Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/жнівень

Стары лягатып тэлеканалу MTV
Стары лягатып тэлеканалу MTV

1 жніўня:

  • 1291 — заснаваньне Швайцарскае канфэдэрацыі
  • 1514Войны Вялікага Княства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавы: па працяглай аблозе і абстрэле Смаленск капітуляваў перад маскоўскімі захопнікамі
  • 1774 — брытанскі хімік Джозэф Прыстлі адкрыў тлен
  • 1794Паўстаньне Т. Касьцюшкі: пачалася Слонімская бітва
  • 1914I Сусьветная вайна: Нямеччына абвясьціла вайну Расейскай імпэрыі
  • 1944II Сусьветная вайна: у Варшаве выбухнула паўстаньне
  • 1981 — у ЗША пачалася трасьляцыя тэлеканалу MTV (на выяве)
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    USS Nautilus (SSN-571)
    USS Nautilus (SSN-571)

    3 жніўня:

  • 1492выгнаньне габрэяў з Гішпаніі
  • 1569 — далучэньне Інфлянтаў да Рэчы Паспалітай як супольнага валоданьня Княства і Кароны
  • 1914Першая сусьветная вайна: Нямеччына абвясьціла вайну Францыі
  • 1940Летуву прынялі ў склад СССР
  • 1946 — заснаваньне Нацыянальнае баскетбольнае асацыяцыі ЗША
  • 1958 — амэрыканская субмарына «Наўтылюс» (на выяве) прайшла пад Паўночным полюсам
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Стэфан Баторы
    Стэфан Баторы

    4 жніўня:

  • 1392 — падпісанае Востраўскае пагадненьне, якое паклала канец грамадзянскай вайне ў Вялікім Княстве Літоўскім
  • 1579 — пачатак аблогі Полацка войскам Рэчы Паспалітай на чале з Стэфанам Баторыям (на выяве)
  • 1914Першая сусьветная вайна: Нямеччына ўторглася ў Бэльгію. У адказ Вялікабрытанія абвясьціла вайну Нямеччыне. ЗША ў сваю чаргу заявілі пра нэўтралітэт
  • 1922 — пахаваньне Аляксандра Бэла. На працягу хвіліны 13 мільёнаў тэлефонаў па ўсёй Паўночнай Амэрыцы маўчалі
  • 1924Напад на Стоўбцы савецка-беларускай партызанкі
  • 1962 — лідэр Афрыканскага Нацыянальнага Кангрэсу Нэльсан Мандэла патрапіў за краты, дзе правёў 28 гадоў. Пасьля выхаду на волю Мандэла стаў прэзыдэнтам ПАР
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Ніл Армстранг
    Ніл Армстранг

    5 жніўня: Харватыя сьвяткуе Дзень перамогі

  • 1262 — войскі Міндоўга і Шварна нанесьлі паразу мазавецкаму рыцарству пад Длугасёдламі
  • 1506Бітва пад Клецкам, падчас якой Міхал Глінскі на чале войска ВКЛ ушчэнт разьбіў войска крымскага хана
  • 1772 — адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расеяй
  • 1858Сайрус Ўэст Філд і іншыя пасьпяхова праклалі першы трансатлянтычны тэлеграфны кабэль пасьля некалькіх беспасьпяховых спробаў. Пазьней Вікторыя даслала тэлеграму зь віншаваньнямі прэзыдэнту ЗША Джэймзу Б’юкэнэну
  • 1930 — нарадзіўся Ніл Армстранг (на выяве), амэрыканскі астранаўт, які першым ступіў на Месяц
  • 1940 — фармальным далучэньнем да СССР завершаная анэксія Латвіі
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Ядзерны грыб па-над Хірасімай 6 жніўня 1945 году
    Ядзерны грыб па-над Хірасімай 6 жніўня 1945 году

    6 жніўня: у Беларусі Дзень беларускага кнігадруку

  • 1409 — вялікі магістар Ордэну Ульрых фон Юнгінгэн абвясьціў вайну Вялікаму Княству Літоўскаму і Польскаму Каралеўству
  • 1517Францішак Скарына выдаў першую друкаваную беларускую кнігу — «Псалтыр»
  • 1623 — падчас Трыццацігадовай вайны адбылася Бітва пры Штадтлоне
  • 1845 — у Санкт-Пецярбургу заснаванае Расейскае геаграфічнае таварыства
  • 1918Першая сусьветная вайна: паразай немцаў скончылася Бітва на Марне
  • 1945Другая сусьветная вайна: першы ў гісторыі выпадак ужываньня атамнае зброі — атамнае бамбаваньне Хірасімы ў Японіі (на выяве)
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Наша Ніва, №3. 1907 год
    Наша Ніва, №3. 1907 год

    7 жніўня: у Калюмбіі Дзень бітвы на рацэ Баяка, у Кот д’Івуары — Дзень Рэспублікі

  • 1714Гангуцкая бітва, у якой расейскі флёт зазнаў першую важную перамогу
  • 1819Бітве на рацэ Баяка, у якой войска Сімона Балівара перамагло Гішпанію
  • 1915 — выйшаў апошні нумар Нашай Нівы (на выяве) з подпісам Янкі Купалы
  • 1930 — апошні суд Лінча ў Марыёне, Індыяна, ЗША. Забітыя Томас Шып і Абрам Сьміт
  • 1960Кот д’Івуар здабыў незалежнасьць ад Францыі
  • 1976Праграма «Вікінг»: Вікінг 2 дасягнуў арбіты Марса
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Краіны Асацыяцыі дзяржаваў Паўднёва-Ўсходняй Азіі
    Краіны Асацыяцыі дзяржаваў Паўднёва-Ўсходняй Азіі

    8 жніўня:

  • 1655Трынаццацігадовая вайна: захоп маскоўскім войскам Вільні
  • 1918Першая сусьветная вайна: Ам’енская апэрацыя, буйны наступ саюзных войскаў супраць сілаў Нямеччыны
  • 1945Другая сусьветная вайна: СССР аб’явіў вайну Японіі
  • 1949Бутан набыў незалежнасьць
  • 1967 — заснаваная Асацыяцыя дзяржаваў Паўднёва-Ўсходняй Азіі (на выяве)
  • 1988 — пачатак маштабных антыўрадавых пратэстаў у М’янме, якія паводле даты атрымалі назву Пратэсты 8888
  • 2008 — пачатак баявых дзеяў у Паўднёвай Асэтыі
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Страшны Суд. Фрэска Мікелянджэлё
    Страшны Суд. Фрэска Мікелянджэлё

    9 жніўня: Сусьветны Дзень карэнных народаў

  • 1483 — адкрытая Сыкстынская капліца (на выяве)
  • 1798 — заснаваная Менская дыяцэзія
  • 1945Другая сусьветная вайна: апошняе ў гісторыі ўжываньне атамнай зброі — атамнае бамбаваньне Нагасакі Ўзброенымі сіламі ЗША
  • 1965 — аддзяліўшыся ад Малайзіі, Сынгапур здабыў незалежнасьць
  • 1974 — пасьля Ўотэргейцкага скандалу Рычард Ніксан склаў паўнамоцтвы прэзыдэнта ЗША
  • 1999Уладзімер Пуцін прызначаны выконваць абавязкі Старшыні Ўраду Расейскай Фэдэрацыі
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Каралеўская абсэрваторыя ў Грынвічы, Лёндан.
    Каралеўская абсэрваторыя ў Грынвічы, Лёндан.

    10 жніўня:

  • 1519Фэрнан Магелан адправіўся з Сэвільлі ў кругасьветнае падарожжа
  • 1675 — закладзены першы камень Каралеўскай грынвіцкай абсэрваторыі (на выяве) у Лёндане
  • 1776Вайна за незалежнасьць ЗША: Дэклярацыя незалежнасьці ЗША перасланая ў Лёндан, друкуецца ў брытанскіх, а пазьней і ў кантынэнтальных газэтах
  • 1809 — абвешчаная незалежнасьць Эквадору
  • 1919 — у Менску створаны Часовы беларускі нацыянальны камітэт
  • 2003Юры Маленчанка стаў першым касманаўтам, які ажаніўся ў космасе
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Дэтэктар CMS Вялікага гадроннага калайдэра.
    Дэтэктар CMS Вялікага гадроннага калайдэра.

    11 жніўня:

  • 1127 — першае згадваньне пра Горадню ў пісьмовых крыніцах — Лаўрэнцеўскім летапісе
  • 1877 — адкрыцьцё Дэймасу, спадарожніка Марсу, Асафам Голам
  • 1918Першая сусьветная вайна: канец Ам’енскай апэрацыі
  • 1919 — прынятая Канстытуцыя Ваймарскай рэспублікі
  • 1960Чад набыў незалежнасьць ад Францыі
  • 2008 — адбылася першае выпрабаваньне працы вялікага гадроннага калайдэра (на выяве)
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Біг-Бэн, Лёндан.
    Біг-Бэн, Лёндан.

    12 жніўня:

  • 1654 — адбылася бітва пад Шкловам у часе Трынаццацігадовай вайны 16541667 гадоў
  • 1877 — амэрыканскі астраном Асаф Хол адкрыў спадарожнік МарсуФобас
  • 1914Першая сусьветная вайна: Вялікабрытанія абвясьціла вайну Аўстра-Вугоршчыне, такім жа чынам паступаюць краіны Брытанскай імпэрыі
  • 1949 — у Лёндане з-за шпакоў, якія разьмясьціліся на хвіліннай стрэлцы гадзіньніка, Біг-Бэн (на выяве) стаў адбіваць час з спазьненьнем на чатыры з паловай хвіліны
  • 1952Ноч забітых паэтаў, падчас якой закатаваныя трынаццаць выбітных габрэйскіх інтэлектуалаў у Маскве
  • 1981 — у продаж паступілі першыя мадэлі IBM PC
  • 2004 — заснаваньне разьдзелу Вікіпэдыі на беларускай мове
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Рэканструкцыя Тэначтытлана
    Рэканструкцыя Тэначтытлана

    13 жніўня: адзначаецца Міжнародны дзень леўшуноў

  • 1521Эрнан Картэс захапіў сталіцу ацтэкаў Тэначтытлан (на выяве), сучасны Мэхіка
  • 1905 — у Нарвэгіі праведзены рэфэрэндум па пытаньні скасаваньня уніі з Швэцыяй
  • 1920Польска-савецкая вайна: пачалася Варшаўская бітва
  • 1954 — у этэры Радыё Пакістан упершыню прагучаў гімн Пакістану
  • 1961НДР зачыніла мяжу паміж Усходнім і Заходнім Бэрлінам
  • 1997 — прэм’ерны паказ South Park на тэлеканале Comedy Central
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Лех Валэнса
    Лех Валэнса

    14 жніўня: у Пакістане Дзень незалежнасьці

  • 1358 — першае пісьмовае згадваньне пра Гонядзь як горад Выскай зямлі Мазовіі
  • 1385 — у замку Крэва заключаная унія паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім
  • 1893Францыя ўвяла рэгістрацыю аўтамабільных сродкаў
  • 1928 — на экраны выйшаў фільм «Кастусь Каліноўскі»
  • 1980 — пачатак страйку на чале зь Лехам Валэнсам (на выяве), у выніку якога паўстаў незалежны прафсаюз «Салідарнасьць»
  • 2006 — прыпыненьне баявых дзеяў і сканчэньне лібанска-ізраільскага канфлікту
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Ігнацы Ляёля
    Ігнацы Ляёля

    15 жніўня:

  • 1390вялікі князь Ягайла надаў Берасьцю Магдэбурскае права
  • 1534Ігнацы Ляёля (на выяве) заснаваў ордэн езуітаў
  • 1810 — у Парыжы ўзьвялі Вандомскую калёну ў гонар перамогаў Напалеона
  • 1914 — праз Панамскі канал прайшло першае судна
  • 1920 — адбылася бітва пад Варшавай, якая кардынальна зьмяніла хаду савецка-польскае вайны
  • 1945 — імпэратар Японіі Хірахіта абвясьціў пра прыняцьце Патсдамскае дэклярацыі
  • 1969 — адкрыўся Вудстоцкі фэст, які паклаў канец эры гіпі
  • 1972 — у Менску забілі Лявона Баразну, беларускага мастака і дысыдэнта
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Герб Амсьціслава
    Герб Амсьціслава

    16 жніўня:

  • 1634кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў Амсьціславу Магдэбурскае права і герб (на выяве)
  • 1728 — расейскі мараплавец Вітус Бэрынг адкрыў астравы Дыяміда
  • 1744 — з уварваньнем караля прускага Фрыдрыха Вялікага ў Багемію пачалася II Сылеская вайна
  • 1896 — у Кландайку (Аляска, ЗША) адшукалі радовішча золата
  • 1918 — у Вільні ўтварылася культурна-асьветная арганізацыя «Сувязь культурна-нацыянальнага адраджэньня беларускага народу»
  • 1930 — амэрыканскі аніматар Аб Айвэркс стварыў першы гукавы каляровы мультыплікацыйны фільм
  • 1945СССР падпісаў дамову з Польшчай, паводле якой да апошняе адыйшлі 17 раёнаў Беластоцкае і 3 раёны Берасьцейскае вобласьці БССР
  • 1962 — парлямэнт Францыі ўхваліў перадаваньне Францускае Індыі рэспубліцы Індыя
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Выгляд на сьцяну з боку Заходняга Бэрліна, 1986 год
    Выгляд на сьцяну з боку Заходняга Бэрліна, 1986 год

    17 жніўня:

  • 1807 — амэрыканец Робэрт Фултан выправіўся ў першае падарожжа на параходзе
  • 1896 — Брыджэт Дрыскал стала першай у гісторыі ахвярай наезду аўтамабіля
  • 1953 — першая сустрэча Ананімных Наркаманаў у Паўднёвай Каліфорніі
  • 1962 — першы забіты пры спробе перайсьці Бэрлінскую сьцяну (на выяве). Усходненямецкія памежнікі забілі 18-гадовага Пітэра Фэтчара
  • 1991 — зьняты відэакліп на песьню гурта Nirvana «Smells Like Teen Spirit»
  • 1995 — спроба самагубства Дэйвіда Гэхана, вакаліста гурта Depeche Mode
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Барыс Савінкаў
    Барыс Савінкаў

    18 жніўня:

  • 1786 — заснаваны Рэйк’явік
  • 1868 — францускі астраном П’ер Жансэн вынайшаў у сонечным спэктры новы хімічны элемэнт He
  • 1924 — арышт лідэра антысавецкага падпольля Барыса Савінкава (на выяве) у Менску
  • 1968 — кіраўніцтва краін Варшаўскай дамовы ўхваліла ўвод войскаў у Чэхаславаччыну
  • 1976 — нямецкі пастар эвангелічнай царквы Оскар Брузэвіц публічна спаліў сябе ў знак пратэсту супраць парушэньняў правоў чалавека ў Нямецкай Дэмакратычнай Рэспубліцы
  • 1991 — хатні арышт Міхаіла Гарбачова ў Крыме
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Жыгімонт Ваза. Малюнак Яна Матэйкі
    Жыгімонт Ваза. Малюнак Яна Матэйкі

    19 жніўня: ‎ Аўганістан — Дзень Незалежнасьці

  • 1493Максыміліян I Габсбург стаў кайзэрам Сьвяшчэннай Рымскай Імпэрыі
  • 1587Жыгімонт III Ваза (на выяве) абвешчаны вялікім князем літоўскім і каралём польскім
  • 1848 — газэта «The New York Herald» апублікавала першае паведамленьне аб знойдзеным у Каліфорніі золаце
  • 1925 — у Вільні пачалося выданьне газэты «Жыцьцё беларуса»
  • 1960 — першы ў гісторыі палёт у космас жывых істот з пасьпяховым вяртаньнем на Зямлю: у СССР быў выведзены на арбіту «Спутник-5». 20 жніўня ён пасьпяхова вярнуўся на Зямлю
  • 1967Pink Floyd упершыню патрапілі ў ангельскі гіт-парад лепшых альбомаў са сваёй дэбютнай пласьцінкай «The Piper at the Gates of Dawn»
  • 1991 — спроба дзяржаўнага перавароту ў СССР: змоўшчыкі адхілілі ад улады Міхаіла Гарбачова і заявілі аб увядзеньні надзвычайнага становішча
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    The Beatles
    The Beatles

    20 жніўня: ‎

  • 1868 — у ЗША афіцыйна абвешчана пра заканчэньне грамадзянскай вайны
  • 1896 — запатэнтаваны тэлефон з наборным дыскам
  • 1925 — гара Тараса Шаўчэнкі ў Каневе абвешчаная дзяржаўным запаведнікам
  • 1940 — на загад Сталіна агенты НКУС зьдзейсьнілі замах на Льва Троцкага
  • 1968Праская вясна: войскі Варшаўскай Дамовы ўвайшлі ў Чэхаславаччыну (у ночы з 20 на 21 жніўня)
  • 1969 — «Бітлз» (на выяве) у апошні раз сустрэліся ў студыі гуказапісу, завяршыўшы працу над альбомам Abbey Road
  • 1988 — скончылася ірана-ірацкая вайна
  • 1991Эстонія абвяшчае сваю незалежнасьць ад СССР
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Мона Ліза
    Мона Ліза

    21 жніўня:

  • 1795 — быўшы 2 месяцы беспрацоўным, Напалеон паступіў на службу ў тапаграфічнае бюро
  • 1911 — зь Люўру выкрадзены партрэт Моны Лізы (на выяве)
  • 1916Пэру абвясьціла свой нэўтралітэт
  • 1932 — у Вэнэцыі адбыўся першы міжнародны кінафэстываль
  • 1981 — навукоўцы ўпершыню паведамілі аб пагрозе глябальнага пацяпленьня на Зямлі
  • 1986СССР афіцыйна абвясьціў аб тым, што катастрофа на Чарнобыльскай АЭС выкліканая халатнасьцю пэрсанала
  • 1991Латвія абвяшчае незалежнасьць ад СССР
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Улад III Цэпеш
    Улад III Цэпеш

    22 жніўня:

    праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Разьня ў Варфаламееўскую ноч
    Разьня ў Варфаламееўскую ноч

    23 жніўня:

  • 1572Барталямэеўская ноч (на выяве) у Парыжы
  • 1633 — Уладзіслаў Ваза надаў герб Крычаву
  • 1939 — у Маскве падпісаны Пакт Молатава-Рыбэнтропа
  • 1968Рынга Стар часова сышоў з гурта «The Beatles»
  • 1989Сьпяваючая рэвалюцыя: 2 мільёны чалавек з Эстоніі, Латвіі і Летувы, узяўшыся за рукі, выстраіліся ўздоўж дарогі Вільня — Талін, дамагаючыся незалежнасьці балтыйскіх краінаў
  • 1990Заходняя і Ўсходняя Нямеччыны прызначаюць дату аб’яднаньня на 3 кастрычніка
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Дзень незалежнасьці Ўкраіны
    Дзень незалежнасьці Ўкраіны

    24 жніўня: Дзень незалежнасьці Ўкраіны

  • 79 — вывяржэньне Вэзувію зьнішчыла месты Пампэі, Геркулянум і Стабіі
  • 1572Барталямэеўская ноч — масавая разаніна гугенотаў у Францыі
  • 1654Трынаццацігадовая вайна: у бітве пад Шапялевічамі абаронцы Вялікага Княства Літоўскага атрымалі першую паразу ад колькасна большага войска Маскоўскае дзяржавы
  • 1821 — складаньне Кардоўскае дамовы, паводле якое Гішпанія прызнала незалежнасьць Мэксыкі
  • 1918 — у Вільні ўтварылася культурна-асьветная арганізацыя «Сувязь культурна-нацыянальнага адраджэньня беларускага народа»
  • 1949 — набыла сілу дамова аб стварэньні НАТА
  • 1991 — парлямэнт Украіны прыняў акт незалежнасьці краіны
  • 1995 — пачаўся продаж апэрацыйнае сыстэмы Windows 95
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Галілеа Галілей
    Галілеа Галілей

    25 жніўня:

  • 1609Галілео Галілей (на выяве) збудаваў свой першы тэлескоп
  • 1768Джэймз Кук распачаў сваё першае падарожжа
  • 1915 — нямецкія войскі захапілі Брэст-Літоўск
  • 1919 — адкрыўся першы ў сьвеце рэгулярны міжнародны авіяцыйны маршрут Лёндан-Парыж
  • 1920 — скончылася Варшаўская бітва
  • 1944Другая Сусьветная вайна: Вызвалены Парыж
  • 1991 — дэклярацыі аб незалежнасьці Беларусі нададзеная сіла канстытуцыйнага закону (Дзень Адраджэньня)
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Тадэвуш Касьцюшка
    Тадэвуш Касьцюшка

    26 жніўня:

  • 1581 — пачатак аблогі Пскова войскамі Рэчы Паспалітай у ходзе Інфлянцкай вайны
  • 1671 — гетман Ян Сабескі перамог казацка-татарскае войска ў бітве ля Брацлаву
  • 1792 — за ўдзел у бітве пад Дубенкай Тадэвуш Касьцюшка (на выяве) атрымаў ганаровае грамадзянства Францыі
  • 1813 — параза напалеонаўскіх войскаў у бітве над Кацбахам
  • 1914нямецкае войска перамагло расейскае ў бітве ля Танэнбэргу
  • 1945Украінская ССР ратыфікавала Статут Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў
  • 1972 — у Мюнхэне распачаліся XX летнія Алімпійскія гульні
  • 1991 — пяты дзень па сканчэньні жнівеньскага путчу ГКЧП. Пачалася пазачарговая сэсыя парляманту СССР. Прыпыненая дзейнасьць КПСС на ўсёй тэрыторыі краіны
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Напалеон I Банапарт
    Напалеон I Банапарт

    27 жніўня:

  • 1382узяцьце Масквы ханам Залатой Арды Тахтамышам
  • 1652Капыль, Клецак і Слуцак атрымалі гербы
  • 1672капітуляцыя Камянца-Падольскага ў часе вайны Рэчы Паспалітай з туркамі
  • 1813Напалеон (на выяве) разграміў аб’яднаныя расейска-аўстрыска-прускія войскі ў бітве ля Дрэздэну
  • 1820 — расейскі імпэратар Аляксандар I падпісаў указ пра забарону дзейнасьці езуітаў у Расейскай імпэрыі
  • 1929 — у СССР скасаваны сямідзённы працоўны тыдзень, замест яго ўведзеная г.зв. «пяцідзёнка» — праз кожныя 4 працоўныя дні — адзін выходны (праіснавала да 1931)
  • 1977 — запушчаны ў эксплюатацыю першы блёк Чарнобыльскай АЭС
  • 1991эўрапейская супольнасьць прызнала незалежнасьць прыбалтыйскіх краінаў: Летувы, Латвіі і Эстоніі. Яшчэ адна былая рэспубліка СССРМалдова — абвясьціла сваю незалежнасьць
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Марцін Лютэр Кінг
    Марцін Лютэр Кінг

    28 жніўня:

  • 13496000 жыдоў забітыя ў Майнцы па абвінавачаньні ў заражэньні чумой
  • 1656 — перамога войска Рэчы Паспалітай у бітве пад Любжам у часе II Паўночнае вайны
  • 1919 — у Вільні адбылося ўрачыстае адкрыцьцё ўнівэрсытэту Стэфана Баторыя, які быў створаны на месцы былога Віленскага ўнівэрсытэту
  • 1924грузінская апазыцыя падняла паўстаньне супраць Савецкага Саюзу
  • 1937Кіічыра Таёда заснаваў у Японіі аўтамабільную кампанію «Таёта»
  • 1941зьліквідаваная аўтаномная савецкая рэспубліка немцаў Паволжа, пачалася дэпартацыя на спэцпасяленьні ў Сыбір і Казахстан
  • 1963Марцін Лютэр Кінг (на выяве) прамовіў сваю самую вядомую ка́зань «Я маю мару» перад 250 000 удзельнікамі маршу па грамадзянскія правы чарнаскурых ля мэмарыялу Абрагама Лінкальна ў Вашынгтоне
  • 1988 — у выніку сутыкненьня самалётаў падчас штогадовага авіяшоў на базе Рамштайн загінулі больш за 70 і атрымалі раненьні 345 чалавек
  • 1990Ірак абвясьціў акупаваны Кувэйт сваёй 19-й правінцыяй
  • 1991Украіна абвясьціла незалежнасьць ад Савецкага Саюзу
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Герб удзельнікаў паўстаньня 1830—1831 гадоў
    Герб удзельнікаў паўстаньня 1830—1831 гадоў

    29 жніўня:

  • 1526 — у бітве ля Мохачу асманы пад кіраўніцтвам султана Сулеймана I перамаглі войска Людовіка Ягелончыка, апошняга вугорскага і чэскага караля з дынастыі Ягайлавічаў. Сам ён патануў падчас уцёкаў
  • 1535 — войскамі ВКЛ у ходзе вайны Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім пасьля месяцовае аблогі быў узяты горад Старадуб
  • 1579 — у часе вайны з Масковіяй польска-літоўскае войска вярнула Полацак
  • 1696 — пастановай канфэдэрацыйнага сойму мовай дзяржаўнага справаводзтва ў ВКЛ замест рускай зацьверджаныя польская і лацінская
  • 1702 — у ходзе Вялікай Паўночнай вайны казакі і войска ВКЛ пачалі аблогу Быхава
  • 1831 — перамога паўстанцаў за аднаўленьне Рэчы Паспалітай (на выяве) у бітве пад Рагозьніцай
  • 1904 — у Сэнт-Люісе, штат Місуры, адкрыліся III Алімпійскія гульні
  • 1919 — польскія войскі захапілі Бабруйск у часе вайны з Савецкай Расеяй
  • 1944 — тэрыторыя Беларусі была цалкам вызваленая ад нямецкіх захопнікаў
  • 1966 — «The Beatles» далі свой апошні канцэрт у парку Кэндлстык у Сан-Францыска. Завяршылі яны яго песьняй Літла Рычарда «Long Tall Sally»
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Беларускі Су-27УБМ-1 на авіяшоў у Радаме за 15 хвілінаў да катастрофы
    Беларускі Су-27УБМ-1 на авіяшоў у Радаме за 15 хвілінаў да катастрофы

    30 жніўня:

  • 1481 — у Вільні за змову супраць вялікага князя Казімера пакараныя сьмерцю князі Іван Гальшанскі і Міхал Алелькавіч
  • 1704 — у Нарве заключанае пагадненьне паміж Расеяй і Рэччу Паспалітай пра ўдзел апошняй у Вялікай Паўночнай вайне 1700—1721 гадоў
  • 1721 — падпісаная Ніштацкая мірная дамова, якой скончылася Вялікая Паўночная вайна
  • 1867 — выяўлены какаін
  • 1941 — пачалася блякада Ленінграду
  • 1980 — у Польшчы працоўным прадстаўлена права аб’яднаньня ў незалежныя прафсаюзы
  • 1990Татарстан абвяшчае незалежнасьць ад РСФСР
  • 1991Азэрбайджан абвяшчае незалежнасьць ад СССР
  • 2009 — на Radom Air Show у Радаме разьбіўся беларускі зьнішчальнік Су-27 (на выяве)
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Фрэска да 30-годзьдзя «Салідарнасьці»
    Фрэска да 30-годзьдзя «Салідарнасьці»

    31 жніўня:

  • 1449падпісаны «вечны мір» паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскім
  • 1559Жыгімонт Аўгуст падпісаў дамову аб пратэктараце ВКЛ над Лівонскім ордэнам
  • 1914 — у ноч на 31 жніўня Кіеў вызвалены Аб’яднанай чыннай арміяй Украінскай Народнай Рэспублікі
  • 1920 — вырашальная перамога Польшчы над Саветамі ў бітве ля Камарова ў часе польска-савецкае вайны
  • 1955 — у Чыкага прадэманстраваны першы ў сьвеце аўтамабіль на сонечных батарэях
  • 1980 — у Польшчы створаны незалежны прафсаюз «Салідарнасьць» (лягатып на выяве)
  • 1991Кыргыстан абвясьціў незалежнасьць ад СССР
  • 1994 — завершаны вывад расейскае арміі з тэрыторыі Нямеччыны
  • 1996 — спыніла вяшчаньне беларускае Радыё 101,2
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя