытарнай сыстэме, а астатнія 32 прызначаюцца на аснове прапарцыянальнага прадстаўніцтва з зачыненымі партыйнымі сьпісамі.

Выканаўчая ўлада праводзіцца прэзыдэнтам Мэксыканскіх Злучаных Штатаў, які зьяўляецца кіраўніком дзяржавы й урада, а таксама вярхоўным галоўнакамандуючым мэксыканскіх узброеных сілаў. Прэзыдэнт таксама прызначае Кабінет міністраў і іншых службовых асобаў. Прэзыдэнт нясе адказнасьць за выкананьне закона, і мае права вета на законапраекты[20]. Ад 1 сьнежня 2018 году прэзыдэнтам Мэксыкі зьяўляецца Андрэс Мануэль Лёпэс Абрадор. Судовая галіна ўлады прадстаўлена Вярхоўным судом, які складаецца з 11 судзьдзяў, прызначаных прэзыдэнтам і зацьверджаныя сэнатам, якія інтэрпрэтуюць законы. Іншыя інстытуты судовай сыстэмы прадстаўлены выбарчым трыбуналам, калегіяльнымі, унітарнымі й раённымі судамі.

Тры партыі гістарычна былі дамінуючымі партыямі ў мэксыканскай палітыцы: Нацыянальная партыя дзеяньня: правая кансэрватыўная партыя, заснаваная ў 1939 годзе, якая належыць да Хрысьціянска-дэмакратычнай арганізацыі Амэрыкі, Інстытуцыянальна-рэвалюцыйная партыя, левацэнтрысцкая партыя, якая зьяўляецца чальцом Сацыялістычнага Інтэрнацыяналу, якая была заснавана ў 1929 годзе для аб’яднаньня ўсіх фракцыяў мэксыканскай рэвалюцыі, а таксама Партыя дэмакратычнай рэвалюцыі: левая партыя[21], заснаваная ў 1989 годзе ў якасьці пераемніка кааліцыі сацыялістаў і лібэральных партыяў.

Геаграфія

рэдагаваць

Будова паверхні

рэдагаваць

Большую частку Мэксыкі займае Мэксыканскае нагор’е, якое пераходзіць на поўначы ў высокія раўніны і плято Тэхасу і Нью-Мэксыка; з усходу, захаду і поўдню яно акружана глыбока разьдзеленымі горнымі хрыбтамі. Цэнтральная частка гэтага нагор’я складаецца з шырокіх западзінаў — бальсонаў — са спадзістымі схіламі; асобныя хрыбты часта ўвянчаныя вульканамі. Паверхня пласкагор’я паступова падвышаецца да поўдня і ўтварае клін у вульканічнай зоне, дзе ў шыротным кірунку працягваецца хрыбет Папярочная Вульканічная Сьера. Паўночная частка пласкагор’я, Паўночная Мэса, утвораная зьлітымі паміж сабой бальсонамі, западзінамі з саланчакамі або салёнымі азёрамі ў цэнтры; самыя буйныя зь іх — Бальсон-дэ-Мапімі, дно якога знаходзіцца на вышыні 900 м над у. м., і Бальсон-дэ-Майран (1100 м). Над агульным узроўнем плято рэзка ўзьнімаюцца на вышыню да 900 м блёкавыя горы. Большая частка гэтага пустыннага раёну бясьцёкавая; толькі на поўначы працякае найбуйнейшая рака Мэксыкі Рыё-Брава-дэль-Нортэ (у ЗША яна носіць назву Рыё-Грандэ) і яе адзіны прыток — Канчас. Далей да поўдня паверхня нагор’я павышаецца; шматлікія міжгорныя западзіны разьмешчаныя тут на адзнаках 1800—2400 м над у. м. і падзеленыя прыпаднятымі засушлівымі плято, над якімі на некалькі сот мэтраў паднімаюцца блёкавыя хрыбты. На крайнім поўдні нагор’я знаходзіцца так званы Цэнтральны раён, які зьяўляецца цэнтрам палітычнага і эканамічнага жыцьця краіны, дзе разьмешчаная сталіца і засяроджаная вялікая частка насельніцтва. У рэльефе гэтага раёну выразна выяўленыя катлавіны, дно якіх знаходзяцца на ўзроўні 1500—2600 м; усе яны, за выключэньнем даліны Мэхіка, дзе знаходзіцца сталіца, дрэнуюцца рэкамі, прыналежнымі да басэйнаў Ціхага і Атлянтычнага акіянаў. Катлавіны падзеленыя ўзгорыстымі градамі мяккіх абрысаў, прарэзанымі глыбокімі і вузкімі далінамі рэк. Над паверхняй плято рэзка паднімаецца, абмяжоўваючы яго з поўдня, Папярочная Вульканічная Сьера, утвораная амаль зьлітымі конусамі вульканаў. Тут знаходзяцца найвышэйшыя пікі: Арысаба (Сытлальтэпэтль), 5610 м; Папакатэпэтль, 5452 м; Істаксыўатль, 5286 м; Нэвада-дэ-Талука, 4392 м; Малінчэ, 4461 м, і Невада-дэ-Каліма, 4265 м. У Даліне Мэхіка даўжынёй 80 км і шырынёй каля 50 км некалі знаходзілася пяць плыткіх азёраў з забалочанымі берагамі; буйнейшым зь іх было возера Тэскока, у цэнтры якога, на высьпе, разьмяшчалася сталіца ацтэкаў — Тэначтытлан. З часам возера было асушана і на яго месцы знаходзіцца сучасная сталіца, горад Мэхіка. Самая буйная рака Цэнтральнага раёну — р. Лерма — працякае праз западзіны Талука, Гуанахуата і Халіска і ўпадае ў возера Чапала, якое мае сьцёк у Ціхі акіян праз р. Рыё-Грандэ-дэ-Сант’яга. Іншыя западзіны — Агуаскальентэс і Пуэбла — таксама дрэнуюцца рэкамі басэйна Ціхага акіяна. Самым актыўным дзейным вульканам Мэксыкі зьяўляецца Вогнены Каліма (вышыня — 3860 м).

 
Здымак тэрыторыі Мэксыкі з космасу

Заходнюю мяжу нагор’я ўтварае горная сыстэма Заходняя Сьера-Мадрэ, якая дасягае 160 км у шырыню і месцамі ўзьнімаецца вышэй 3000 м. Гэта адзін з найбольш магутных і цяжкапераадольных горных бар’ераў Заходняга паўшар’я. Горная сыстэма на ўсходзе нагор’я, Усходняя Сьера-Мадрэ, адносна лягчэйшая да пераадоленьня. Папярочная Вульканічная Сьера стромкім уступам абрываецца да тэктанічнай западзіны р. Бальсас, глыбока ўдаецца ў горную вобласьць; нават на вялікім алдаленьні ад акіяна, на мэрыдыяне г. Мэхіка, дно даліны мае вышыню ўсяго каля 500 м над у. м. Паўднёвей даліны Бальсас знаходзіцца вобласьць разьдзеленых плято Герэра і Аахака, вядомая пад агульнай назвай Паўднёвай Сьера-Мадрэ; эразійная дзейнасьць вадацёкаў стварыла тут складаную сетку глыбокіх далінаў і крутасхілых грабянёў, амаль не пакінуўшы роўных участкаў. Гэтая паўднёвая горная вобласьць, якая, як прынята лічыць, утварае паўднёвы рубеж геалягічных структураў Паўночнай Амэрыкі, заканчваецца стромкімі ўступамі, звернутымі да Ціхага акіяна і да нізіннага перашыйка Тэуантэпек.

 
Трапічныя лясы на востраве Кантрой

Тры асноўныя фізыка-геаграфічныя вобласьці за межамі вышэйапісанай горнай вобласьці — гэта паўночная частка Ціхаакіянскага ўзьбярэжжа, уключаючы п-ву Каліфорнію, або Ніжнюю Каліфорнію; Прымэксыканскую нізіну і п-ву Юкатан; і горную сыстэму Ч’япас, разьмешчаную паміж перашыйкам Тэўантэпек і мяжой Гватэмалы. Большая частка тэрыторыі, разьмешчанай у паўночнай частцы Ціхаакіянскага ўзьбярэжжа і аддзеленай ад астатняй часткі краіны цяжкадаступнымі гарамі Усходняй С’ера-Мадрэ, уяўляе сабой пустыню. Асноўныя элемэнты паверхні — пустыня Санора, дэпрэсія, разьмешчаная на паўночным працягу Каліфарнійскага заліва і месцамі апушчаная ніжэй у.м., і блёкавыя горы п-вы Каліфорнія — працягваюцца на поўначы ў межы ЗША. Шырокія засушлівыя терасападобныя паверхні п-вы Каліфорнія большай часткай не маюць вадацёкаў, але ў паўднёвай частцы матэрыковага ўзьбярэжжа Каліфарнійскага заліва адгор’і і бясьцёкавыя западзіны чаргуюцца з плоскадоннымі далінамі рэк, што сьцякаюць з гор. Прымэксыканская нізіна расшыраецца на поўначы, дзе яна злучаецца з прыбярэжнымі раўнінамі Тэхаса. Далей да поўдня, ад Тампіка да паўночнай ускраіны перашыйка Тэўантэпек, яна ўяўляе сабой вузкую забалочаную прыбярэжную паласу, а яшчэ далей пашыраецца і зьліваецца зь нізіннай вапняковай раўнінай п-вы Юкатан. На перашыйку Тэўантэпек адлегласьць паміж Мэксыканскім залівам і Ціхім акіянам складае ўсяго 210 км, а найбольшая вышыня — 240 м. Горная вобласьць Ч’япас у структурным сэнсе належыць ужо да Цэнтральнай Амэрыкі. У гэтай вобласьці ўсе асноўныя формы рэльефу выцягнутыя раўналежна берагу Ціхага акіяна: вузкая прыбярэжная нізіна; стромка ўзнесены над ёй хрыбет Сьера-Мадрэ-дэ-Ч’япас вышынёй да 2400 м; рыфтовая даліна Ч’япас, дно якой знаходзіцца на 450—900 м над у.м., дрэніраваная прытокамі р. Грыхальва; нарэшце, шэраг блёкавых глыбока разьдзеленых горных хрыбтоў вышынёй месцамі больш 3000 м.

Амаль палова ўсёй тэрыторыі Мэксыкі мае арыдны або сэміарыдны клімат. Засушлівыя ўмовы характэрныя для ўсёй паўночнай зоны ўздоўж мяжы з ЗША, ад Ціхага акіяна да Мэксыканскага заліва, і распаўсюджваюцца ў цэнтральнай частцы нагор’я на поўдзень прыкладна да 22° з.ш. Далей да поўдня колькасьць ападкаў паступова павялічваецца, дасягаючы 580 мм у год у горадзе Мэхіка і 890 мм у год у западзіне Пуэбла. Толькі штаты Вэракрус і Табаска на ўзьбярэжжа Мэксыканскага заліва і Ціхаакіянскае ўзьбярэжжа штата Ч’япас атрымліваюць дастатковую колькасьць дажджоў на працягу ўсяго году. Вялікая частка ападкаў выпадае ўлетку, зімы адносна сухія. Тэмпэратуры і расьліннасьць залежаць ад вышыні над узроўнем мора. У Мэксіцы гарачы пояс — г. зв. tierra caliente — разьмяшчаецца ад узроўню мора прыкладна да 600 м або трохі вышэй; умераны пояс — tierra templada — распасьціраецца над ім, да вышыні каля 1850 м, а яшчэ вышэй, да самой сьнегавай мяжы (3950—4550 м) знаходзяцца г. зв. «халодныя землі» (tierra fria). Вялікая частка цэнтральнага нагор’я знаходзіцца на вышыні ад 1200 да 2400 м над у. м., што адпавядае верхняй частцы ўмеранага поясу і ніжняй часткі халоднага. Хоць сэзонныя амплітуды тэмпэратураў невялікія і, за выключэньнем крайняй поўначы, складаюць у сярэднім каля 8 °C, сутачныя ваганьні значныя, і ў горнай вобласьці ночы звычайна халодныя. На прыбярэжных нізінах летнія тэмпэратуры перавышаюць 27 °C. Асабліва доўгае і гарачае лета характэрна для нізінаў, якія прымыкаюць да Каліфарнійскага заліва.

Расьліннасьць

рэдагаваць
 
У Каліфарнійскай пустэльні

У сувязі з малою колькасьцю дажджоў паўночная палова Мэксыкі пакрытая мэскытавымі дрэвамі, кактусамі, юкай і калючымі хмызьнякамі. У ніжняй частцы схілаў Сьера-Мадрэ травяністая расьліннасьць чаргуюцца зь нізкарослымі таполямі і вербамі, а вышэй сярод травы растуць рэдкастойныя дубы. Горны ланцуг, які цягнецца ўздоўж паўвостраву Каліфорнія, пакрыты хваёвым рэдкалесьсем, а арыднае заходняе ўзьбярэжжа занята рэдкімі кактусамі, асобнымі дрэвамі, якія тоўстым канічным ствалом (да 6 м вышынёй) зь некалькімі коранепадобнымі галінамі нагадваюць перавернутую моркву. Да поўдня ўздоўж абодвух берагоў Мэксыкі раўнінная расьліннасьць паступова зьмяняецца ад хмызьняковых зарасьнікаў і рэдкатраўных злакоўнікаў да саванавых рэдкалесьсяў, якія пачынаюцца прыкладна на шыраце Тампіка. Да поўдня ад Вэракрусу выпадаюць багатыя дажджы, узьбярэжжа багністае з густымі трапічнымі джунглямі, месцамі яна чаргуюцца з участкамі саванаў. Дажджавы трапічны лес пакрывае штат Табаска, поўдзень штату Юкатан і адкрытыя паўночныя схілы гор Ч’япас. Поўнач Юкатану занята паўлістападным трапічным лесам, злакоўнікамі і хмызьняковымі зарасьнікамі. Тут асабліва шмат відаў агаў, адзін зь якіх — агава Фуркрападобная (Agave fourcroides) — дае валакно «энэкэн» для вырабу паперы, вяровак і тарнай тканіны.

У паўднёвай палове Мэксыкі клімат і расьліннасьць зьмяняюцца ў залежнасьці ад абсалютнай вышыні. Гарачы пояс пакрыты густым паўлістападным лесам. Ва ўмераным поясе расьце шмат субтрапічных вечназялёных пародаў, да якіх вышэй па схілах прымешваюцца дубы і іншыя шырокалісьцевыя лістападныя дрэвы. Ніжняя паласа халоднага пояса занятая хваёва-дубовым лесам, які на адзнацы каля 3050 м над у. м. пераходзіць у хваёва-піхтавы. Паблізу сьнегавай лініі высакагор’і пакрытыя альпійскімі лугамі.

  1. ^ Merriam-Webster’s Geographical Dictionary, 3rd ed. Springfield, MA: Merriam-Webster, Inc.; p. 733
  2. ^ Mexico at The World Factbook
  3. ^ «INEGI 2010 Census Statistics». inegi.org.mx.
  4. ^ «How to compare regional powers: analytical concepts and research topics». British International Studies Association.
  5. ^ Ministry of Foreign Affairs of Japan. mofa.go.jp
  6. ^ «Country and Lending Groups». World Bank.
  7. ^ Paweł Bożyk (2006). «Newly Industrialized Countries». Globalization and the Transformation of Foreign Economic Policy. Ashgate Publishing, Ltd. p. 164. ISBN 0-7546-4638-6.
  8. ^ Mauro F. Guillén (2003). «Multinationals, Ideology, and Organized Labor». The Limits of Convergence. Princeton University Press. pp. 126 (Table 5.1). ISBN 0-691-11633-4.
  9. ^ N. Gregory Mankiw (4th Edition 2007). «Principles of Economics». Mason, Ohio: Thomson/South-Western. ISBN 0-324-22472-9.
  10. ^ «G8: Despite Differences, Mexico Comfortable as Emerging Power». Ipsnews.net.
  11. ^ Mexico (05/09). US Department of State.
  12. ^ CRS Report for Congress. Congressional Research Service.
  13. ^ «Mexico’s World Heritage Sites». Worldheritagesite.org.
  14. ^ «Mexico on the UNESCO World Heritage». Whc.unesco.org.
  15. ^ «Mexico’s World Heritage Sites Photographic Exhibition at UN Headquarters». Whc.unesco.org.
  16. ^ «Articles 50 to 79». Political Constitution of the United Mexican States.
  17. ^ «Third Title, First Chapter, About Electoral systems» (PDF). Código Federal de Instituciones y Procedimientos Electorales (Federal Code of Electoral Institutions and Procedures).
  18. ^ «Third Title, First Chapter, About Electoral systems, Article 11-1» (PDF). Código Federal de Instituciones y Procedimientos Electorales
  19. ^ «Fourth Title, Second Chapter, About coalitions, Article 59-1» (PDF). Código Federal de Instituciones y Procedimientos Electorales
  20. ^ «Articles 80 to 93». Political Constitution of the United Mexican States.
  21. ^ Estatuto del Partido de la Revolución Democrática. Documentos Básicos.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць