©

Аўтарскае права — галіна грамадзянскага права, якая рэгулюе правазносіны, датычныя стварэньня і выкарыстаньня (распаўсюду, паказу і гэтак далей) твораў мастацтва, навукі і літаратуры, якія зьяўляюцца аб’ектыўным вынікам творчае дзейнасьці людзей у гэтых галінах. Праграмнае забесьпячэньне і базы зьвестак таксама ахоўваюцца аўтарскім правам. Зь юрыдычнага пункту гледжаньня яны разглядаюцца як літаратурныя творы і зборы, адпаведна. У суб’ектыўным разуменьні «капірайт» (па-ангельску: copyright — права на капіяваньне) права на стварэньне копіяў. У Беларусі аўтарскае права абароненае, у першую чаргу, артыкулам №51 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь і Законам Рэспублікі Беларусь «Аб аўтарскім праве і прылеглых правах» № 262-З ад 17 мая 2011 году.

Аўтарскае права ў літаратуры

рэдагаваць

Аляксандар Блок

рэдагаваць
  … Нічога не магу запярэчыць супраць адмены права на літаратурную спадчыну.

У чалавека, які сапраўды жыве, гэта значыць рухаецца наперад, а не назад, з гадамі натуральна павінна слабець пачуцьцё ўсякай уласнасьці; тым хутчэй яно павінна слабець у прадстаўніка інтэлектуальнае працы; яшчэ хутчэй — у мастака, які паглынуты пошукам формаў, здольныя вытрымаць напор прыбыцьця творчай энэргіі, а зусім не зьбіваньнем капіталу, знаходзячы ў гэтым падтрымку сваіх блізкіх, калі яны яму сапраўды — блізкія.
Калі памру — хай знойдуцца толькі рукі, якія здолеюць як найлепш перадаць прадукты маёй працы тым, каму яны патрэбныя.

 

—Аляксандар Блок

Бэрнард Шоў

рэдагаваць
  Калі ў вас ёсьць яблык і ў мяне ёсьць яблык, і калі мы абменьваемся гэтымі яблыкамі, то ў вас і ў мяне застаецца па адным яблыку. А калі ў вас ёсьць ідэя й у мяне ёсьць ідэя й мы абменьваемся ідэямі, то ў кожнага з нас будзе па дзьве ідэі.  

—Бэрнард Шоў

Глядзіце таксама

рэдагаваць