Аншлюс
Аншлюс (ням. Anschluß , а́ншлюс — далучэньне, саюз) — ідэя аб’яднаньня Аўстрыі зь Нямеччынай і канкрэтна — анэксія Аўстрыі Нямеччынай 12—13 сакавіка 1938 году. Незалежнасць Аўстрыі была адноўленая ў красавіку 1945 году, пасьля яе заняцьця саюзнымі войскамі падчас Другой сусьветнай вайны, і ўзаконеная Дзяржаўнай дамовай 1955 году, якая забараняла аншлюс. У пераносным значэньні панятак «аншлюс», праз сваю сувязь з гісторыяй нацызму, ужываецца ў нэгатыўным сэнсе як сынонім панятку анэксія.